Вы тут

У Бабруйску бачылі ілжэсвятара


Пра Юрыя Кра­та, які вы­дае ся­бе за клі­ры­ка Гру­зін­скай царк­вы і пе­ры­я­дыч­на гаст­ра­люе па Бе­ла­ру­сі, упер­шы­ню за­га­ва­ры­лі не­каль­кі га­доў та­му.Дзіў­на­ва­ты ча­ла­век апра­на­ец­ца ў адзен­не свя­та­ра ці на­огул епіс­ка­па.

За­не­па­ко­е­нае та­кім на­хаб­ствам ду­ха­вен­ства па­пя­рэдж­вае лю­дзей, каб не трап­ля­лі ў яго паст­ку. Бо са­ма­зва­нец не толь­кі апра­на­ец­ца па-цар­коў­на­му, але яшчэ збі­рае ах­вя­ра­ван­ні і пра­во­дзіць плат­ныя трэ­бы (дак­лад­ней, бя­рэ аван­сы за іх і зні­кае). Ня­даў­на на сай­це Баб­руй­скай епар­хіі з'я­ві­ла­ся ін­фар­ма­цыя пра тое, што гэ­ты ча­ла­век рэ­гу­ляр­на за­яў­ляе аб са­бе на тэ­ры­то­рыі Глус­ка­га ра­ё­на. Юрыст епар­хіі Ігар Ха­да­се­віч па­цвер­дзіў, што адзін з пры­ха­джан рас­ка­заў гіс­то­рыю, як іл­жэ­свя­тар ска­рыс­таў­ся па­слу­га­мі мяс­цо­ва­га так­сіс­та. Маў­ляў, ён быў апра­ну­ты ў ад­па­вед­ную воп­рат­ку і пра­сіў па­ва­зіць яго па на­ва­кол­лі для збо­ру ах­вя­ра­ван­няў. Не­звы­чай­ны па­са­жыр на­ка­таў вя­лі­кую су­му гро­шай, а пад­час ад­ной з ад­лу­чак рап­тоў­на знік.

На­коль­кі гэ­та гіс­то­рыя ад­па­вя­дае рэ­ча­іс­нас­ці, удак­лад­ніць не атры­ма­ла­ся. Пры­нам­сі ў баб­руй­скую мі­лі­цыю па­цяр­пе­лыя ад гі­па­тэ­тыч­на­га мах­ля­ра не звяр­та­лі­ся. У След­чым ка­мі­тэ­це Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці так­са­ма ні­я­кіх спраў на­конт ча­ла­ве­ка ў ра­се, які пад­ман­ным шля­хам збі­рае гро­шы, не раз­гля­да­лі. Але, удак­лад­ні­лі, чут­кі пра яго са­праў­ды хо­дзяць.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.