Вы тут

Пад ветразем


Уся­го за 20 хві­лін ад цэнт­ра ста­лі­цы, на Мін­скім мо­ры, з'я­віў­ся су­час­ны яхт-клуб

Па­рус­ны цэнтр ад­на­ча­со­ва з'яў­ля­ец­ца спар­тыў­на-за­баў­ляль­ным комп­лек­сам, які ўклю­чае ў ся­бе яхт-клуб, дзі­ця­ча-юнац­кую спар­тыў­ную шко­лу, гас­ця­вы дом, пункт пра­ка­ту і рэ­ста­ран.

Да па­чат­ку ра­бо­ты цэнт­ра бы­ло пры­мер­ка­ва­на пра­вя­дзен­не між­на­род­най рэ­га­ты "Ад­кры­ты Ку­бак "Бульбашъ" у кла­се яхт "ЭМ-Ка". Спа­бор­ніц­твы прай­шлі ў мі­ну­лыя вы­хад­ныя і ме­лі ста­тус ад­бо­рач­най рэ­га­ты да чэм­пі­я­на­ту Ра­сіі. У гэ­тым го­дзе ў рэ­га­це ўзя­лі ўдзел 14 экі­па­жаў, з іх 10 ка­манд з Ра­сіі і 4 — з Бе­ла­ру­сі.

BFPS-1

Стар­шы­ня Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі па­рус­на­га спор­ту Ігар Рач­коў­скі так­са­ма стаў удзель­ні­кам рэ­га­ты ў скла­дзе ад­на­го з экі­па­жаў, у які ўвай­шлі Сяр­гей Краў­цоў і Ігар Чор­ны.

На ад­крыц­ці спар­тыў­на­га цэнт­ра стар­шы­ня фе­дэ­ра­цыі рас­па­вёў пра тое, як бу­да­ваў­ся аб'­ект і што ён зна­чыць для раз­віц­ця па­рус­на­га спор­ту ў на­шай кра­і­не.

— У Бе­ла­ру­сі заў­сё­ды бы­ла ма­гут­ная фе­дэ­ра­цыя па­рус­на­га спор­ту. Прак­тыч­на трэць спарт­сме­наў збор­най СССР — гэ­та прад­стаў­ні­кі на­шай кра­і­ны. Ад­нак пас­ля рас­па­ду Са­ю­за з-за роз­ных аб­ста­він сі­ту­а­цыя змя­ні­ла­ся: у Бе­ла­ру­сі, па сут­нас­ці, быў адзін цэнтр па­рус­на­га спор­ту ў Мін­ску і не­каль­кі ад­дзя­лен­няў — у Го­ме­лі і Грод­не. Пе­рад на­мі ста­я­ла пер­ша­чар­го­вая за­да­ча — вяр­нуць на­шых ква­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў, трэ­не­раў з-за мя­жы і па­чаць ства­раць не­аб­ход­ную ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу. Пер­шы з тых, хто ад­гук­нуў­ся, — гэ­та Аляк­сандр Шпіль­ко (сён­ня ён з'яў­ля­ец­ца га­лоў­ным трэ­не­рам на­цы­я­наль­най збор­най) і Ге­надзь Страх, які да та­го ча­су па­спя­хо­ва пра­ца­ваў у Сла­ве­ніі.

