Вы тут

Жаночы клопат


У Коб­ры­не пра­цуе адзі­ная ў кра­і­не жан­чы­на — ва­дзі­цель МА­За

 3-22

Люд­мі­ла з дзя­цін­ства лю­бі­ла ма­шы­ны. Не раз ка­та­ла­ся по­бач з баць­кам, які пра­ца­ваў на вя­лі­кім гру­за­ві­ку. І тое, што яна ста­ла ва­дзі­це­лем, ні­ко­га не здзі­ві­ла. А вось кі­ра­ваць вя­ліз­ным МА­Зам, які што­дня ачы­шчае го­рад ад бы­та­вых ад­хо­даў, заў­сё­ды лі­чы­ла­ся муж­чын­скай спра­вай. Але Люд­мі­ла Хар­ла­ма­ва па­пра­сі­ла кі­раў­ніц­тва Коб­рын­ска­га ЖКГ даць ёй шанц. І ця­пер но­ва­му су­пра­цоў­ні­ку там не на­ра­ду­юц­ца.

Па-пер­шае, яе аў­та­ма­біль заў­сё­ды вы­мы­ты і вы­чы­шча­ны да бляс­ку. І муж­чы­ны, што пра­цу­юць по­бач, ста­лі кры­ху лепш гля­дзець за сва­і­мі ма­шы­на­мі. З яе так­са­ма бя­руць прык­лад у пы­тан­нях за­паў­нен­ня і вя­дзен­ня да­ку­мен­та­цыі. Ра­ней у бры­га­дзе ва­дзі­це­ляў гэ­та бы­ла ледзь не га­лоў­ная праб­ле­ма, веч­на нех­та за­бы­ваў што-не­будзь па спра­ва­здач­нас­ці. А но­вы ва­дзі­цель да­ку­мен­ты афарм­ляе без­да­кор­на. Ка­лі ж Люд­мі­ле спат­рэ­біц­ца якая да­па­мо­га, по­бач пра­цу­юць муж Дзміт­рый і свё­кар Ула­дзі­мір Мі­ка­ла­е­віч.

Ды Люд­мі­ла і са­ма ўжо вір­ту­оз­ны вадзіцель, бо кру­ціц­ца з га­ба­рыт­ным цяж­ка­во­зам у ця­пе­раш­ніх цес­ных два­рах, за­поў­не­ных лег­ка­вы­мі ма­шы­на­мі, нель­га без асаб­лі­вых ува­гі, дак­лад­нас­ці і ка­ар­ды­на­цыі. Яе што­дзён­ная ра­бо­та — пры­бі­раць род­ны го­рад, ра­біць яго пры­га­жэй­шым.

У сям'і ў Люд­мі­лы Хар­ла­ма­вай рас­туць двое дзя­цей. Усё яна па­спя­вае, паў­сюль у яе лад.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.