29 верасня, аўторак

Вы тут

“Дынама” – жыве!


Мінскае “Дынама” ўпэўнена перамагло партугальскі “Насьяналь” у хатнім матчы плэй-оф Лігі Еўропы – 2:0.

“Ты проста самы лепшы, лепшы за ўсіх астатніх! Лепш за тых, каго я калісьці сустракала!”, -- над стадыёнам разлівалася, бадай, самая вядомая песня ў выкананні Ціны Цёрнэр. І сотні шчаслівых, крыху прамерзлых на трыбунах “Барысаў-Арэны” балельшчыкаў уяўлялі, што пяецца менавіта пра іх улюбёных футбалістаў, якія на вачах заўзятараў робяць сапраўдную гісторыю і знаходзяцца ў адным кроку ад стадыі Лігі Еўропы.

Каманда “Насьяналь” з вострава Мадэйра, у якой калісьці пачынаў свой спартыўны шля Крышціяну Раналду – тыповы “серадняк” чэмпіянату Партугаліі. Перагнаць “Бенфіку”, “Порту” і “Спортынг”, мастадонтаў тамтэйшага футболу, у родным чэмпіянаце ёй цяжкавата, а вось пашумець у еўракубках – справа гонару! Пяць гадоў таму астраўляне сенсацыйна перайгралі “Зеніт” з Сяргеем Карніленкам і Канстанцінам Зыранавым. Але беларусы, упэўнены, разабралі асаблівасці партугальскай дружыны да кожнай дробязі, а таму ведалі, чаго можна было чакаць ад далёкіх візіцёраў.

FC Dinamo Minsk vs CD Nacional

Аднак сапраўдны футбол з галявымі момантамі для прысутных распачаўся толькі напрыканцы першай паловы. Ігар  Стасевіч дакладна прабіў з пенальці і ажывіў дынамаўскую тарсіду. Ужо ў другой палове “блакітна-белыя” усё больш часу праводзілі ў чужой штрафной пляцоўцы: часта атакавалі і ў выніку Неманья Нікаліч з далёкай адлегласці памяняў на табло адзінку на двойку. І тут у каманды спрацаваў інстынкт самазахавання. Мінчане далі партугальцам больш прасторы і дзейнічалі больш асцярожна -- ад абароны. У выніку гледачы ні аднойчы вохалі і ахалі ад набегаў партугальцаў, аднак варатар Аляксандр Гутар адчуваў сябе вельмі ўпэўнена, адводзіў кожную пагрозу. Асабліва цяжка Гутару прыйшлося пасля хітрага, нізкага стрэла, мяч прыйшлося адбіваць нагамі!

--Я проста рэфлекторна выкінуў нагу пад удар, -- узгадваў той момант пасля завяршэння Аляксандр. – І гэтага хапіла, каб мяч не заляцеў у нашы вароты.

На шчасце, матч так і завяршыўся сухой перамогай беларусаў. І балельшчыкі віталі стомленых, прамоклых гульцоў стоячы, апладысментамі. Хапіла іх і форварду Чыгозі Удоджы, які мог лёгка накруціць чатырох сапернікаў, і Неманью Нікаліча за фенамельны галявы ўдар, і абаронцам – за самаадданасць, і трэнерскаму штабу за грунтоўную падрыхтоўку. Матч, безумоўна, завяршыўся вікторыяй, але наперадзе яшчэ чакае адказны матч на Мадэйры, і пройдзена толькі палова шляху. Аднак у гэты дзень, “Дынама”, вы былі лепшымі!

Тарас ШЧЫРЫ.

Г.Барысаў

Уладзімір ЖУРАВЕЛЬ, галоўны трэнер “Дынама”:

--Гульня была няпростая. Асабліва валідольнай атрымалася канцоўка. Прычына гэтага ў тым, што мы аддалі ініцыятыву саперніку пасля другога гола з-за недахопу свежасці. Вынікам вы задаволены, хаця наперадзе нас чакае вельмі цяжкі матч.

Ігар СТАСЕВІЧ, паўабаронца “Дынама”:

--У другой палове мы крыху “падселі”, пачалі прайграваць у сярэдзіне поля і больш часу прыходзілася праводзіць у абароне сваіх варотаў. Мы зноў не прапусцілі і гэта вельмі добра. Усе працуюць і на абарону, і на атаку. Спадзяемся працягваць такім чынам надалей.

Сук Х’юн-джун, нападаючы “Насьянала”:

-- Для нашай каманды атрымалася дрэнная гульня. Мы шмат абараняліся. У “Дынама” добрая каманда, але яе гульня для нас сюрпрызам не стала.

Як гулялі нашы суседзі і каманды з пост-савецкай прасторы

Плэй-оф Лігі Еўропы. Першыя матчы. “Зімбру” (Малдова) – ПАОК (Грэцыя) – 1:0, “Дняпро” (Украіна) – “Хайдук” (Харватыя) – 2:1, “Астана” (Казахстан) – “Вільярэал” (Іспанія) – 0:3, “Актобе” (Казахстан) – “Легія” (Польшча) – 0:1, “Дынама” (Расія) – “Амонія” (Кіпр) – 2:2, “Карабах” (Азербайджан) – “Твентэ” (Нідэрланды) – 0:0, “Рух” (Польшча) – “Металіст” (Украіна) – 0:0, “Апалон” (Кіпр) – “Лакаматыў” (Расія) – 1:1, “Зара” (Украіна) – “Феенорд” (Нідэрланды) --  1:1, “Трабзонспор” (Турцыя) – “Растоў” (Расія) – 2:0, “Партызан” (Сербія) – “Нефтчы” (Азербайджан) – 3:2, “Рэал Сас’едад” (Іспанія) – “Краснадар” (Расія) – 1:0, “Рыека” (Харватыя) – “Шэрыф” (Малдова) – 1:0.

Выбар рэдакцыі

Культура

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

Пагаварылі з некаторымі з тых людзей, якія спрычыніліся да вялікай працы.