Вы тут

Лат­вія за­ба­ра­ні­ла ўезд Каб­зо­ну, Ва­ле­рыі і Газ­ма­на­ву


Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Лат­віі апуб­лі­ка­ва­ла ім­ёны трох вя­до­мых ра­сій­скіх спе­ва­коў, якім за­ба­ро­не­ны ўезд у кра­і­ну. Гэ­та Іо­сіф Каб­зон, Алег Газ­ма­наў, а так­са­ма Ала Пяр­фі­ла­ва, вя­до­мая пад сцэ­ніч­ным псеў­да­ні­мам Ва­ле­рыя. Як за­явіў ра­ней у па­ня­дзе­лак у ін­тэр­в'ю Lаtvіjаs Rаdіо мі­ністр за­меж­ных спраў Лат­віі Эд­гар Рын­ке­віч, у чор­ны спіс уклю­ча­ны асо­бы, якія ў апош­ні час «агрэ­сіў­на пад­трым­лі­ва­лі» анэк­сію Кры­ма і «не­ад­на­ра­зо­ва пуб­ліч­на пры­ні­жаль­на ад­зы­ва­лі­ся аб дзе­ян­нях Укра­і­ны», па­ве­дам­ляе Dеlfі.

Мі­ністр за­явіў, што ка­лі асо­бы, уне­се­ныя ў спіс, ужо зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі Лат­віі, іх па­про­сяць па­кі­нуць кра­і­ну. Рын­ке­віч так­са­ма за­явіў, што ў су­вя­зі з па­дзея­мі ва Укра­і­не пра­вя­дзен­не фес­ты­ва­лю ў гэ­тым го­дзе ў Юр­ма­ле, з яго пунк­ту гле­джан­ня, бы­ло б не­да­рэ­чным. Па­доб­ную па­зі­цыю зай­мае і мі­ністр куль­ту­ры Лат­віі Да­це Мел­бар­дэ. Ха­рак­тэр­ны ка­мен­тар з на­го­ды санк­цый па­кі­нуў на сва­ёй ста­рон­цы ў Fасеbооk мэр Ры­гі Ніл Уша­коў: «Па­тра­бую, каб мі­ністр за­меж­ных спраў Рын­ке­віч уклю­чыў у «чор­ны спіс» ра­сій­ска­га ім­пе­ры­я­ліс­та Кук­ла­чо­ва з яго ша­ві­ніс­тыч­ны­мі ка­та­мі. І та­ды кра­і­на змо­жа са­праў­ды спаць спа­кой­на... У цэ­лым жа жах ней­кі. Зра­зу­ме­ла, што ў мі­ніст­ра вы­ба­ры. Але гэ­та яшчэ не пад­ста­ва ра­біць з ся­бе лат­вій­скую вер­сію Кім Чэн Ына лайт».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.