Вы тут

Новы адрас беларускага бізнесу


Афрыканская краіна пра­па­нуе на­шым прадпрымальнікам су­мес­ную рас­пра­цоў­ку ра­до­ві­шчаў пры­род­на­га га­зу

Пра гэ­та па­ве­да­міў вы­ка­наў­чы ды­рэк­тар Кан­фе­дэ­ра­цыі ганд­лё­вых аса­цы­я­цый Ма­зам­бі­ка Ра­джэ­рыа Ма­ню­эль на бе­ла­рус­ка-ма­зам­бік­скай біз­нес-су­стрэ­чы, якая ад­бы­ла­ся ў Бе­ла­рус­кай ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­це.

Экс­пар­ту­ем тэх­на­ло­гіі

«У Ма­зам­бі­ку зной­дзе­ны вя­лі­кія за­па­сы пры­род­на­га га­зу, і гэ­тая сфе­ра мо­жа быць перс­пек­тыў­най для ін­вес­та­ван­ня з бо­ку прад­стаў­ні­коў бе­ла­рус­ка­га біз­нэ­су, а так­са­ма для су­пра­цоў­ніц­тва», — ад­зна­чыў вы­ка­наў­чы ды­рэк­тар.

Сён­ня ў рас­пра­цоў­цы і зда­бы­чы пры­род­на­га га­зу ў Ма­зам­бі­ку за­ня­тыя кам­па­ніі з Іта­ліі і ЗША. Акра­мя та­го, раз­ве­да­ны ра­до­ві­шчы ву­га­лю, бу­ду­юц­ца ву­галь­ныя шах­ты. «Мы за­ці­каў­ле­ны ў су­пра­цоў­ніц­тве ў гэ­тай сфе­ры з прад­стаў­ні­ка­мі ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су Бе­ла­ру­сі, якія змо­гуць узяць удзел у рэа­лі­за­цыі буй­ных пра­ек­таў», — пад­крэс­ліў Ра­джэ­рыа Ма­ню­эль. На­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­кай ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты Ула­дзі­мір Ула­хо­віч ад­зна­чыў, што су­мес­ная рас­пра­цоў­ка ра­до­ві­шчаў пры­род­на­га га­зу — гэ­та перс­пек­тыў­ная пра­па­но­ва: «Аф­ры­ка ба­га­тая на мі­не­раль­ныя рэ­сур­сы і ка­рыс­ныя вы­кап­ні. Бе­ла­русь, у сваю чар­гу, мо­жа пра­па­на­ваць тэх­на­ло­гіі, на­прык­лад, тыя, якія пры­мя­няе «Бе­ла­русь­ка­лій». У гэ­тым на­прам­ку ў нас ужо ёсць парт­нё­ры ў Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі, Ла­цін­скай Аме­ры­цы. У Аф­ры­цы гэ­тыя тэх­на­ло­гіі так­са­ма мо­гуць быць за­па­тра­ба­ва­ны».

Да­па­мо­жам на­кар­міць кра­і­ну і кан­ты­нент?

Мі­ністр ганд­лю і пра­мыс­ло­вас­ці Ма­зам­бі­ка Ар­ман­да Ін­ро­га за­явіў, што яго кра­і­на за­ці­каў­ле­на ў бе­ла­рус­кім во­пы­це і рас­пра­цоў­ках у сфе­ры сель­скай гас­па­дар­кі. «Аф­ры­ка — гэ­та кан­ты­нент, які ад­чу­вае праб­ле­мы з хар­чо­вай бяс­пе­кай, а Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца важ­ным сель­гас­вы­твор­цам, а так­са­ма экс­пар­цё­рам сель­ска­гас­па­дар­чых пра­дук­таў. Та­му мы га­то­выя і хо­чам ву­чыц­ца ў Бе­ла­ру­сі, як вы­раб­ляць сель­гас­пра­дук­цыю і раз­ві­ваць сель­скую гас­па­дар­ку, каб у перс­пек­ты­ве стаць ад­ной з кра­ін — экс­пар­цё­раў гэ­тай пра­дук­цыі, да та­го ж у Ма­зам­бі­ку ёсць 35 млн га вор­най зям­лі», — пад­крэс­ліў мі­ністр. Да­рэ­чы, не вы­клю­ча­на ства­рэн­не су­мес­ных з Бе­ла­рус­сю прад­пры­ем­стваў. Тым больш што Бе­ла­рус­кая ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вая па­ла­та і Кан­фе­дэ­ра­цыя ганд­лё­вых аса­цы­я­цый Ма­зам­бі­ка пад­пі­са­лі ме­ма­ран­дум аб уза­е­ма­ра­зу­мен­ні.

Ула­дзі­мір Ула­хо­віч ад­зна­чыў, што да­ку­мент ста­не свое­асаб­лі­вай ас­но­вай для раз­віц­ця біз­нес-кан­так­таў па­між кра­і­на­мі. Ар­га­ні­за­цыі пла­ну­юць на­ла­дзіць аб­мен ін­фар­ма­цы­яй, што да­па­мо­жа абод­вум ба­кам у по­шу­ку па­тэн­цый­ных парт­нё­раў. Ра­джэ­рыа Ма­ню­эль у сваю чар­гу пад­крэс­ліў, што пад­пі­сан­не ме­ма­ран­ду­ма ста­не сты­му­лам для раз­віц­ця ўза­е­ма­вы­гад­на­га су­пра­цоў­ніц­тва па­між прад­пры­маль­ні­ка­мі дзвюх кра­ін.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.