2014-01-08

Мы за­бяс­пе­чы­лі гэ­тую ба­зу дош­ка­мі для сер­фін­гу і ку­пі­лі ях­ты кла­са "Ап­ты­міст". На сён­ня за­куп­ле­на ка­ля 200 суд­наў роз­ных кла­саў. На­ступ­ным эта­пам раз­віц­ця ста­ла бу­даў­ніц­тва па­рус­на­га цэнт­ра. Ка­ля двух га­доў та­му тут ста­я­ла не­каль­кі ва­гон­чы­каў. Ва­кол пя­сок, дзе­цям не­маг­чы­ма бы­ло на­ват нар­маль­на пе­ра­апра­нуц­ца. На­цы­я­наль­ная ка­ман­да, да­рэ­чы, так­са­ма мес­ці­ла­ся ў чы­гу­нач­ным ва­гон­чы­ку. Але ў нас з'я­віў­ся сур'­ёз­ны спон­сар — кам­па­нія "Бульбашъ", і на пра­ця­гу двух га­доў гэ­тая тэ­ры­то­рыя змя­ні­ла­ся. Кошт аб'­ек­та — ка­ля 5 міль­ё­наў до­ла­раў. Кам­па­нія па­бу­да­ва­ла дзі­ця­чую шко­лу і па­рус­ны цэнтр. Гэ­тае су­пра­цоў­ніц­тва пры­ем­на здзі­ві­ла ў пла­не сва­ёй са­цы­яль­най ад­каз­нас­ці. За­клю­чыў­шы з на­мі ін­вест­да­га­вор, кам­па­нія ад­ра­зу ж пры­сту­пі­ла да бу­даў­ніц­тва аб'­ек­та, ад­клаў­шы пры гэ­тым свае пра­ек­ты.

2014-эМ-Ка-11

Ігар Рач­коў­скі ад­зна­чыў, што ця­пер аква­то­рыя Мінск­ага мо­ра і інф­ра­струк­ту­ра су­час­на­га па­рус­на­га цэнт­ра па ўсіх па­ра­мет­рах па­ды­хо­дзіць для та­го, каб пра­во­дзіць чэм­пі­я­на­ты све­ту. У 2017 го­дзе па­ві­нен ад­быц­ца еў­ра­пей­скі кан­грэс па­рус­на­га спор­ту. Ча­ка­ец­ца, што Бе­ла­русь на­ве­дае прэ­зі­дэнт фе­дэ­ра­цыі.І ў гэ­тым жа го­дзе пла­ну­ец­ца пра­вес­ці ў на­шай кра­і­не юнац­кі чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы, у якім пры­муць удзел 49 кра­ін.

Сён­ня аква­то­рыя Мінск­ага мо­ра раз­лі­ча­на на ста­ян­ку 70 суд­наў. Усё час­цей ар­га­ні­за­та­ры "пад­цяг­ва­юць" спа­бор­ніц­твы блі­жэй да бе­ра­га, каб гле­да­чы маг­лі ў кам­форт­ных умо­вах на­зі­раць за рэ­га­тай. Гэ­ты па­рус­ны цэнтр доб­ра па­ды­хо­дзіць для пра­вя­дзен­ня па­доб­ных спа­бор­ніц­тваў.

Спе­цы­я­ліс­ты лі­чаць, што па­доб­ных аб'­ек­таў на Мін­скім мо­ры па­він­на быць яшчэ не­каль­кі. На бе­ра­зе пла­ну­ец­ца аб­ста­ля­ваць ве­ла­да­рож­ку, пра­кат ве­ла­сі­пе­даў, зі­мой — пра­кат лыж.

Ад­нак га­лоў­ная за­да­ча для фе­дэ­ра­цыі і но­ва­га цэнт­ра на Мін­скім мо­ры — гэ­та па­пу­ля­ры­за­цыя па­рус­на­га спор­ту і пры­цяг­нен­не ў яго дзя­цей.

parus

Уся­го ў Бе­ла­ру­сі сён­ня 4 буй­ныя шко­лы па­рус­на­га спор­ту: дзве ў Мін­ску і па ад­ной у Грод­не і Го­ме­лі. Ме­на­ві­та тут, у ДЮСШ на бе­ра­зе Мінск­ага мо­ра, бы­ла вы­ха­ва­на чэм­пі­ён­ка све­ту Тац­ця­на Драз­доў­ская.

