Вы тут

Свет без ядзер­най зброі


 

Устаць на шлях ад­мо­вы ад ядзер­най зброі за­клі­каў усе кра­і­ны — чле­ны Ар­га­ні­за­цыі Аб'­яд­на­ных На­цый Яў­ген ЛА­ЗА­РАЎ, на­мес­нік па­ста­ян­на­га прад­стаў­ні­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры ААН, пад­час па­ся­джэн­ня Ге­не­раль­най Асамб­леі ААН у Нью-Ёр­ку.

Па­ся­джэн­не пра­во­дзі­ла­ся з на­го­ды свят­ка­ван­ня Між­на­род­на­га дня су­праць ядзер­ных вы­пра­ба­ван­няў, яго агуль­ная тэ­ма — «Шлях да ну­ля».

Як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба МЗС, пад­час свай­го вы­ступ­лен­ня бе­ла­рус­кі дып­ла­мат пад­крэс­ліў: ка­лі га­вор­ка ідзе пра ўсё, што ты­чыц­ца ядзер­най зброі, гэ­та па­ві­нен быць шлях да «ўсе­аб­дым­на­га і не­зва­рот­на­га» ну­ля ў гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва. Па яго сло­вах, не па­він­на быць ні­я­кіх на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў у га­лі­не ядзер­най зброі, ні­я­кіх ядзер­ных вы­пра­ба­ван­няў і, урэш­це, ні­я­кай ядзер­най зброі на на­шай пла­не­це.

Яў­ген Ла­за­раў пад­крэс­ліў, што на­ша кра­і­на ўжо больш за два дзе­ся­ці­год­дзі на­зад ста­ла на гэ­ты шлях. У лі­пе­ні 1993 го­да Бе­ла­русь да­лу­чы­ла­ся да Да­га­во­ра аб не­рас­паў­сю­джан­ні ядзер­най зброі. Дзяр­жа­ва пер­шая з усіх кра­ін бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за доб­ра­ах­вот­на і без уся­ля­кіх умоў ад­мо­ві­ла­ся ад ва­ло­дан­ня апе­ра­тыў­най ядзер­най збро­яй, якая бы­ло раз­ме­шча­на на яе тэ­ры­то­рыі. У ся­рэ­дзі­не 1990-х га­доў Бе­ла­русь пер­шая пра­па­на­ва­ла ства­рыць у Цэнт­раль­най і Ус­ход­няй Еў­ро­пе зо­ну, сва­бод­ную ад ядзер­най зброі.

У сва­ім вы­ступ­лен­ні прад­стаў­нік бе­ла­рус­ка­га МЗС за­явіў, што Бе­ла­русь на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзяў ад­стой­вае на пля­цоў­цы ААН ідэю аб за­ба­ро­не рас­пра­цоў­кі і вы­твор­час­ці но­вых ві­даў зброі ма­са­ва­га зні­шчэн­ня.

Яў­ген Ла­за­раў так­са­ма па­ве­да­міў, што Бе­ла­русь пра­па­нуе на раз­гляд 69-й се­сіі Ге­на­самб­леі ААН пра­ект рэ­за­лю­цыі «За­ба­ро­на рас­пра­цоў­кі і вы­твор­час­ці но­вых ві­даў зброі ма­са­ва­га зні­шчэн­ня і но­вых сіс­тэм та­кой зброі: спра­ва­зда­ча кан­фе­рэн­цыі па раз­збра­ен­ні».

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.