Вы тут

Трой­чы вы­ве­ра­ная па­зі­цыя


е­пе­ра­адоль­ных пе­ра­шкод для ства­рэн­ня Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за не іс­нуе.

Су­стрэ­чу прэ­зі­дэн­таў Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на і Ра­сіі, якая ўчо­ра ад­бы­ла­ся ў Мін­ску, мож­на без пе­ра­больш­ван­ня на­зваць клю­ча­вой у ра­бо­це над пра­ек­там да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе. Ад­кры­ва­ючы па­ся­джэн­не Вы­шэй­ша­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ве­та на ўзроў­ні кі­раў­ні­коў дзяр­жаў у вуз­кім скла­дзе, Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў аб тым, што ў свой час экс­пер­там да­ру­ча­ла­ся пад­рых­та­ваць пра­ект да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе, і ка­лі ўзнік­нуць не­пе­ра­адоль­ныя пе­ра­шко­ды і спат­рэ­біц­ца ўдзел прэ­зі­дэн­таў, то лі­да­ры трох кра­ін га­то­выя са­брац­ца ў лю­бы час.

Не­пе­ра­адоль­ных пе­ра­шкод, як пры­зна­лі ў вы­ні­ку ўдзель­ні­кі су­стрэ­чы, на шля­ху ства­рэн­ня са­ю­за не іс­нуе, а вось спрэч­ныя пы­тан­ні са­праў­ды за­па­тра­ба­ва­лі аб­мер­ка­ван­ня на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні.

Да та­го, як га­ва­рыць пра на­дзён­ныя праб­ле­мы ў вуз­кім ко­ле, а за­тым пры­сту­піць да пра­цы ў па­шы­ра­ным скла­дзе з удзе­лам спе­цы­я­ліс­таў і аб­мер­ка­ваць кан­крэт­ныя пы­тан­ні і іс­ну­ю­чыя пе­ра­шко­ды, кі­раў­ні­кі трох дзяр­жаў амаль дзве га­дзі­ны раз­маў­ля­лі ў не­фар­маль­най аб­ста­ноў­цы.

На па­ся­джэн­ні Вы­шэй­ша­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ве­та на ўзроў­ні кі­раў­ні­коў дзяр­жаў у вуз­кім скла­дзе Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў: ка­лі ба­кі не га­то­выя рэа­лі­за­ваць да­моў­ле­нас­ці, аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе трэ­ба га­ва­рыць га­доў праз дзе­сяць. «Да пад­пі­сан­ня да­га­во­ра за­ста­ец­ца зу­сім ма­ла ча­су. Уз­ні­кае пы­тан­не: з чым мы прый­дзем да са­ю­за?» — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка са шка­да­ван­нем за­ўва­жыў, што сён­ня ўжо сфар­мі­ра­ваў­ся круг пы­тан­няў, па якім по­гля­ды ба­коў ра­зы­хо­дзяц­ца, і пе­ра­лік гэ­тых пы­тан­няў на­сця­рож­вае. «Та­му мы і са­бра­лі­ся, каб іх зняць, вы­ра­шыць», — ска­заў ён.

«Нам пра­па­ноў­ва­юць сён­ня па­кі­нуць ня­вы­ра­ша­ны­мі тыя праб­ле­мы, якія трэ­ба бы­ло б вы­ра­шыць яшчэ на па­пя­рэд­ніх эта­пах. Па на­шым цвёр­дым пе­ра­ка­нан­ні, мы па­він­ны вы­хо­дзіць на кан­крэт­ныя ру­бя­жы, ад­ным з якіх з'яў­ля­ец­ца паў­на­фар­мат­ны Мыт­ны са­юз. Па­між яго чле­на­мі не па­він­на быць ні­я­кіх аб­ме­жа­ван­няў у ру­ху та­ва­раў, які­мі б ад­чу­валь­ны­мі яны ні бы­лі», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. На яго дум­ку, доў­га­тэр­мі­но­вае за­ха­ван­не лю­бых фор­маў аб­ме­жа­ван­няў у ру­ху та­ва­раў, тым больш та­кіх, як энер­га­нось­бі­ты, ства­рае не­па­жа­да­ны прэ­цэ­дэнт.

