Вы тут

Гу­та­ро­віч зноў «на ка­ні»!


У тра­ды­цый­ным спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» ўспа­мі­нае, які­мі спар­тыў­ны­мі па­дзея­мі жы­лі ама­та­ры бе­ла­рус­ка­га спор­ту на мі­ну­лым тыд­ні.

31.На­ва­по­лац­кі «Наф­тан» у гас­цях раз­гра­міў брэсц­кае «Ды­на­ма» — 7:0. Хет-тры­ка­мі ад­зна­чы­лі­ся Ва­ле­рый Жу­коў­скі і Ігар Кры­ва­бок. Яшчэ адзін гол на ра­хун­ку Рус­ла­на Гун­ча­ка. Га­лоў­ны трэ­нер «наф­та­ві­коў» Ва­ле­рый Стры­пей­кіс вель­мі стры­ма­на ўс­пры­няў гэ­ты вы­нік: «Бы­ва­юць та­кія дні і гуль­ні, ка­лі ўсё атрым­лі­ва­ец­ца. Пры пад­рых­тоў­цы да мат­ча мы ве­да­лі, што са­пер­нік мае праб­ле­мы з са­ста­вам. Га­лоў­ным бы­ло да­вес­ці да хлоп­цаў, каб яны на­стро­і­лі­ся на гуль­ню. Яны ма­лай­цы, здо­ле­лі гэ­та зра­біць». Яшчэ два клу­бы атры­ма­лі пе­ра­мо­гу з су­хім лі­кам: «Мінск» не­ча­ка­на лёг­ка пе­рай­граў «Шах­цёр» (3:0), а «Нё­ман» у гас­цях адо­леў «Го­мель» (2:0). Да­рэ­чы, гро­дзен­цы зма­га­юц­ца за па­пад­ан­не ў шас­цёр­ку леп­шых на пер­шым эта­пе.

Сва­іх ба­лель­шчы­каў па­ра­да­ваў «Слуцк», які ў да­дат­ко­вы час вы­рваў пе­ра­мо­гу ў «Тар­пе­да-Бе­лАЗ» — 2:1. Вы­ра­шаль­ны мяч у ва­ро­ты Ва­сі­ля Ха­му­тоў­ска­га за­біў Дзміт­рый Алі­сей­ка. А «Бел­шы­на» і «Дняп­ро» пе­ра­мож­цу не вы­яві­лі, згу­ляў­шы ў без­га­ля­вую ні­чыю.

Ад­зна­чым, што бе­ла­рус­кае «кла­сі­ка» па­між мін­скім «Ды­на­ма» і ба­ры­саў­скім БА­ТЭ ў ме­жах 19‑га ту­ра пе­ра­не­се­на на 13 жніў­ня. Пры­чы­на — за­ня­тасць клу­баў у еў­ра­куб­ка­вых тур­ні­рах.

2.Ха­кей­нае «Ды­на­ма» ў та­ва­рыс­кім мат­чы раз­гра­мі­ла бра­ціс­лаў­скі «Сло­ван» — 6:0. Дуб­лем ад­зна­чыў­ся Шарль Лінг­ле, які з но­ва­га се­зо­на вяр­та­ец­ца ў стан «зуб­роў». Па шай­бе ў свой ак­тыў за­пі­са­лі так­са­ма на­віч­кі мінск­ага клу­ба Нік Бэй­лен, Ра­ян Вес­ке і Джо­на­тан Чы­чу; яшчэ ад­на шай­ба на ра­хун­ку Сяр­гея Драз­да. Пас­ля мат­ча га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма» Лю­ба­мір По­ка­віч аца­ніў гуль­ню сва­іх па­да­печ­ных: «Пе­ра­маг­чы «Сло­ван» 6:0 — вель­мі пры­ем­на… і ня­прос­та. Гуль­ня ві­да­воч­на атры­ма­ла­ся. Нам не за­кіну­лі ні ра­зу, за­тое мы пра­во­дзі­лі пры­го­жыя ата­кі. Вы­нік ра­дуе, але не трэ­ба за­бы­ваць пра тое, што гэ­та толь­кі пад­рых­тоў­ка».

3.Бе­ла­рус­кі ве­ла­гон­шчык Яў­ген Гу­та­ро­віч вый­граў стар­та­вы этап «Ту­ра Поль­шчы». У кан­такт­най ба­раць­бе ён апя­рэ­дзіў Ра­ма­на Май­кі­на, Ма­ну­э­ле Мо­ры і Мар­ка Ха­ле­ра.

Не­за­доў­га да фі­ні­шу спарт­сме­ны тра­пі­лі ў са­праўд­ны шторм — град, дождж, моц­ны су­стрэч­ны ве­цер. Але, ня­гле­дзя­чы на дрэн­нае на­двор'е, ар­га­ні­за­та­ры не ста­лі спы­няць гон­ку. У вы­ні­ку ўсё скон­чы­ла­ся гру­па­вым фі­ні­шам. Ці­ка­ва, што мно­гія фа­ва­ры­ты тра­пі­лі ў за­ва­лы, не вы­тры­маў­шы на­пру­жан­ня форс-ма­жор­на­га эта­пу.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.