Вы тут

Звя­за­ныя ад­ным БА­Мам


Удзель­ні­кі ле­ген­дар­най бу­доў­лі рас­па­вя­да­юць, як ра­зам з ма­гіст­рал­лю «ўзво­дзі­лі» ўлас­ныя лё­сы

Ка­лі ад­гар­нуць ста­рон­кі гіс­то­рыі на 40 га­доў на­зад, мож­на ўба­чыць, як бу­да­ва­ла­ся Бай­ка­ла-Амур­ская ма­гіст­раль. У 1974 го­дзе па­чаў­ся дзе­ся­ці­га­до­вы ра­ман­тыч­ны пе­ры­яд бу­даў­ніц­тва, ка­лі чы­гу­нач­ная лі­нія з век­та­рам на Ус­ход пра­клад­ва­ла­ся са­праў­ды ўдар­ны­мі тэм­па­мі. За гэ­ты час ты­ся­чы лю­дзей да­кра­ну­лі­ся да ад­ной з са­мых маш­таб­ных бу­доў­ляў мі­ну­ла­га ста­год­дзя. «Звяз­да» за­зір­ну­ла ў ся­мей­ны фо­та­аль­бом тых юна­коў і дзяў­чат, лёс якіх вы­зна­чы­ла ка­рот­кая аб­рэ­ві­я­ту­ра з не­вы­мер­ным змес­там — БАМ.

 

«Ку­ды ты едзеш? Ты ж дзяў­чы­на»
Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на Га­ла­бур­да да­гэ­туль не ра­зу­мее, як ёй, дзяў­чы­не з паўд­нё­ва-ўсход­ніх рэ­гі­ё­наў Укра­і­ны, да­вя­ло­ся жыць там, дзе ўжо 25 ве­рас­ня трэ­ба апра­наць фут­ра. Яе аса­біс­тая гіс­то­рыя, як і шмат ін­шых, раз­горт­ва­ла­ся па вя­до­мым са­вец­кім сцэ­на­рыі.
— Пас­ля за­кан­чэн­ня вась­мі кла­саў мы з баць­ка­мі вы­ра­шы­лі, што я бу­ду па­сту­паць у Ясі­на­вац­кі тэх­ні­кум транс­парт­на­га бу­даў­ніц­тва. Якую спе­цы­яль­насць вы­браць, на­ват не ўяў­ля­ла. Пры­еха­лі з ма­май у тэх­ні­кум, пра­гля­дзе­лі пла­ка­ты.
Да­спа­до­бы прый­шла­ся вы­ява ка­мен­шчы­цы. «Бу­да­ваць — зна­чыць ства­раць», — па­ду­ма­ла­ся та­ды. У 15 га­доў я ма­ла што ра­зу­ме­ла. Па­ка­за­ла на пла­кат і пай­шла зда­ваць эк­за­ме­ны, — з са­ма­іро­ні­яй ус­па­мі­нае Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на.
Па­спя­хо­ва вы­тры­маў­шы іс­пы­ты, сту­дэнт­ка Тац­ця­на па­ча­ла спа­сці­гаць азы гра­ма­дзян­ска­га і пра­мыс­ло­ва­га бу­даў­ніц­тва. Ву­чыц­ца бы­ло няцяж­ка. Праў­да, з-за па­ста­ян­ных трэ­ні­ро­вак і спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў ву­чо­ба ня­рэд­ка ады­хо­дзі­ла на дру­гі план. Та­му, ка­лі на­ды­шоў час раз­мер­ка­ван­ня, прэ­тэн­да­ваць на мес­ца ў Мін­ску, Маск­ве аль­бо Да­не­цку вы­пуск­ні­цы не да­вя­ло­ся.
— Пра­па­на­ва­лі Ча­ля­бінск, але я ка­тэ­га­рыч­на бы­ла су­праць. І тут як­раз сяб­роў­ка пры­бег­ла ды за­хоп­ле­на па­ча­ла рас­каз­ваць пра БАМ. «Па­еха­лі, Тань­ка! Што ты губ­ля­еш?» Па­ду­ма­ла — і праў­да, та­кі ва­ры­янт вы­гля­дае на­шмат пры­ваб­ней, чым «ураль­скі». Тым больш у Ір­куц­ку жы­лі мае дзве сяст­ры і брат. Та­му су­ма­ваць не прый­шло­ся б.
Баць­кі, вя­до­ма, не так на­тхнё­на ўспры­ня­лі ра­шэн­не дач­кі. Та­та стры­ма­на кру­ціў га­ла­вой, паў­та­ра­ю­чы: «Ку­ды ты едзеш? Ты ж дзяў­чы­на». Ма­му ж Тац­ця­на па­шка­да­ва­ла, да­слаў­шы ў ліс­це ка­рот­кае: «Гэ­та не я зра­бі­ла вы­бар. Мя­не ту­ды па­сы­ла­юць».
— Пом­ню, як са­дзі­ла­ся ў цяг­нік і дзе­ла­ві­та ка­за­ла са­бе: «Тры га­ды вы­крас­ліць з жыц­ця!» Ад­нак, ка­лі ра­за­брац­ца, ба­маў­скі час стаў най­леп­шым у ма­ім жыц­ці.