«Па­ды­хо­ды, якія за­яў­ля­юц­ца ў пра­цэ­се пе­ра­моў, вы­клі­ка­юць шмат пы­тан­няў. На­ва­тар­скія пра­па­но­вы па тэр­мі­нах рэа­лі­за­цыі да­моў­ле­нас­цяў праз 10 га­доў, гэ­та зна­чыць да 2025 го­да, пры­нам­сі гу­чаць дзіў­на. Ка­лі мы не га­то­выя пры­маць ме­ры ця­пер, то гэ­та трэ­ба ад­кры­та пры­знаць», — агу­чыў сваю дум­ку кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў над­зею на тое, што ад­бу­дзец­ца за­ці­каў­ле­ная раз­мо­ва і па ін­шых тэ­мах, якія ты­чац­ца АЭП і бу­ду­ча­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што ёсць пы­тан­ні па аў­та­ма­біль­ных гру­за­пе­ра­воз­ках з трэ­ціх кра­ін. «Хі­ба гэ­та не аб­сурд­на, што вы­га­ду ад ін­тэ­гра­цыі на­шых кра­ін атры­ма­юць, да­пус­цім, поль­скія, лі­тоў­скія або ін­шыя гру­за­пе­ра­воз­чы­кі?» — за­ўва­жыў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Ён так­са­ма да­даў, што ад та­го, на­коль­кі эфек­тыў­ным бу­дзе са­юз, за­ле­жыць яго пры­ваб­насць для ін­шых кра­ін. «Але і сам са­юз па­ві­нен на­бы­ваць боль­шае на­паў­нен­не ад свай­го па­шы­рэн­ня», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Не вар­та пе­ра­тва­раць ін­тэ­гра­цыю Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на і Ра­сіі ў пра­цэс дзе­ля пра­цэ­су, пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка: «Нас ні­хто не штур­хае ў спі­ну, усе гра­фі­кі мы вы­зна­ча­ем са­мі, але мне зда­ец­ца, пе­ра­тва­раць у пра­цэс дзе­ля пра­цэ­су па прын­цы­пе: важ­ны не вы­нік, а удзел — ду­маю, нам гэ­та не трэ­ба».

«1 сту­дзе­ня 2015 года мы па­він­ны бу­дзем ад­ка­заць на пы­тан­ні на­шых гра­ма­дзян: ку­ды мы прый­шлі, што ў вы­ні­ку атры­ма­лі на­шы дзяр­жа­вы. Ад­ка­зы ў нас па­він­ны быць», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Без шчы­рай, я б ска­заў, муж­чын­скай раз­мо­вы сён­ня не абы­сці­ся. У Бе­ла­ру­сі ёсць сваё ба­чан­не ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі, і мы га­то­выя ад­кры­та, па-парт­нёр­ску пра гэ­та га­ва­рыць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «Ха­це­ла­ся б, каб вы, па­ва­жа­ныя мае сяб­ры, па­кі­да­ю­чы Мінск, бы­лі ў доб­рым на­строі. Гэ­та бу­дзе за­ле­жаць ад тых ра­шэн­няў, якія мы з ва­мі пры­мем», — да­даў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Сён­ня ёсць шэ­раг яшчэ не вы­ра­ша­ных пы­тан­няў па ства­рэн­ні Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, але іх мож­на да­дат­ко­ва пра­пра­ца­ваць і знай­сці кам­пра­мі­сы, ад­зна­чыў у хо­дзе па­ся­джэн­ня Прэ­зі­дэнт Ра­сіі Ула­дзі­мір Пу­цін. Ён кан­ста­та­ваў, што пра­ве­дзе­на вя­лі­кая пра­ца па ства­рэн­ні «са­ма­га раз­ві­та­га на пост­са­вец­кай пра­сто­ры ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня». Па­вод­ле яго слоў, Мыт­ны са­юз, які ства­ры­лі Бе­ла­русь, Ра­сія і Ка­зах­стан, пра­цуе і пры­но­сіць рэ­аль­ную ка­рысць. «І гэ­та мы ба­чым на вы­ні­ках эка­но­мі­кі на­шых кра­ін. Тут жа гэ­та аб­са­лют­на ві­да­воч­ны факт», — пад­крэс­ліў ён.

