Вы тут

Звы­чай­ная спра­ва са­пё­ра-раз­вед­чы­ка


Пер­шы год у Ле­нін­град­скім ву­чы­лі­шчы для бе­ла­рус­ка­га пад­лет­ка са слуц­кай вёс­кі Ар­се­нія Люц­ко пра­ля­цеў не­пры­кмет­на. Здаў­шы іс­пы­ты за пер­шы курс, пла­на­ваў па­ехаць ле­там да­до­му. На­ват узяў чы­гу­нач­ны бі­лет на 24 чэр­ве­ня! Пас­ля апош­ня­га эк­за­ме­ну гру­па на­ву­чэн­цаў ад­пра­ві­ла­ся ў эк­скур­сію па го­ра­дзе рэ­ва­лю­цыі. Але ў Лет­нім са­дзе ўба­чы­лі вя­лі­кі на­тоўп ка­ля рэ­пра­дук­та­раў. Рап­там з «та­лер­кі» па­чу­ла­ся тры­вож­ная ме­ло­дыя, і на­род­ны ка­мі­сар за­меж­ных спраў СССР В.М. Мо­ла­таў аб'­явіў: «Сён­ня ў ча­ты­ры га­дзі­ны ра­ні­цы фа­шысц­кая Гер­ма­нія ве­ра­лом­на на­па­ла на Са­вец­кі Са­юз»...

Хлоп­цы ад не­ча­ка­нас­ці раз­гу­бі­лі­ся, але нех­та ска­заў: «Ха­дзем у ва­ен­ка­мат. Трэ­ба па­спець на фронт!..» На фронт шчуп­ла­га хлап­чу­ка Ар­се­нія ад­ра­зу не ўзя­лі: бы­ло яму ўся­го 16 га­доў. Та­ды Люц­ко звяр­нуў­ся на хім­за­вод, пры­ба­віў са­бе га­ды, і яго за­лі­чы­лі ў на­род­нае апа­лчэн­не. Ра­зам з ім у атра­ды апа­лчэн­ня ўсту­пі­лі зем­ля­кі — бе­ла­рус­кія пад­лет­кі, якія ву­чы­лі­ся ў Ле­нін­гра­дзе. Яны атры­ма­лі ў ва­ен­ка­ма­це він­тоў­кі Мо­сі­на і ад­пра­ві­лі­ся на пе­ра­да­вую ту­шыць па­жа­ры ад бам­бё­жак, га­сіць за­паль­ныя бом­бы, за­сы­па­лі іх пяс­ком, вы­кід­ва­лі ў боч­ку з ва­дой. Да­рэ­чы, за га­ды бла­ка­ды ў го­ра­дзе на Ня­ве за­гі­ну­ла ка­ля 12 ты­сяч бе­ла­рус­кіх пад­лет­каў. І толь­кі ў наш час яны пе­ра­за­ха­ва­ны на Піс­ка­роў­скіх мо­гіл­ках, і там ім уз­ве­дзе­ны пом­нік.

...Па­ча­ла­ся ге­ра­іч­ная аба­ро­на го­ра­да. Нем­цы аб­стрэль­ва­лі го­рад з буй­на­ка­лі­бер­най цяж­кай ар­ты­ле­рыі, тан­ка­выя ата­кі іш­лі ад­на за ад­ной, а го­рад ста­яў, як ска­ла.

Ар­се­ній Люц­ко ўзгад­ваў адзін эпі­зод бла­ка­ды, яко­му ён быў свед­кам. Гру­за­вая ма­шы­на вез­ла хлеб у ма­га­зін, але ў яе тра­піў сна­рад. Аў­та­ма­біль быў раз­бі­ты, а бу­хан­кі хле­ба рас­сы­па­лі­ся — умо­вы вель­мі спры­яль­ныя для кра­дзя­жу. Але га­лод­ныя бла­кад­ні­кі са­бра­лі хлеб і вы­ста­ві­лі ахо­ву.