 
Доб­рай ра­ні­цы, БАМ!


Сем дзён і на­чэй у да­ро­зе з вя­сё­лай шум­най кам­па­ні­яй. Ме­на­ві­та тут Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на ўпер­шы­ню па­каш­та­ва­ла гар­ба­ту па ра­сій­скім рэ­цэп­це — з лі­мон­най кіс­ла­той.
— Пом­ню, ка­мусь­ці з хлоп­цаў ма­ці да­ла з са­бой пя­ці­літ­ро­вы сло­ік згу­шча­на­га ма­ла­ка. Толь­кі ўя­ві­це, якім дзі­вам гэ­та бы­ло ў 1975 го­дзе! Па­пра­сі­лі ў пра­вад­ні­ка гар­ба­ты, да­ба­ві­лі ту­ды ма­ла­ка. А яно звяр­ну­ла­ся. «Ма­быць, ня­якас­нае», — рас­ча­ра­ва­лі­ся мы, вы­кі­нуў­шы пяць літ­раў дэ­фі­цы­ту. І толь­кі праз не­каль­кі га­доў жыц­ця на БА­Ме зра­зу­ме­лі, што та­кі эфект дае спа­лу­чэн­не ма­ла­ка з лі­мон­най кіс­ла­той.
Бу­доў­ля ста­год­дзя су­стрэ­ла ма­ла­дое па­паў­нен­не мар­кот­най даждж­лі­вай ра­ні­цай і ад­ра­зу за­цяг­ну­ла ў вір што­дзён­най пра­цы. Свой БА­Маў­скі шлях Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на па­ча­ла з ра­бо­ты ма­ля­ром. Атын­ка­ваць сце­ны да­моў, па­кле­іць шпа­ле­ры — зда­ец­ца, дэ­та­лі, ад­нак ме­на­ві­та з та­кіх эле­мен­тар­ных дро­бя­зяў уз­рас­та­ла маш­таб­ная інф­ра­струк­ту­ра БА­Ма. Ха­ця на­па­чат­ку са­мім ра­бо­чым прый­шло­ся жыць у звы­чай­ных бу­даў­ні­чых ва­гон­чы­ках, з дву­ма ім­пра­ві­за­ва­ны­мі па­ко­я­мі і печ­кай-бур­жуй­кай. Хар­ча­ва­лі­ся ў ста­лоў­цы. Ва­ду пры­во­зі­лі ў боч­ках. Ха­ця піт­ная ва­да там зна­хо­дзі­ла­ся лі­та­раль­на пад на­га­мі. Пад­ка­луп­неш зям­лю — і ўтва­ра­ец­ца крыш­таль­на чыс­тая лу­жы­ца, праў­да, ад хвоі за­над­та гор­кая.

 

Усё ж паў­сюль су­цэль­ная тай­га.

