Вы тут

Каля плаціны і водазабора рыбачыць ужо нельга


На ўчаст­ку Нё­ма­на ад пла­ці­ны Гро­дзен­скай гід­ра­элект­ра­стан­цыі на ад­лег­лас­ці 1000 мет­раў уніз па ця­чэн­ні ра­кі да мес­ца ўпа­дзен­ня бе­зы­мен­на­га ру­чая ў Нё­ман па 1 лі­пе­ня 2018 го­да за­ба­ро­не­на ама­тар­скае ры­ба­лоў­ства.

Рэс­пуб­лі­кан­скае дзяр­жаў­на-гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў» звяр­тае ўва­гу ры­ба­ло­ваў, што гэ­та ад­бы­ло­ся ў су­вя­зі з ус­туп­лен­нем у сі­лу па­ста­но­вы Мінп­ры­ро­ды ад 9 лі­пе­ня 2014 го­да № 31 «Аб за­ба­ро­не ама­тар­ска­га ры­ба­лоў­ства і пры­знан­ні стра­ціў­шым сі­лу па­ста­но­вы Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 24 чэр­ве­ня 2013 г. №  34».

Згод­на з гэ­тым жа да­ку­мен­там, ама­тар­скае ры­ба­лоў­ства так­са­ма за­ба­ра­ня­ец­ца ў ра­ё­не во­да­за­бо­ра каў­шо­ва­га ты­пу ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Грод­на Азот» ка­ля вёс­кі Па­га­ра­ны Гро­дзен­ска­га ра­ё­на на ўчаст­ку Нё­ма­на пра­цяг­лас­цю 50 мет­раў ад гра­ніц тэ­ры­то­рыі во­да­пры­ём­на­га каў­ша ўверх і ўніз па ця­чэн­ні, а так­са­ма на са­мім во­да­пры­ём­ным каў­шы — што­год у пе­ры­яд з 15 каст­рыч­ні­ка па 15 кра­са­ві­ка.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.