Вы тут

Аўтобусы пойдуць па «летнім» раскладзе


У су­вя­зі з тым, што кра­і­ны Еў­ро­пы пе­ра­хо­дзяць на «лет­ні час», дзяр­жаў­нае прад­пры­ем­ства «Мінск­транс» з 29 са­ка­ві­ка бу­дзе вы­кон­ваць рэ­гу­ляр­ныя рэй­сы ту­ды так­са­ма па «лет­нім» рас­кла­дзе ру­ху.

На­прык­лад, па марш­ру­це Мінск — Бе­ла­сток ад­праў­лен­нем з Мін­ска ад аў­та­вак­за­ла «Цэнт­раль­ны» ў 23.30 па чац­вяр­гах, пят­ні­цах і су­бо­тах, з Бе­ла­сто­ка — у 16.00 (за­мест 15.00) па пят­ні­цах, су­бо­тах і ня­дзе­лях. Рэйсы Мінск — Вар­ша­ва бу­дуць вы­кон­вац­ца ад аў­та­вак­за­ла «Цэнт­раль­ны» ў 18.30 (за­мест 19.30) што­дзён­на, а з Вар­ша­вы — у 16.30 так­са­ма што­дзён­на. Аўтобус Мінск — Друс­кі­нін­кай адпраўляецца ад аў­та­вак­за­ла «Цэнт­раль­ны» ў 6.50 па су­бо­тах, з Друс­кі­нін­кая — у 17.00 (за­мест 16.00) зноў жа па су­бо­тах. Рэйс да Кіева адпраўляецца ад аў­та­вак­за­ла «Цэнт­раль­ны» ў 22.20 (за­мест 23.20), ад аў­та­вак­за­ла «Ус­ход­ні» ў 22.45 (за­мест 23.45) па се­ра­дах, чац­вяр­гах і пят­ні­цах. З Кі­е­ва мож­на бу­дзе вы­ехаць у 13.15 па чац­вяр­гах, пят­ні­цах і су­бо­тах.

Змя­нен­ні ў су­вя­зі з пе­ра­хо­дам на «лет­ні» рас­клад да­ты­чац­ца і ін­шых марш­ру­таў, та­му па­са­жы­рам пе­рад па­езд­кай вар­та яшчэ раз за­зір­нуць у яго.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.