На­огул, у гэ­тую шко­лу пры­ма­юць дзя­цей з 9 га­доў, але час­та трэ­не­ры ідуць на ўступ­кі і бя­руць дзе­так ма­ла­дзей­ша­га ўзрос­ту. На­бор ад­бы­ва­ец­ца ў ве­рас­ні, на­ву­чаль­ны пра­цэс па­чы­на­ец­ца з 1 каст­рыч­ні­ка. Да мая дзе­ці зай­ма­юц­ца ў трэ­на­жор­ных за­лах і ба­сей­нах, якія аран­дуе шко­ла: да вы­ха­ду на "вя­лі­кую" ва­ду ім не­аб­ход­на на­ву­чыц­ца доб­ра пла­ваць. Трэ­не­ры аба­вяз­ко­ва чы­та­юць курс тэ­о­рыі. Ка­лі да­зва­ля­юць умо­вы на­двор'я (гэ­та звы­чай­на ў маі), за­ня­ткі пра­вод­зяц­ца на ва­да­схо­ві­шчы. Па­коль­кі ле­та ў Бе­ла­ру­сі да­стат­ко­ва ка­рот­кае, то трэ­ні­ра­вац­ца ма­лень­кім спарт­сме­нам пры­хо­дзіц­ца кож­ны дзень, акра­мя па­ня­дзел­ка, па 5-6 га­дзін.

parus_01-08-2014-7

Што­год пра­хо­дзяць збо­ры і спа­бор­ніц­твы за мя­жой. Звы­чай­на гэ­та Літ­ва, Поль­шча, Іс­па­нія. У бу­ду­чым пла­ну­ец­ца да­мо­віц­ца са шко­лай Па­ла­мус у Іс­па­ніі, ку­ды бе­ла­рус­кія дзе­ці маг­лі б вы­яз­джаць цэ­лы год.

— Тры га­ды та­му мы зна­хо­дзі­лі­ся тут жа, але ўмо­вы бы­лі не са­мы­мі леп­шы­мі, ня­ма дзе пе­ра­апра­нуц­ца, ад­сут­ні­чаў во­да­пра­вод, душ. Ця­пер дзя­ку­ю­чы фе­дэ­ра­цыі ў на­шай ДЮСШ су­час­ны доб­ры бу­ды­нак, з усі­мі вы­го­да­мі. Сю­ды мы за­еха­лі ў маі. Гэ­та, без­умоў­на, на­дасць ім­пульс раз­віц­цю па­рус­на­га спор­ту. Пры­яз­джа­юць баць­кі, ба­чаць, у якія ўмо­вы трап­ля­юць іх дзе­ці, і не ба­яц­ца да­вя­раць іх нам. Адзі­нае — дзе­ці ця­пер ста­лі ад­роз­ні­вац­ца ад тых, што бы­лі ра­ней. Сён­ня іх псу­юць кам­п'ю­та­ры і смарт­фо­ны.

parus_01-08-2014-9

Ха­це­ла­ся б ад­зна­чыць, што на­ву­чан­не на ўсіх эта­пах у нас аб­са­лют­на бяс­плат­нае — і зі­мой, ка­лі мы аран­ду­ем ба­сей­ны і трэ­на­жор­ныя за­лы, і ўлет­ку, ка­лі зай­ма­ем­ся на ва­дзе.

— Іс­нуе праб­ле­ма не­да­бо­ру дзя­цей, хоць мы да­ём рэ­кла­му і на тэ­ле­ба­чан­ні, і ў шко­лах, — рас­каз­вае за­гад­чык га­па­дар­чай служ­бы ДЮСШ Аляк­сандр Ма­дыц­кі. — Мно­гія пры­хо­дзяць, але на­доў­га не за­трым­лі­ва­юц­ца. У на­шым ві­дзе спор­ту не­аб­ход­на, каб доб­ра пра­ца­ва­ла і га­ла­ва, і ру­кі: вет­разь жа — скла­да­ная шту­ка. На сён­ня ў на­шай шко­ле — най­леп­шыя ўмо­вы ў рэс­пуб­лі­цы. Што­год пра­хо­дзіць спар­та­кі­я­да ся­род СДЮШ, мы рэ­гу­ляр­на зай­ма­ем пер­шыя мес­цы. Сё­ле­та дзе­ці бы­лі на спа­бор­ніц­твах у Поль­шчы і Літ­ве ча­ты­ры ра­зы, заў­сё­ды вяр­та­лі­ся з пры­за­вы­мі мес­ца­мі.

