Яслі-сад, разлічаны на 70 дзетак, адкрыўся на тэрыторыі Студэнцкай вёскі ў Мінску. Мяркуецца, што садок стане базай для праходжання студэнтамі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта практыкі.
Садок размясціўся ў прыбудове да першага паверха інтэрната Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Але гэта паўнавартасная сучасная адукацыйная ўстанова з чатырма групавымі памяшканнямі, музычнай залай, спартыўнай залай з трэнажорамі і харчблокам, аснашчаным сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем. На вуліцы для дзятвы абсталявана гульнявая пляцоўка.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?