Вы тут

Дзе­ля агуль­най бяс­пе­кі


Но­вым вы­клі­кам і па­гро­зам мож­на су­праць­дзей­ні­чаць толь­кі шля­хам кан­са­лі­да­цыі сіл і маг­чы­мас­цяў

Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з кі­раў­ні­ка­мі дэ­ле­га­цый, якія пры­еха­лі ў Мінск для ўдзе­лу ў 36-м па­ся­джэн­ні Са­ве­та кі­раў­ні­коў ор­га­наў бяс­пе­кі і спе­цы­яль­ных служ­баў дзяр­жаў — удзель­ніц СНД, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка са шка­да­ван­нем ад­зна­чыў ска­ра­чэн­не ўдзель­ні­каў су­стрэ­чы, кі­раў­ні­коў спец­служ­баў СНД, што аб­умоў­ле­на вы­ха­дам Гру­зіі з Са­друж­нас­ці. Пра па­доб­ныя на­ме­ры за­яў­ляе так­са­ма Укра­і­на.

«Тым не менш но­выя вы­клі­кі і па­гро­зы на­стой­лі­ва па­тра­бу­юць ка­ар­ды­на­цыі на­шых агуль­ных на­ма­ган­няў і мак­сі­маль­на­га вы­ка­ры­стан­ня ін­тэ­гра­цый­ных маг­чы­мас­цяў Са­друж­нас­ці для ўма­ца­ван­ня бяс­пе­кі кра­ін-удзель­ніц», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. «Сён­ня нас спра­бу­юць раз'­яд­наць, на­цкоў­ва­ю­чы адзін на ад­на­го, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы лю­быя на­го­ды, уклю­ча­ю­чы ска­жэн­не гіс­то­рыі. Мэ­та зра­зу­ме­лая — трэ­ба вы­ка­ра­ніць агуль­ную па­мяць пра тое, хто пе­ра­мог у Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, хто вы­зва­ліў Еў­ро­пу ад фа­шыз­му, ства­рыць умо­вы для но­ва­га пе­ра­дзе­лу све­ту, за­цвер­дзіў­шы сваё па­на­ван­не ў роз­ных част­ках пла­не­ты», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па сло­вах Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, апош­нім ча­сам тра­ды­цый­ныя між­на­род­ныя ін­сты­ту­ты за­бес­пя­чэн­ня бяс­пе­кі, на жаль, не заў­сё­ды здоль­ныя эфек­тыў­на су­праць­ста­яць гла­баль­ным вы­клі­кам. Пры­чым гэ­тыя па­гро­зы не мо­гуць быць нейт­ра­лі­за­ва­ны на ўзроў­ні асоб­ных дзяр­жаў, су­праць­дзей­ні­чаць ім маг­чы­ма толь­кі шля­хам кан­са­лі­да­цыі на­ма­ган­няў. І асаб­лі­вая ро­ля ў гэ­тым пра­цэ­се ад­ве­дзе­на спец­служ­бам, іх умен­ню ана­лі­за­ваць і праг­на­за­ваць раз­віц­цё ста­но­ві­шча, якое склад­ва­ец­ца.

«Нам не вар­та звон­ку ча­каць эфек­тыў­ных рэ­цэп­таў су­праць­дзе­ян­ня вы­клі­кам і па­гро­зам рэ­гі­я­наль­най бяс­пе­цы. Мы ад­каз­ныя за ста­біль­насць на на­шых зем­лях і па­він­ны фар­мі­ра­ваць су­мес­ныя ме­ха­ніз­мы рэ­ага­ван­ня на дэ­ста­бі­лі­зу­ю­чыя фак­та­ры», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што бе­ла­рус­кі бок га­то­вы па­дзя­ліц­ца сва­ім во­пы­там за­бес­пя­чэн­ня бяс­пе­кі маш­таб­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма пад­крэс­ліў, што гла­баль­ная не­ста­біль­насць аб­умоў­лі­вае не­аб­ход­насць на­рошч­ван­ня су­мес­ных на­ма­ган­няў у ба­раць­бе з між­на­род­ным тэ­ра­рыз­мам, эк­стрэ­міз­мам, транс­на­цы­я­наль­ны­мі дэ­струк­тыў­ны­мі фар­мі­ра­ван­ня­мі, зла­чын­ства­мі ў га­лі­не вы­со­кіх тэх­на­ло­гій. Прэ­зі­дэнт так­са­ма за­клі­каў звяр­нуць піль­ную ўва­гу на пы­тан­ні ба­раць­бы з ка­руп­цы­яй: «Мы ба­чым, да якіх раз­бу­раль­ных на­ступ­стваў мо­жа пры­вес­ці та­таль­ная ка­руп­цыя, уз­ве­дзе­ная ў ранг дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі, на пры­кла­дзе, у тым лі­ку, на­шых блі­жэй­шых су­се­дзяў».

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.