parus_01-08-2014-10

Ця­пер у шко­ле пра­цуе 5 трэ­не­раў (усе яны бы­лыя спарт­сме­ны вы­со­ка­га кла­са), зай­ма­ец­ца 80 дзя­цей. 70 пра­цэн­таў з іх — хлоп­чы­кі, але пас­ля пос­пе­хаў Тац­ця­ны Драз­доў­скай па­ча­лі пры­хо­дзіць і дзяў­чын­кі. Фе­дэ­ра­цыя пе­рад­ала на ба­ланс ДЮСШ 70 суд­наў.

Па­куль іс­нуе не­вя­лі­кая праб­ле­ма з тым, як да­бі­ра­юц­ца дзе­ці: яны мо­гуць пры­яз­джаць толь­кі на пры­га­рад­ных аў­то­бу­сах, якія хо­дзяць адзін раз у га­дзі­ну. Ка­лі дзі­ця спаз­ні­ла­ся хоць на дзве хві­лі­ны, то за­ста­нец­ца без трэ­ні­роў­кі. Ад­мі­ніст­ра­цыя шко­лы мае на­мер вы­ра­шыць гэ­тую праб­ле­му, звяр­нуў­шы­ся ў ад­па­вед­ныя ор­га­ны з прось­бай, каб з па­сёл­ка Жда­но­ві­чы да па­рус­на­га цэнт­ра ха­дзі­лі га­рад­скія аў­то­бу­сы.

parus_01-08-2014-03 (1)

На дум­ку трэ­не­раў, дзя­цей у па­рус­ны спорт цяг­не драйв. Дзі­ця ад­крэ­ні­ва­ец­ца, ві­сіць над ях­тай, тры­мае яе це­лам — гэ­та лепш, чым лю­бы ат­рак­цы­ён.

Кож­ны вя­лі­кі пос­пех у спор­це па­чы­на­ец­ца з дзі­ця­чых школ і дзі­ця­чых пе­ра­мог. Сён­ня Бе­ла­русь мае доб­рую ба­зу і перс­пек­тыў­ную мо­ладзь. Ле­тась бе­ла­рус­кія дзе­ці-"до­шчач­ні­кі" ста­лі чэм­пі­ё­на­мі све­ту і чэм­пі­ё­на­мі Еў­ро­пы. У гэ­тым го­дзе двое з іх ста­лі срэб­ра­ны­мі пры­зё­ра­мі.

Вя­лі­кія пла­ны і ў да­рос­лых спарт­сме­наў: сё­ле­та ім не­аб­ход­на за­ва­я­ваць дзве лі­цэн­зіі на Алім­пі­я­ду ў Рыа-дэ-Жа­нэй­ра: ад­ну ў кла­се "Ла­зер-Ра­ды­ял", дру­гую ў вінд­сёр­фін­гу ў кла­се RS-Х.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Да­рэ­чы

Яхт-клуб пра­па­нуе так­са­ма плат­ныя па­слу­гі:

— Мар­ская пра­гул­ка на ях­це або ка­та­ры;

— Маг­чы­масць фо­та- і ві­дэа­здым­кі

 

2014-эМ-Ка-4

parus_01-08-2014-02 (1) parus_01-08-2014-6 parus_01-08-2014-12 (1) parus_01-08-2014-23 (1) parus_01-08-2014-26 (1)

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.