Вы тут

Капрызы прыроды свята не сапсуюць!


«За­ла­тыя» подз­ві­гі ўкра­і­нак, за­ка­на­мер­ны под­ыум ты­ту­ла­ва­най прад­стаў­ні­цы Ка­зах­ста­на
і неста­біль­нае вы­ступ­лен­не на­шых юні­ё­раў

На юні­ёр­скім чэм­пі­я­на­це све­ту па бія­тло­не на­шы паў­днё­выя су­се­дзі вы­сту­па­юць вель­мі ўда­ла. У чар­го­вы дзень спа­бор­ніц­тваў скар­бон­ка збор­най Укра­і­ны па­поў­ні­ла­ся яшчэ ад­ным «зо­ла­там». Ужо дру­гую ін­ды­ві­ду­аль­ную гон­ку ў дзяў­чат вый­грае ўкра­ін­ка — у гэ­ты раз спар­тыў­ны лёс усміх­нуў­ся 21‑га­до­вай ура­джэн­цы Сум Юліі Жу­ра­вок.

20-33

На прэс-кан­фе­рэн­цыі дзяў­чы­на лі­та­раль­на свя­ці­ла­ся ад шчас­ця.

—Ушчып­ні­це мя­не хто-не­будзь, — з ад­кры­тай усмеш­кай ка­за­ла Юлія. — Да­гэ­туль не ве­рыц­ца, што гэ­та не сон. Ін­ды­ві­ду­аль­ная гон­ка — мой ка­нёк. Ня­даў­на ў гэ­тай дыс­цып­лі­не я за­ня­ла трэ­цяе мес­ца на юні­ёр­скім чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы, але гэ­та бы­ла не леп­шая мая гон­ка. Спат­рэ­біў­ся час, каб зра­зу­мець, што не атры­ма­ла­ся та­ды, каб не паў­та­рыць тое ж са­мае ў Мін­ску. Шчы­ра ка­жу­чы, не ду­ма­ла, што трап­лю на­ват у шас­цёр­ку леп­шых, бо на чэм­пі­я­на­це све­ту вель­мі сур'­ёз­ная кан­ку­рэн­цыя.

А вось брон­за­вы пры­зёр «ін­ды­ві­ду­ал­кі» Га­лі­на Віш­неў­ская з Ка­зах­ста­на, на­ад­ва­рот, ужо пры­звы­ча­і­ла­ся да ме­даль­ных сюр­пры­заў. Дзяў­чы­на пя­ты год за­пар зда­бы­вае ўзна­га­ро­ды на то­па­вых юні­ёр­скіх спа­бор­ніц­твах. Ле­тась, на­прык­лад, ста­на­ві­ла­ся чэм­пі­ён­кай све­ту ў гон­цы пе­ра­сле­да­ван­ня, а на зі­мо­вых юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­нях 2012‑га двой­чы ўзні­ма­ла­ся на п'е­дэс­тал. Між ін­шым, для 21‑га­до­вай ура­джэн­кі Ся­мі­па­ла­цін­ска гэ­та апош­ні юні­ёр­скі се­зон.

— Пе­ра­ход у «сень­ё­ры», на­пэў­на, не бы­вае лёг­кім. Гэ­та са­праў­ды скла­да­ны пра­цэс. Мне па­шан­ца­ва­ла з трэ­не­рам (Ра­фа­іль Мір­са­лі­маў. — Аўт.), які мя­не вель­мі пад­трым­лі­вае, ка­лі м­не неш­та не ўда­ец­ца на да­рос­лых спа­бор­ніц­твах. На жаль, ён не змог пры­ехаць у Мінск з‑за праб­лем з сэр­цам. Спа­дзя­ю­ся, мой ме­даль да­па­мо­жа яму хут­чэй па­пра­віц­ца.

Што да­ты­чыц­ца вы­ступ­лен­няў бе­ла­ру­сак, то леп­шай з на­шых дзяў­чат ста­ла На­стас­ся Ку­нец, якая з дзвю­ма хві­лі­на­мі штра­фу фі­ні­ша­ва­ла на 21‑м мес­цы. Ас­тат­нія бе­ла­рус­кі ў вы­ні­ко­вым пра­та­ко­ле раз­мяс­ці­лі­ся за ме­жа­мі трыц­цат­кі.

Да­рэ­чы, не са­мае «вет­лі­вае» на­двор'е — мок­ры, ліп­кі снег і шэ­рыя, цяж­кія хма­ры — не спа­ло­ха­лі са­праўд­ных ама­та­раў бія­тло­ну. Кам­пакт­ныя тры­бу­ны «Раў­бі­чаў» бы­лі амаль што цал­кам за­поў­не­ны. Ся­род гле­да­чоў асаб­лі­ва шмат бы­ло дзя­цей, якія ў пе­ра­пын­ках па­між гон­ка­мі ата­ка­ва­лі снеж­ныя на­сы­пы, руп­лі­ва ство­ра­ныя двор­ні­ка­мі. Чым не пля­цоў­ка для гуль­ні ў снеж­кі?

20-35

А вось бія­тла­ніс­ты не звяр­та­лі ўва­гу на кап­ры­зы пры­ро­ды, ад­зна­ча­ю­чы, што тра­са бы­ла «ра­бо­чай». Ды і ве­цер асаб­лі­вых праб­лем спарт­сме­нам не пры­но­сіў. У юні­ё­раў, між ін­шым, да­во­лі шмат бія­тла­ніс­таў ад­стра­ля­лі­ся «на нуль». Тры пры­за­выя мес­цы як­раз за­ня­лі вы­дат­ні­кі страль­бы — фран­цуз Арыс­тыд Бег, ра­сі­я­нін Аляк­сандр Дзя­дзю­хін і нар­ве­жац Ве­мунд Гу­ры­гард.

Бе­ла­рус­кія па­клон­ні­кі бія­тло­на асаб­лі­ва ўваж­лі­ва са­чы­лі за вы­ступ­лен­нем Вік­та­ра Крыў­ко і Мак­сі­ма Ва­раб'я, якія ме­лі най­боль­шыя шан­цы на под­ыум. Але з‑за двух про­ма­хаў на аг­ня­вых ру­бя­жах хлоп­цы змаг­лі прэ­тэн­да­ваць толь­кі на мес­ца ў дзя­сят­цы: Крыў­ко фі­ні­ша­ваў шос­тым, Ва­ра­бей — вось­мым.

Па­куль гэ­та леп­шыя вы­ступ­лен­ні бе­ла­рус­кіх юні­ё­раў на чэм­пі­я­на­це. Ча­ка­ем вы­ні­каў спрын­тар­скіх го­нак.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.