Дэпутаты Еўрапарламента ад Камуністычнай партыі Грэцыі запатрабавалі ад Еўрасаюза адмяніць эканамічныя санкцыі супраць Расіі, якія прывялі да забароны на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з краін ЕС.
Адпаведны ліст яны накіравалі кіраўніку Еўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу, яго пераемніку Жану-Клоду Юнкеру, вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і шэрагу еўракамісараў. Грэчаскія еўрадэпутаты заявілі, што тысячы фермераў у Грэцыі і іншых краінах ЕС заплацяць за падтрымку Еўрасаюзам і Злучанымі Штатамі новага кіраўніцтва Украіны, і асудзілі рашэнне грэчаскага кіраўніцтва, якое падтрымала «імперыялістычную інтэрвенцыю» ва Украіну, мэта якой, на іх думку, складалася ва ўмацаванні ў гэтай краіне еўрапейскіх і амерыканскіх манаполій.
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.