«Але мы мо­жам зра­біць яшчэ адзін крок (мы да­маў­ля­лі­ся пра гэ­та), крок па па­глыб­лен­ні на­ша­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня, пра­су­нуць на­ша су­пра­цоў­ніц­тва на больш вы­со­кі ўзро­вень», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт Ра­сіі. Ён ад­зна­чыў, што за апош­ні час пра­ве­дзе­на вя­лі­кая пра­ца на экс­перт­ным ура­да­вым уз­роў­ні па пад­рых­тоў­цы пра­ек­та да­га­во­ра аб ства­рэн­ні ЕА­ЭС. Пад­рых­та­ва­ны грун­тоў­ны да­ку­мент на 600 ста­ро­нак. «Але спра­ва на­ват не ў тым, коль­кі там ста­ро­нак. Спра­ва ў тым, што па змес­це гэ­та да­ку­мент, які дае нам маг­чы­масць зра­біць яшчэ адзін крок у па­глыб­лен­ні на­ша­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня. Са­праў­ды, мы мо­жам якас­на змя­ніць на­ша су­пра­цоў­ніц­тва. Гэ­та да­зво­ліць нам вый­сці на па­вы­шэн­не кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці эка­но­мік, зра­біць іх больш эфек­тыў­ны­мі, пры­цяг­ваць унут­ра­ныя і знеш­нія ін­вес­ты­цыі. І гэ­ты вя­ліз­ны ры­нак у 170 млн ча­ла­век, які мы з ва­мі ства­ры­лі, мо­жа на­быць зу­сім но­вую якасць, да­дат­ко­ва на­быць пры­ваб­насць і стаць больш эфек­тыў­ным і змяс­тоў­ным», — ска­заў Ула­дзі­мір Пу­цін.

Ра­зам з тым Прэ­зі­дэнт Ра­сіі пры­знаў, што ёсць не­ка­то­рыя пы­тан­ні, якія «на экс­перт­ным уз­роў­ні не цал­кам яшчэ да­пра­ца­ва­ны». Іх ра­шэн­не за­ста­ец­ца за кі­раў­ні­ка­мі дзяр­жаў.

Прэ­зі­дэнт Ка­зах­ста­на Нур­сул­тан На­за­рба­еў так­са­ма лі­чыць пе­ра­адоль­ны­мі роз­на­га­лос­сі, якія ма­юц­ца на шля­ху ства­рэн­ня Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. «Я за тое, каб ко­ней не гнаць, але ёсць маг­чы­масць уклас­ці­ся ў пры­ня­тыя тэр­мі­ны і зняць усе пы­тан­ні. Мы мо­жам да­мо­віц­ца», — пе­ра­ка­на­ны Нур­сул­тан На­за­рба­еў.

«Мы вы­хо­дзім на пра­мую лі­нію пад­пі­сан­ня да­га­во­ра, і я пад­трым­лі­ваю тое, што ця­пер ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, — вя­лі­кую част­ку шля­ху мы прай­шлі», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Ка­зах­ста­на. Па­вод­ле яго слоў, на­пя­рэ­дад­ні экс­пер­ты доб­ра па­пра­ца­ва­лі, і да са­ю­за, які ства­ра­ец­ца, ужо пра­яў­ля­юць ці­ка­васць ін­шыя парт­нё­ры.

