Вы тут

На лыжах да крэпасці


У Ма­гі­лёў за­ві­та­лі ўдзель­ні­кі лыж­на­га пе­ра­хо­ду ад Маск­вы да Брэс­та

У асноў­ным гэ­та пад­лет­кі 15–17 га­доў, вы­ха­ван­цы Ні­жа­га­род­скай ка­дэц­кай шко­лы-ін­тэр­на­та імя В.Мар­ге­ла­ва, Гор­ска­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са з Ін­гу­шэ­ціі, ва­ен­на-па­тры­я­тыч­ных клу­баў Ра­сіі. Свой пра­бег яны пры­свя­ці­лі 70‑год­дзю Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі над ня­мец­ка-фа­шысц­кай Гер­ма­ні­яй і 85‑год­дзю па­вет­ра­на-дэ­сант­ных вой­скаў. На пра­ця­гу двух дзён яны зна­ё­мі­лі­ся з го­ра­дам, на­вед­ва­лі мес­цы бы­лых ба­ёў, вы­сту­пі­лі з кан­цэр­там для на­ву­чэн­цаў Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ка­дэц­ка­га ву­чы­лі­шча.

—У па­тры­я­тыч­на-вы­ха­ваў­чым пла­не та­кія су­стрэ­чы шмат ча­го да­юць, — ад­зна­чыў га­лоў­ны спе­цы­я­ліст упраў­лен­ня аду­ка­цыі Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Дзміт­рый Ла­цян­коў.— Хлоп­цы і дзяў­ча­ты ўша­на­ва­лі па­мяць за­гі­ну­лых сал­дат Вя­лі­кай Ай­чын­най, па­бы­ва­лі на мес­цах во­ін­скіх па­ха­ван­няў сва­іх зем­ля­коў, пра­сяк­ну­лі­ся тым ду­хам, які ўсіх нас аб'­яд­ноў­вае. Тым больш што дзя­цін­ства зна­ка­мі­та­га дэ­сант­ні­ка Ва­сі­ля Мар­ге­ла­ва, імя яко­га но­сіць Ні­жа­га­род­ская ка­дэц­кая шко­ла-ін­тэр­нат, прай­шло ў Кас­цю­ко­віц­кім ра­ё­не. На Ма­гі­лёў­шчы­не гэ­ты па­ход на­огул па­бы­ваў упер­шы­ню, хоць яны ажыц­цяў­ля­юц­ца ра­сі­я­на­мі з 1994 го­да. За гэ­ты пе­ры­яд яны толь­кі трой­чы пра­хо­дзі­лі праз Бе­ла­русь, і тое па ін­шых аб­лас­цях.

Да­рэ­чы, за дзень юныя лыж­ні­кі пра­хо­дзяць па 25–30 кі­ла­мет­раў. Па­куль праб­лем са сне­гам у іх не ўзні­ка­ла. З Ма­гі­лё­ва яны так­са­ма пайшлі на лы­жах. Не­каль­кі ма­гі­лёў­скіх ка­дэ­таў ра­зам з імі прай­шлі не­вя­лі­кі ўчас­так у на­прам­ку Баб­руй­ска. Пас­ля пе­ра­пын­ку ў го­ра­дзе на Бя­рэ­зі­не ра­сі­я­не возь­муць на­пра­мак на Брэст. Фі­ніш ад­бу­дзец­ца 23 лю­та­га.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.