Вы тут

«У «Раўбічах» усё на высокім узроўні»


Кам­форт­ныя ўмо­вы, клас­нае на­двор'е і вы­дат­ны ста­ды­ён. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» на­за­па­сіў­ся ўра­жан­ня­мі ўдзель­ні­каў і гас­цей чэм­пі­я­на­ту:

Алі­на СЛЯ­ПЕН­КА (Ка­зах­стан):

—Я ўпер­шы­ню ў жыц­ці пры­еха­ла ў Бе­ла­русь. Ра­зам з ка­ман­дай пе­ра­важ­на трэ­ні­ру­ю­ся ў Еў­ро­пе, але сё­ле­та бы­лі ў Цю­ме­ні, Эс­то­ніі, а пас­ля пры­еха­лі сю­ды і ўба­чы­лі та­кі комп­лекс! На ста­ды­ё­не ў «Раў­бі­чах» усё зроб­ле­на на вы­со­кім уз­роў­ні. Гэ­та ты­чыц­ца і стрэль­бі­шча, і ўсёй тра­сы, і кан­крэт­на пад'­ёмаў. Нам спа­да­ба­ла­ся ў тым лі­ку і яр­кая цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця спа­бор­ніц­тваў. Так, мы так­са­ма не ўтры­ма­лі­ся і ра­зам з усі­мі па­ча­лі тан­ца­ваць. Вар­та да­даць, для нас, спарт­сме­наў, пад­рых­та­ва­лі пры­ем­ныя і па­мят­ныя па­да­рун­кі. Што ты­чыц­ца на­шых за­дач, фе­дэ­ра­цыя на­строй­ва­ла нас на ба­раць­бу за ўзна­га­ро­ды, каб у вы­ні­ку пра­бег­лі ле­пей, чым мо­жам. Як з бія­тло­нам у на­шай кра­і­не? У яго так­са­ма ўклад­ва­юць гро­шы. Наш спорт па­сту­по­ва раз­ві­ва­ец­ца і не ста­іць на мес­цы.

Крыс­ці­на РАЗ­ЦО­ВА (Ра­сія):

—Бег­ла па тра­се доб­ра. На­двор'е — прос­та клас! Са страль­бой, без­умоў­на, кры­ху не атры­ма­ла­ся, але ўсё яшчэ на­пе­ра­дзе. Для мя­не ва­ша тра­са доб­ра зна­ё­мая. Ка­лі зай­ма­ла­ся лыж­ны­мі гон­ка­мі, шмат трэ­ні­ра­ва­ла­ся ў Раў­бі­чах. Я вель­мі люб­лю гэ­та мес­ца, і мне ўсё па­да­ба­ец­ца. Да­рэ­чы, бы­ла тут яшчэ та­ды, ка­лі ні­чо­га не бы­ло ўзве­дзе­на. Ста­яў адзін бу­ды­нак. І та­му я вель­мі за­да­во­ле­ная тым, што тут зроб­ле­на для бія­тло­на.

-Твая ма­ма Ан­фі­са ўчора бы­ла на тры­бу­нах. Гэ­та да­дат­ко­вая ад­каз­насць для ця­бе?

—Не, у мя­не на­огул, ка­лі я яе ўба­чы­ла, уз­ня­ўся на­строй. Я лі­та­раль­на пад­ско­чы­ла! Мне за­ха­це­ла­ся ад­ра­зу бег­чы, стра­ляць. Не ве­даю, ці за­сму­ці­ла­ся яна, ці ўзра­да­ва­ла­ся ма­ім вы­ні­кам (я за­ня­ла 13‑е мес­ца). Для мя­не гэ­та, між ін­шым, пер­шы старт на пер­шын­стве све­ту, і я ад вы­ні­ку не за­су­ма­ва­ла.

Онд­ржэй САН­ТО­РА (Чэ­хія):

—Са­мы вя­лі­кі ста­ды­ён у Чэ­хіі зна­хо­дзіц­ца ў го­ра­дзе Ста­ра-Мес­ца-на-Ма­ра­ве, дзе пра­хо­дзіў чэм­пі­я­нат све­ту. Ён на па­ра­дак боль­шы, чым гэ­ты, ад­нак у «Раў­бі­чах» мне так­са­ма па­да­ба­ец­ца тра­са і арэ­на. Усё пад­рых­та­ва­на на доб­рым уз­роў­ні. Бы­ло шмат ба­лель­шчы­каў, што не­звы­чай­на для юні­ёр­скіх спа­бор­ніц­тваў. Мне гэ­та па­да­ба­ец­ца.

Кат­ры­на ЭГЕН
(ба­лель­шчы­ца):

[caption id="attachment_72439" align="alignnone" width="600"]Катрына Эген падтрымлівае свайго Катрына Эген падтрымлівае свайго[/caption]

—Ве­да­е­це, гэ­та фан­тас­тыч­ная маг­чы­масць — быць на чэм­пі­я­на­це све­ту і са­чыць за спа­бор­ніц­тва­мі. Мы пры­еха­лі сю­ды з му­жам і ін­шы­мі баць­ка­мі, каб пад­тры­маць сва­іх дзя­цей, якія вы­сту­па­юць за збор­ную. Учора наш Анд­рэ­ас апы­нуў­ся на 5‑м рад­ку. Я ні­ко­лі яшчэ не на­вед­ва­ла па­доб­ныя стар­ты, і для мя­не тут усё ці­ка­ва.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.