Вы тут

У ін­та­рэ­сах спа­жыў­ца


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­яў­ляе пра не­аб­ход­насць раз­віц­ця кан­ку­рэн­цыі ў сфе­ры ганд­лю пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня і та­ва­ра­мі на­род­на­га спа­жы­ван­ня

Пры гэ­тым асаб­лі­вую ўва­гу не­аб­ход­на на­даць якас­на­му аб­слу­гоў­ван­ню сель­ска­га на­сель­ніц­тва і не да­пус­ціць знік­нен­ня з рын­ку ма­га­зі­наў кро­ка­вай да­ступ­нас­ці. Пра гэ­та іш­ла раз­мо­ва на су­стрэ­чы кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы са стар­шы­нёй са­ве­та ды­рэк­та­раў ТАА «Ты­тунь-Ін­вест» Паў­лам Та­пу­зі­дзі­сам аб раз­віц­ці ў Бе­ла­ру­сі аб'­ек­таў ганд­лё­вай сет­кі, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Прэ­зі­дэн­та.

«Вы га­то­выя па­бу­да­ваць да 130 ганд­лё­вых цэнт­раў па ўсёй кра­і­не, не­каль­кі ся­рэд­ніх і па­ру буй­ных. Ду­маю, гэ­та цал­кам маг­чы­ма ў Бе­ла­ру­сі», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў яго не вы­клі­ка­юць не­спа­кою маш­та­бы ад­па­вед­най пра­па­но­вы, па­коль­кі Па­вел Та­пу­зі­дзіс за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе як сум­лен­ны прад­пры­маль­нік. «Ха­це­ла­ся б, каб у Бе­ла­ру­сі бы­ла да­стат­ко­вая коль­касць та­кіх прад­пры­маль­ні­каў, якія ў той ці ін­шай сфе­ры бу­дуць ма­я­ка­мі і ўзо­ра­мі та­го, як трэ­ба дзей­ні­чаць і бу­да­ваць па­доб­ныя прад­пры­ем­ствы», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма вы­ка­заў па­жа­дан­не, каб за­мож­ныя гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі, прад­пры­маль­ні­кі больш ак­тыў­на ін­вес­та­ва­лі ме­на­ві­та ў сва­ёй кра­і­не. «Нам бы па­больш ін­вес­ты­цый, і ме­на­ві­та гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі — лю­дзей, якія жы­вуць тут, за­раб­ля­юць і імк­нуц­ца па­шы­раць свой біз­нэс. Я гэ­та аб­са­лют­на ві­таю, вы гэ­та ве­да­е­це. На гэ­тую тэ­му ў нас з ва­мі ўжо бы­ла даў­няя раз­мо­ва. Доб­ра, што вы вы­кон­ва­е­це тое, што абя­ца­лі», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Ра­зам з гэ­тым Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што да­ру­чаў ор­га­нам ула­ды вель­мі аку­рат­на, асаб­лі­ва ў Мін­ску, ста­віц­ца да ўзвя­дзен­ня ганд­лё­вых аб'­ек­таў, каб буй­ныя ганд­лё­выя сет­кі не за­ду­шы­лі кра­мы кро­ка­вай да­ступ­нас­ці. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ба­чыць ста­ноў­чы эфект ад раз­віц­ця кан­ку­рэн­цыі ў сфе­ры ганд­лю, што спры­яе за­бес­пя­чэн­ню на­сель­ніц­тва та­ва­ра­мі па ра­зум­ных цэ­нах.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма за­кра­нуў функ­цы­я­на­ван­не сфе­ры ганд­лю на вёс­цы і ў не­вя­лі­кіх ра­ён­ных га­ра­дах. Па­вод­ле яго слоў, і тут за кошт раз­віц­ця кан­ку­рэн­цыі ёсць маг­чы­масць зні­жэн­ня цэн на пра­дук­цыю. «У нас ёсць прад­пры­маль­ні­кі, га­то­выя ўзяць цэ­лыя воб­лас­ці і сель­скі ган­даль, дай­сці да кож­на­га се­ля­ні­на, каб ён аб­слу­гоў­ваў­ся так, як на­ле­жыць, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Бел­ка­ап­са­юз ак­тыў­на пя­рэ­чыць гэ­та­му. Але мы спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі да­лі час, каб яны на­ву­чы­лі­ся нар­маль­на аб­слу­гоў­ваць бе­ла­рус­кіх ся­лян і каб цэ­ны не бы­лі за­воб­лач­ны­мі. А то атрым­лі­ва­ец­ца так, што ся­ля­не вы­раб­ля­юць пра­дук­цыю, а ў вёс­цы ім да­во­дзіц­ца куп­ляць яе па цэ­нах вы­шэй­шых, чым у го­ра­дзе».

«Зра­зу­ме­ла, што і ла­гіс­ты­ка, і да­стаў­ка так­са­ма па­тра­бу­юць гро­шай. Але трэ­ба шу­каць ін­шыя фор­мы, каб не па­ды­маць на ся­ле цэ­ны на пра­дук­ты хар­ча­ван­ня пер­шай не­аб­ход­нас­ці, воп­рат­ку. І перш за ўсё ры­нак гэ­та па­ві­нен сфар­мі­ра­ваць, а каб ён сфар­мі­ра­ваў, па­трэб­на і там кан­ку­рэн­цыя», — лі­чыць кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма за­явіў пра не­аб­ход­насць больш ак­тыў­на­га пра­соў­ван­ня аб'­ек­та­мі ганд­лю та­ва­раў бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці. «Ка­лі ў Бе­ла­ру­сі ёсць та­вар, ён па­ві­нен быць вы­гад­на прад­стаў­ле­ны ў лю­бой кра­ме», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «Вя­до­ма, я бу­ду пад­трым­лі­ваць і на­стой­ваць, каб пра­да­ва­лі ўсё ж та­кі бе­ла­рус­кае. Гэ­тае па­тра­ба­ван­не пра­соў­ва­ец­ца мною ў мяк­кай фор­ме, але мы бу­дзем больш ак­тыў­ныя ў гэ­тым кі­рун­ку, і вы па­він­ны ра­зу­мець, што трэ­ба пра­да­ваць і бе­ла­рус­кія та­ва­ры. Па пра­дук­тах хар­ча­ван­ня тут праб­лем асаб­лі­вых ня­ма, але трэ­ба, каб быў прад­стаў­ле­ны і асар­ты­мент адзен­ня, абут­ку і гэ­так да­лей», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма звяр­нуў ува­гу, што і са­мо­му ганд­лю не­аб­ход­на больш ак­тыў­на па­тра­ба­ваць і за­ах­воч­ваць вы­твор­цаў та­ва­раў да вы­пус­ку за­па­тра­ба­ва­най пра­дук­цыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.