 
— Ка­неш­не, спа­чат­ку жыць у та­кіх умо­вах бы­ло ня­звык­ла. Ад­нак у ма­ла­до­сці не вель­мі на­да­еш гэ­та­му ўва­гу. Усё зда­ва­ла­ся на­ту­раль­ным. А ка­лі атры­ма­ла пер­шы сур'­ёз­ны за­ро­бак, на­бы­ла пер­шыя туф­лі на аб­ца­сах і свя­точ­ную су­кен­ку... Ака­за­ла­ся, што шка­да­ваць мне ня­ма пра што. БАМ, зра­зу­ме­ла, вель­мі доб­ра за­бяс­печ­ва­лі, каб лю­дзі ту­ды еха­лі і маг­лі «змар­на­ваць» за­роб­ле­ныя гро­шы. Ня­кеп­скія, да­рэ­чы.
Бры­га­да Тац­ця­ны Мі­хай­лаў­ны ні­ко­лі не ся­дзе­ла без пра­цы. «На­ват са­ма ха­дзі­ла да кі­раў­ніц­тва і пра­сі­ла для нас які-не­будзь но­вы аб'­ект», — пры­зна­ец­ца су­бя­сед­ні­ца. Так яна ў доб­рым сэн­се па­тра­пі­ла «на ало­вак». А пас­ля на па­са­ду ін­жы­не­ра.
— Лі­чу, што мне вель­мі па­шчас­ці­ла ў жыц­ці, — пра­цяг­вае Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на. — З прос­та­га лю­ду я вый­шла ў ін­жы­не­ры. Па­чы­наць да­вя­ло­ся з ну­ля. У тэх­ні­ку­ме я ра­бі­ла чар­ця­жы, ад­нак ні­ко­лі не па­глыб­ля­ла­ся ў пра­ект­ныя пад­ра­бяз­нас­ці. Пер­шы ме­сяц ка­ле­гі да­па­ма­га­лі ра­за­брац­ца ў спра­ве. А пас­ля так за­ці­ка­ві­ла­ся, што не маг­ла кі­нуць яе.

 
«...І ад­ра­зу за­ка­ха­ла­ся»

 
Акра­мя рэ­аль­на­га бу­даў­ні­ча­га, іс­на­ва­ла, ка­неш­не, і па­за­пра­цоў­нае жыц­цё. Па­каз­ва­лі кі­но, ла­дзі­лі кан­цэр­ты, спа­бор­ні­ча­лі ў спор­це, пра­во­дзі­лі кам­са­моль­скія збо­ры. На ад­ным з та­кіх па­ся­джэн­няў Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на ўба­чы­ла свай­го бу­ду­ча­га му­жа — бе­ла­ру­са Аляк­сея Іва­на­ві­ча Га­ла­бур­ду.


