Вы тут

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу «Еўраньюс»


У якасці інтэрв'юера кіраўніка дзяржавы выступіў кіраўнік бюро «Еўраньюс» ва Усходняй Еўропе з сядзібай у Кіеве Серджыа Кантоне, паведамляе БЕЛТА.

Падчас інтэрв'ю, якое працягвалася паўтары гадзіны, пераважная колькасць пытанняў, адрасаваных Прэзідэнту Беларусі, тычылася сітуацыі ва Украіне.

Кіраўнік дзяржавы падзяліўся сваім бачаннем прычын, якія прывялі да вострага ўнутрыпалітычнага крызісу ў гэтай дзяржаве, уключаючы ўзброенае супрацьстаянне на паўднёвым усходзе Украіны. Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў аб практычных кроках, якія маглі б быць распачаты пры садзейнічанні міжнароднай супольнасці для хутчэйшага мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне ў інтарэсах ўсяго ўкраінскага народа.

«Калі гэты канфлікт (ва Украіне) знаходзіўся ў зародку, асобныя заходнія палітыкі задалі мне пытанне: «Як вы бачыце сітуацыю ва Украіне, што трэба зрабіць, каб спыніць гэтую вайну?». Я, вядома, не хацеў дыскутаваць на гэтую тэму, разумеючы, што гэта вынікаў не дасць, але тым не менш я ім сказаў, што ў мяне ёсць сваё бачанне і прапановы, каб нармалізаваць сітуацыю ва Украіне, цалкам нармалізаваць: і палітычную, і не давесці да вайны. І мы гэты план Захаду, не канкрэтызуючы на тым этапе, прапанавалі, будучы ўпэўненымі ў тым, што гэта не прывядзе да таго, што Захад з гэтым планам пагодзіцца. Больш за тое, я паабяцаў, што ў выпадку рэалізацыі прапаноў беларускага боку сітуацыя нармалізуецца ва Украіне, не кажучы ўжо пра тое, што вайны не будзе. Захад не пагадзіўся з гэтым планам. Значыць, камусьці выгадна так», — заявіў Прэзідэнт.

Асобная ўвага ў ходзе інтэрв'ю была нададзена найважнейшай ролі на сучасным этапе моцных і адказных нацыянальных дзяржаўных інстытутаў, якія павінны ва ўмовах сур'ёзнага паслаблення традыцыйных інструментаў міжнароднага права не дапускаць хаатычнага, некіраванага развіцця грамадскіх працэсаў, што часта прыводзяць да грамадзянскага супрацьстаяння і канфліктаў са згубнымі наступствамі.

Плануецца, што інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі выйдзе ў эфіры тэлеканала «Еўраньюс» у пятніцу, 3 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.