Вы тут

Вяселле: свята для маладых ці сваякоў?


Ні­на Ма­сюк,
на­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы Ха­ціс­лаў­скай СШ:

—На мой по­гляд, вя­сел­ле трэ­ба ра­біць для сва­я­коў. Гэ­та ся­мей­нае свя­та. Вар­та пры­трым­лі­вац­ца тра­ды­цыі па­дзя­ляць яго з род­ны­мі і бліз­кі­мі людзь­мі, каб не губ­ля­лі­ся ка­ра­ні і су­вязь па­ка­лен­няў. З улас­на­га во­пы­ту ска­жу, што мож­на са­брац­ца ў вуз­кім ко­ле, не зва­жа­ю­чы ні на якія фі­нан­са­выя вы­дат­кі і ўся­ля­кія ін­шыя пры­чы­ны. Ра­біць вя­сел­ле з раз­ма­хам ёсць сэнс та­ды, ка­лі сям'я мае да­стат­ко­ва гро­шай. Ад­нак я су­праць пыш­на­га свят­ка­ван­ня, ка­лі баць­кі бя­руць крэ­дыт, каб спра­віць вя­сел­ле, а по­тым ад­да­юць яго. Трэ­ба рэ­аль­на гля­дзець на свае маг­чы­мас­ці. Не гэ­тым вы­мя­ра­ец­ца шчас­це ў ся­мей­ным жыц­ці.

…Ра­ней, як ка­жуць, жы­лі сціп­ла, але свят­ка­ва­лі ве­се­ла. Бы­лі пес­ні, тан­цы. Па­раў­ноў­ва­ю­чы на­ват улас­нае вя­сел­ле са свя­там да­чок, за­ўва­жы­ла, што на­род­ныя пес­ні ця­пер па­чу­еш не так час­та. Тра­ды­цыі кры­ху страч­ва­юц­ца. І тут не вар­та не­ка­га ві­на­ва­ціць. Прос­та ця­пер ін­шы час. Мож­на яго пры­маць, на­зі­раць і чэр­паць у ім но­вы для ся­бе во­пыт, але не на­вяз­ваць свай­го ба­чан­ня. А вось збі­раць да­ра­гіх вам лю­дзей на вя­сел­ле трэ­ба аба­вяз­ко­ва. Гля­дзі­це: ка­лі ча­ла­век сы­хо­дзіць з жыц­ця, то мы га­то­вы ехаць за сот­ні кі­ла­мет­раў, каб пра­вес­ці яго ў апош­ні шлях. Ча­му ж мы не заў­сё­ды по­бач у мо­ман­ты ра­дас­ці, з на­го­ды ней­ка­га свя­та? Зра­зу­ме­ла, што не ўсіх мо­жаш за­пра­сіць, дый не вар­та та­го ра­біць. Га­лоў­нае, каб у та­кі дзень по­бач з ва­мі

 

Алег СА­ЎЧАН­КА, ін­струк­тар па тан­цах:

—Аса­біс­та я мяр­кую так: хто пла­ціць гро­шы — той і му­зы­ку за­каз­вае. Ка­лі ма­ла­дая па­ра ад­ра­зу пас­ля шко­лы ці ВНУ, не ма­ю­чы яшчэ за ду­шой ні­чо­га, вы­ра­шы­ла па­жа­ніц­ца, а ўсе фі­нан­са­выя вы­дат­кі ўскла­ла на баць­коў, то за баць­ка­мі і пе­ра­важ­нае пра­ва вы­ра­шаць, у якім фар­ма­це і з якой коль­кас­цю за­про­ша­ных прой­дзе вя­сел­ле. (Хоць, бу­дзем шчы­ры­мі, аб­са­лют­ную боль­шасць сва­я­коў на вя­сел­лі «для ро­дзі­чаў» ма­ла­дыя ўба­чаць у пер­шы і апош­ні раз). Ка­лі ж лю­дзі са­мі за­бяс­пе­чы­лі ся­бе жыл­лём, пра­цай і ад­кла­лі пэў­ную су­му на вя­сел­ле, то ча­му б ім і не зра­біць свя­та та­кім, як яны са­мі хо­чуць? Хоць тут так­са­ма трэ­ба без фа­на­тыз­му.

Мы з ма­ёй дзяў­чы­най, на­прык­лад, пла­ну­ем на­огул ні­я­кіх ура­чыс­тас­цяў не ла­дзіць — толь­кі рос­піс і фо­та­се­сія на па­мяць. І прак­тыч­на ад­ра­зу па­ля­цім у пер­шы ся­мей­ны вод­пуск. Баць­коў з абод­вух ба­коў зво­дзім у рэ­ста­ран кры­ху паз­ней, ка­лі вер­нем­ся з вя­сель­на­га па­да­рож­жа.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.