Вы тут

За вы­зва­лен­не род­най Бе­ла­ру­сі


Ка­му пры­све­ча­на кні­га Сэн­дзі Кон­ра­да «За­гі­ну­лыя цы­ві­лі­за­цыі»

Зна­ё­мя­чы­ся з твор­час­цю Эду­ар­да Мі­хай­ла­ві­ча Кан­дра­та­ва, жур­на­ліс­та, які чвэрць ста­год­дзя пра­ца­ваў улас­ным ка­рэс­пан­дэн­там «Известий», аў­та­ра па­пу­ляр­ных кніг са­вец­ка­га пе­ры­я­ду: «Па чыр­во­най сцеж­цы Эль­да­ра­да», «Тры­вож­ныя но­чы ў Са­ма­ры», эпа­пеі «Жорст­кі год», я да­ве­даў­ся, што ён на­ра­дзіў­ся ў Ма­гі­лё­ве. Гэ­ты факт мя­не за­ці­ка­віў. І я вы­ра­шыў звяр­нуц­ца да Ла­ры­сы Эду­ар­даў­ны, дач­кі на­ша­га зем­ля­ка, якая жы­ве ў Са­ма­ры. Яна рас­па­вя­ла шмат ці­ка­ва­га пра свай­го баць­ку і пра дзядзь­ку Аляк­санд­ра Мі­хай­ла­ві­ча, вя­до­ма­га лінг­віс­та, бі­ё­ла­га, жур­на­ліс­та і паэ­та, яко­га на­зы­ва­лі баць­кам са­вец­ка­га ан­дэг­раў­нду — ле­ген­дар­на­га Сэн­дзі Кон­ра­да.

24

24

 

Раз­гляд­ва­ю­чы фо­та­здым­кі хат­ня­га ар­хі­ва, я звяр­нуў ува­гу на парт­рэт бра­ва­га ва­ен­на­га лёт­чы­ка з ор­дэ­нам Чыр­во­най Зор­кі на гру­дзях.

— Гэ­та мой дзя­ду­ля, Мі­ха­іл Аў­дзе­е­віч Кан­дра­таў, які за­гі­нуў у 1943 го­дзе, але ка­лі дак­лад­на і дзе па­ха­ва­ны, не­вя­до­ма, — рас­ка­за­ла Ла­ры­са Эду­ар­даў­на. Яго ма­лод­шы сын Аляк­сандр пры­свя­ціў баць­ку кні­гу «За­гі­ну­лыя цы­ві­лі­за­цыі»...

Хто ж ён та­кі, бе­ла­рус Мі­ха­іл Аў­дзе­е­віч Кан­дра­таў? На­ра­дзіў­ся ў 1906 го­дзе ў вёс­цы Пры­бя­рэж­жа Бы­хаў­ска­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Двац­ца­ці­га­до­вым юна­ком быў пры­зва­ны ў Чыр­во­ную Ар­мію. У 1939 го­дзе скон­чыў авія­цый­нае ад­дзя­лен­не ака­дэ­міі імя М.В. Фрун­зе, удзель­ні­чаў у са­вец­ка-фін­скай вай­не. Вя­лі­кую Ай­чын­ную ма­ёр Кан­дра­таў су­стрэў на па­са­дзе на­чаль­ні­ка шта­ба 92-га зні­шчаль­на­га авія­цый­на­га пал­ка. Ба­я­выя дзе­ян­ні полк па­чаў 22 чэр­ве­ня 1941 го­да, а ў ве­рас­ні 1941 го­да ў ра­ё­не Кі­е­ва тра­піў у акру­жэн­не.

