Вы тут

Апор­ны пункт у Аф­ры­цы


Ім для на­шай кра­і­ны мо­жа стаць Ма­зам­бік

Аб гэ­тым Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў на су­стрэ­чы з прэм'­ер-мі­ніст­рам Ма­зам­бі­ка Ал­бер­ту Ва­кі­на, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы вы­ка­заў над­зею, што ў вы­ні­ку ві­зі­ту прэм'­ер-мі­ніст­ра ба­кі да­сяг­нуць знач­на­га пра­грэ­су ў двух­ба­ко­вых ста­сун­ках. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, па­спя­хо­ва­му раз­віц­цю гэ­та­га пра­цэ­су ў тым лі­ку мо­жа са­дзей­ні­чаць гіс­то­рыя ад­но­сін, якая бя­рэ па­ча­так з са­вец­кіх ча­соў.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што Ма­зам­бік з'яў­ля­ец­ца вель­мі перс­пек­тыў­най і ба­га­тай дзяр­жа­вай, перш за ўсё сва­і­мі не­тра­мі і ка­рыс­ны­мі вы­кап­ня­мі. Прэ­зі­дэнт кан­ста­та­ваў, што эка­но­мі­кі дзвюх кра­ін уза­е­ма­да­паў­няль­ныя і не кан­ку­ры­ру­юць ад­на з ад­ной. Ра­зам з тым ён за­ўва­жыў, што двух­ба­ко­вы та­ва­ра­зва­рот, які зна­хо­дзіц­ца на ўзроў­ні пры­клад­на $10 млн, не ад­па­вя­дае па­тэн­цы­я­лу дзвюх дзяр­жаў. «У нас да гэ­та­га ча­су не ство­ра­на нар­ма­тыў­на-пра­ва­вая ба­за на­шых ад­но­сін, і ваш ві­зіт па­слу­жыць ін­тэн­сі­фі­ка­цыі ад­но­сін і ў гэ­тай част­цы», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Мы га­то­вы з ва­мі су­пра­цоў­ні­чаць па ўсіх на­прам­ках, за­кры­тых тэм для су­пра­цоў­ніц­тва ў нас ня­ма», — да­даў бе­ла­рус­кі лі­дар.

У сваю чар­гу Ал­бер­ту Ва­кі­на ад­зна­чыў, што іс­нуе шмат на­прам­каў, па якіх Бе­ла­русь і Ма­зам­бік маг­лі б су­пра­цоў­ні­чаць, і гэ­та ў тым лі­ку сфе­ра сель­скай гас­па­дар­кі і вы­твор­час­ці сель­ска­гас­па­дар­чай тэх­ні­кі.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.