Вы тут

Нашкодзіў? адкажаш!


Пра тое, што на тэ­ры­то­рыі Ма­гі­лёў­ска­га ра­ё­на пра­во­дзі­ла­ся не­за­кон­нае па­ля­ван­не, па тэ­ле­фо­не да­ве­ру Дзярж­ін­спек­цыі па­ве­да­мі­лі ві­да­воч­цы. Вы­свет­ліць, хто да яго мае да­чы­нен­не, да­па­мо­жа ге­на­ты­піч­ная экс­пер­ты­за: адзін з па­ру­шаль­ні­каў згу­біў на мес­цы зда­рэн­ня паль­чат­ку. Апроч та­го, на сне­зе за­ста­лі­ся сля­ды абут­ку, ма­шын і сне­га­хо­даў.

Вы­крыць ін­ша­га бра­кань­е­ра, які пра­ца­ваў еге­рам у Ча­вус­кім ра­ё­не, атры­ма­ла­ся дзя­ку­ю­чы ін­спек­тар­скай кем­лі­вас­ці. Па­гу­та­рыў­шы з прад­стаў­ні­ком ка­рыс­таль­ні­ка па­ляў­ні­чых угод­дзяў, су­пра­цоў­ні­кі Ма­гі­лёў­скай між­рай­інс­пек­цыі за­ўва­жы­лі не­ад­па­вед­нас­ці ў тлу­ма­чэн­нях, а паз­ней знай­шлі і рэ­ча­выя до­ка­зы: мя­са і рэшт­кі «ня­ўлі­ча­на­га» але­ня егер ха­ваў у ся­бе на пад­вор­ку.

Яшчэ чац­вя­рых не­ле­га­лаў, якія не­за­кон­на зда­бы­лі дзі­ка, дзярж­ін­спек­та­ры за­тры­ма­лі пад Лель­чы­ца­мі пад­час су­мес­на­га рэй­ду з су­пра­цоў­ні­ка­мі ДАІ. Ма­ла­дыя лю­дзі ме­лі пры са­бе кап­ка­ны і не­за­рэ­гіст­ра­ва­ную стрэль­бу. Іх ча­кае суд.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.