Як пад­крэс­ліў Нур­сул­тан На­за­рба­еў, на су­стрэ­чы «трой­кі» трэ­ба бу­дзе пад­ра­бяз­на аб­мер­ка­ваць усе пы­тан­ні, у тым лі­ку роз­на­га­лос­сі па пра­ек­це да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе. «Сён­ня ўва­га гра­мад­скас­ці як унут­ры кра­ін, так і за мя­жой пры­ка­ва­на да гэ­та­га, — ска­заў Нур­сул­тан На­за­рба­еў. — Трэ­ба ста­ран­на па­гля­дзець і вы­ка­наць усе пра­ва­выя ас­пек­ты, ін­та­рэ­сы на­шых дзяр­жаў».

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та Ка­зах­ста­на, пра­ве­дзе­на не­ма­лая пра­ца па най­больш вост­рых пы­тан­нях, пра­ду­гле­джа­ных у пе­ра­ход­ныя пе­ры­я­ды. «Усе гэ­тыя пы­тан­ні мы аб­мяр­коў­ва­лі, ства­ра­ю­чы Мыт­ны са­юз і пры фар­мі­ра­ван­ні Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры. Ду­маю, на­шы экс­пер­ты з ка­мі­сіі пра­ца­ва­лі і па­ста­ві­лі нам пы­тан­ні, па якіх яны не да­мо­ві­лі­ся, і мы па-та­ва­рыс­ку, як заў­сё­ды, аб­мяр­ку­ем кож­ны пункт і бу­дзем вы­ра­шаць, што нам ра­біць», — ска­заў Нур­сул­тан На­за­р­ба­еў.

Ка­зах­стан­скі лі­дар вы­ка­заў упэў­не­насць, што ўдас­ца знай­сці кан­сэн­сус па ўсіх на­яў­ных пы­тан­нях і ў вы­ні­ку да­мо­віц­ца, пры­няць пэў­ныя ра­шэн­ні.

На па­ся­джэн­ні Вы­шэй­ша­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ве­та ў па­шы­ра­ным скла­дзе аб­мяр­коў­ва­лі­ся ўжо кан­крэт­ныя пы­тан­ні, якія не­аб­ход­на вы­ра­шыць у хо­дзе ства­рэн­ня ЕА­ЭС. У пры­ват­нас­ці, стар­шы­ня Ка­ле­гіі Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі Вік­тар Хрыс­цен­ка па­ве­да­міў, што ў са­ю­зе пра­па­ну­ец­ца адзі­ная кан­струк­цыя для рын­каў наф­ты, наф­та­пра­дук­таў і га­зу. Стар­шы­ня Ка­ле­гіі ЕЭК, ін­фар­му­ю­чы ўдзель­ні­каў па­ся­джэн­ня аб хо­дзе ра­бо­ты над пра­ек­там да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе, ад­зна­чыў, што на­пя­рэ­дад­ні са­мі­ту «трой­кі» ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не Са­ве­та ЕЭК. «Не­ка­то­рыя рэ­чы ўдак­лад­не­ны. Хоць трэ­ба ска­заць, што не­ка­то­рыя пы­тан­ні з'я­ві­лі­ся но­выя. З'я­ві­лі­ся яны та­му, што бы­лі да­дзе­ны да­ру­чэн­ні мі­ніс­тэр­ствам шэ­раг пы­тан­няў пра­пра­ца­ваць, але, на жаль, не­ка­то­рыя з іх за­ста­лі­ся не­ўрэ­гу­ля­ва­ны­мі, та­му па ра­шэн­ні са­ве­та мы вы­нес­лі гэ­та на ваш суд, на ва­ша аб­мер­ка­ван­не», — за­явіў Вік­тар Хрыс­цен­ка.

Акра­мя та­го, стар­шы­ня Ка­ле­гіі ЕЭК да­ла­жыў удзель­ні­кам па­ся­джэн­ня аб хо­дзе ра­бо­ты па рэа­лі­за­цыі да­рож­най кар­ты па да­лу­чэн­ні Ар­ме­ніі да Мыт­на­га са­ю­за і Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на і Ра­сіі.

Па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе Вік­тар Хрыс­цен­ка заявіў, што ўсе рознагалоссі па праекту дагавора аб ЕАЭС урэгуляваныя.

Паводле БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.