— Ён па­ды­мае во­чы. Я гля­ну­ла ў іх — і ад­ра­зу за­ка­ха­ла­ся, — са­рам­лі­ва рас­па­вя­дае су­раз­моў­ца. — Праз коль­кі дзён па­зна­ё­мі­лі­ся. Хут­ка бу­дзе 40 га­доў, як мы ра­зам.
Аляк­сей Іва­на­віч, не ба­ю­чы­ся пе­ра­мен і ры­зы­кі, ра­зам з сяб­ра­мі ад­пра­віў­ся на бу­даў­ніц­тва Зей­скай гід­ра­элект­ра­стан­цыі. Хтось­ці са зна­ё­мых пад­ка­заў, што на БА­Ме за­роб­кі на­шмат вы­шэй­шыя. Так ён пе­ра­ехаў у Тын­ду. З «ай­чын­най» пра­фе­сіі хі­мі­ка Аляк­сей Іва­на­віч спа­чат­ку пе­ра­ква­лі­фі­ка­ваў­ся ў бе­тон­шчы­ка, а пас­ля — у ста­ля­ра і цес­ля­ра.
— Пра­ца­ва­лі ўсе мы без па­фа­су, — дзе­ліц­ца Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на. — Ад­чу­ван­ня ўсе­са­юз­най знач­нас­ці бу­доў­лі не бы­ло, хоць яно на­вяз­ва­ла­ся. Мы пры­еха­лі сю­ды для та­го, каб прос­та пад­за­ра­біць.
За во­сем «БА­Маў­скіх» га­доў ма­ла­дая сям'я Га­ла­бур­даў пры­дба­ла не толь­кі но­выя пра­фе­сіі, але і двух дзя­цей — сы­на і дач­ку. У па­чат­ку 1980-х ма­гут­нае бу­даў­ніц­тва БА­Ма па­ча­ло па­воль­на, але ўпэў­не­на зга­саць. Коль­касць пра­цоў­ных мес­цаў ска­ра­ча­ла­ся. Да та­го ж сын Юра моц­на за­хва­рэў. Тын­дзен­скія ўра­чы на­стой­лі­ва рэ­ка­мен­да­ва­лі зра­біць яму апе­ра­цыю ў Брэс­це, і Га­ла­бур­ды пры­ня­лі ра­шэн­не вяр­нуц­ца да­до­му, на ма­лую ра­дзі­му Аляк­сея Іва­на­ві­ча.
— Аляк­сей без цяж­кас­цяў знай­шоў са­бе пра­цу, ма­ю­чы та­кі до­свед. А вось мя­не тут ні­хто не ча­каў. Улад­ка­вац­ца па спе­цы­яль­нас­ці не атры­ма­ла­ся. Бы­ло крыўд­на, бо я пры­еха­ла доб­ра пад­рых­та­ва­ным ін­жы­не­рам. Ад­нак пе­ра­ва­гу ад­да­ва­лі но­ва­спе­ча­ным, але род­ным спе­цы­я­ліс­там. Тры га­ды я пра­ся­дзе­ла без пра­цы. Пас­ля пай­шла ў кал­гас на за­праў­ку, ку­ды ні­хто з мяс­цо­вых іс­ці не ха­цеў.
Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на па­мя­тае, як хо­лад­на бы­ло на но­вым мес­цы пра­цы. Па­мяш­кан­не не ацяп­ля­ла­ся. Адзі­най кры­ні­цай цяп­ла ў ім ста­лі пры­ве­зе­ныя з БА­Ма дуб­лён­кі і фут­ра. Яны і сён­ня ві­сяць у ша­фе як маўк­лі­вы на­па­мін пра сі­бір­скую ста­рон­ку жыц­ця. Ад­туль жа — доб­ры стос фо­та­здым­каў і ме­даль за бу­даў­ніц­тва БА­Ма.
— Шчы­ра ка­жу­чы, я ад­чу­ва­ла го­нар ад та­го, што пра­ца­ва­ла на БА­Ме. Ад­нак ні­ко­лі гэ­тым не вы­хва­ля­ла­ся. Не­ка­то­рыя жар­та­ва­лі з мя­не. Ста­на­ві­ла­ся ня­ём­ка, але я ні­ко­лі не крыў­дзі­ла­ся. Праў­да, не­як на свя­та Пе­ра­мо­гі мне прый­шло ў га­ла­ву на­ча­піць ме­даль. Прый­шла ў кра­му. Пра­да­вец уваж­лі­ва па­гля­дзе­ла на мя­не і ка­жа: «У мя­не так­са­ма та­кі ёсць, толь­кі за пос­пе­хі ў ганд­лі. Ча­му я яго не на­шу?» Мне ста­ла вель­мі со­рам­на, і з та­го ча­су я ні­ко­му не па­каз­ва­ла той ме­даль.
На­огул, Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на і Аляк­сей Іва­на­віч не вель­мі час­та рас­па­вя­да­юць пра свой БА­Маў­скі час: не ба­чаць у ім вя­лі­кай знач­нас­ці. Маг­чы­ма, у маш­та­бах су­све­ту гэ­та так і ёсць.
— Толь­кі ад­ной­чы я бы­ла на су­стрэ­чы вы­пуск­ні­коў на­ша­га кур­са. Мой ку­ра­тар та­ды спы­та­ла мя­не, ці шка­дую, што ры­зык­ну­ла па­ехаць на БАМ. «Ні­ко­лі!» — упэў­не­на ад­ка­за­ла я. Не вар­та шка­да­ваць пра ма­ла­досць!
За га­ды, што ад­дзя­лі­лі жыц­цё ад БА­Маў­скіх ус­па­мі­наў, Тац­ця­на Мі­хай­лаў­на не раз­гу­бі­ла ні кроп­лі сва­ёй ра­ней­шай энер­гіч­нас­ці. Час вы­хо­дзіць на пен­сію мі­нуў тры га­ды та­му, але яна не шу­кае са­бе спа­кою. Пра­цуе пра­ра­бам, ву­чыц­ца ез­дзіць на ма­та­цык­ле і... быц­цам імк­нец­ца вяр­нуц­ца ў тую сваю ма­ла­досць. Аляк­сей Іва­на­віч ад жон­кі не ад­стае: пра­цуе на ме­та­лур­гіч­ным прад­пры­ем­стве і з асаб­лі­вай пя­шчо­тай ча­кае ў гос­ці сваю ма­лод­шую ўнуч­ку Мі­ла­ну.
Лю­боў КАС­ПЯ­РО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.