З яго тэх­ніч­ны склад пра­ры­ваў­ся ў на­прам­ку Хар­ка­ва і пра­явіў ад­ва­гу і ад­да­насць Ра­дзі­ме. Вось як пра гэ­та пі­саў ка­ман­дзір пал­ка ма­ёр Яч­мя­нёў у прад­стаў­лен­ні на ўзна­га­ро­джан­не ма­ё­ра Кан­дра­та­ва ор­дэ­нам Чыр­во­най Зор­кі: «На­чаль­нік шта­ба Кан­дра­таў ра­зам з гру­пай аса­біс­та­га скла­ду пал­ка змог пра­біц­ца да сва­іх. Пас­ля ча­го пры­клаў мак­сі­мум сіл у на­ву­чан­ні пал­ка. У вы­ні­ку пра­ве­дзе­най ра­бо­ты полк як ба­я­вая адзін­ка атры­маў но­вую ма­тэ­ры­яль­ную част­ку і з но­вы­мі сі­ла­мі пры­сту­піў да зні­шчэн­ня во­ра­га...»

А вось яшчэ ад­но прад­стаў­лен­не на ўзна­га­ро­джан­не, ужо пад­пал­коў­ні­ка Кан­дра­та­ва ор­дэ­нам Ай­чын­най вай­ны ІІ сту­пе­ні, пад­пі­са­нае 13 жніў­ня 1943 го­да ка­ман­дзі­рам 279-й зні­шчаль­най авія­цый­най ды­ві­зіі пал­коў­нікам Дзя­менць­евым: «З чэр­ве­ня па каст­рыч­нік 1942 го­да на Вол­хаў­скім і Ле­нін­град­скім фран­тах та­ва­рыш Кан­дра­таў па­спя­хо­ва кі­ра­ваў як шта­бам авія­пал­ка, так і шта­бам авія­гру­пы трох авія­пал­коў. За гэ­ты пе­ры­яд 92-гі зні­шчаль­ны авія­цый­ны полк, дзе на­чаль­ні­кам шта­ба быў пад­пал­коў­нік Кан­дра­таў, зра­біў 929 ба­я­вых вы­ле­таў, пра­вёў 343 па­вет­ра­ныя баі, у якіх бы­ло збі­та 40 са­ма­лё­таў пра­ціў­ні­ка...»

25

25

 

Апош­ні год служ­бы Мі­ха­і­ла Аў­дзе­е­ві­ча быў звя­за­ны з Цэнт­раль­ным фрон­там, які ў каст­рыч­ні­ку 1943 го­да быў пе­рай­ме­на­ва­ны ў Бе­ла­рус­кі. Ме­на­ві­та гэ­ты фронт з 10 па 30 ліс­та­па­да пра­вёў Го­мель­ска-Рэ­чыц­кую на­сту­паль­ную апе­ра­цыю, у вы­ні­ку якой 26 ліс­та­па­да 1943 го­да быў вы­зва­ле­ны Го­мель. У па­вет­ра­ных ба­ях за вы­зва­лен­не Бе­ла­ру­сі ўдзель­ні­чаў і 92-і зні­шчаль­ны авія­цый­ны полк.

Ка­лі па­чы­таць апе­ра­тыў­ныя звод­кі за сне­жань 1943 го­да, то мож­на за­ўва­жыць, што ў гэ­ты пе­ры­яд на паўд­нё­ва-за­ход­нім кі­рун­ку ад Жло­бі­на іш­лі жорст­кія біт­вы, у якіх удзель­ні­ча­ла і авія­цыя... У гэ­тых ба­ях, за вы­зва­лен­не сва­ёй род­най Бе­ла­ру­сі 23 снеж­ня 1943 го­да за­гі­нуў на­чаль­нік шта­ба 92-га знішчальнага авіяцыйнага палка пад­пал­коў­нік Мі­ха­іл Аў­дзе­е­віч Кан­дра­таў.

Ар­хіў аб'­яд­на­най ба­зы да­ных «Ме­ма­ры­ял» свед­чыць, што наш зям­ляк па­ха­ва­ны ў брац­кай ма­гі­ле ў вёс­цы Май­ская Жло­бін­ска­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­ці. Уся­го тут па­ха­ва­на 1 тыс. 385 во­і­наў, якія за­гі­ну­лі ў ба­ях з ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі ў снеж­ні 1943-га — сту­дзе­ні 1944-га.

Мі­ка­лай Бой­ка

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.