Пад­раз­дзя­лен­не, у якое быў за­лі­ча­ны Люц­ко, па­сла­лі на так зва­ную лі­нію Ма­нер­гей­ма для рэ­кан­струк­цыі аба­рон­ных ума­ца­ван­няў. Бай­цы зды­ма­лі бра­ня­выя каў­па­кі, ума­цоў­ва­лі амб­ра­зу­ры, уз­во­дзі­лі дра­ця­ныя ага­ро­джы. Бла­кад­ні­кі хар­ча­ва­лі­ся вель­мі дрэн­на — 200 гра­маў хле­ба на дзень.

У адзін з ба­ёў ка­ля па­сёл­ка Пуш­кі­на Ар­се­нія па­ра­ні­ла ў жы­вот і на­гу. Ля­чыў­ся ён у сва­ім ін­тэр­на­це. Ра­нен­не аб­ця­жа­ры­ла дыс­тра­фія: юны сал­дат меў ва­гу 47 кі­ла­гра­маў. Па да­ро­зе жыц­ця праз Ла­да­гу ў па­чат­ку 1942 го­да па­ра­не­на­га эва­ку­і­ра­ва­лі на Вя­лі­кую зям­лю, за­лі­чы­лі ў ва­ен­на-ін­жы­нер­нае ву­чы­лі­шча ма­лод­ша­га ка­ман­дзір­ска­га са­ста­ву.

У пер­шай па­ло­ве 1943 го­да сяр­жант Ар­се­ній Люц­ко пры­быў у 27-ы асоб­ны ін­жы­нер­на-са­пёр­ны ба­таль­ён на Паў­днё­вы фронт. По­тым бы­ла сфар­мі­ра­ва­на асоб­ная 12-я штур­ма­вая ін­жы­нер­на-са­пёр­ная бры­га­да. Яна бы­ла рэ­зер­вам Стаў­кі га­лоў­на­га ка­ман­да­ван­ня. Ма­ла­ды сяр­жант стаў ка­ман­дзі­рам ад­дзя­лен­ня ў 56-м ба­таль­ё­не. Яго­ным уз­вод­ным ака­заў­ся бы­лы слу­хач кур­саў удас­ка­наль­ван­ня ка­манд­на­га са­ста­ву ін­жы­нер­ных вой­скаў у Ле­нін­гра­дзе Мі­ка­лай Фа­мін. Ён стаў для Люц­ко на­стаў­ні­кам у са­пёр­най спра­ве. Яны раз­вед­ва­лі і рас­чы­шча­лі шлях да ўдар­ных сіл, для ата­ку­ю­чых. Фа­шыс­ты ба­я­лі­ся са­пё­раў-штур­ма­ві­коў. Мно­гія кі­ла­мет­ры па мін­ных па­лях, па-плас­тун­ску, адо­леў Ар­се­ній Люц­ко, час­та пад ура­ган­ным аб­стрэ­лам во­ра­га. Укра­і­на, Мал­до­ва, Ру­мы­нія, Бал­га­рыя, Венг­рыя, Аў­стрыя — ве­хі ва­ен­на­га шля­ху ве­тэ­ра­на.

Цяж­кія баі іш­лі пры вы­зва­лен­ні Ме­лі­то­па­ля. Толь­кі за адзін дзень са­пё­ры-штур­ма­ві­кі зні­шчы­лі 12 тан­каў, 6 з іх — «тыг­ры», і бро­не­транс­пар­цёр. Пад­час ба­ёў за го­рад яны ўста­на­ві­лі 2500 мін, абяс­шко­дзі­лі ка­ля 7000 ва­ро­жых вы­бу­хо­вых пры­лад. Са­пёр­на-штур­ма­вой бры­га­дзе бы­ло пры­свое­на га­на­ро­вае зван­не «Ме­лі­то­паль­ская». Больш як 150 сал­дат і афі­цэ­раў бры­га­ды ўзна­га­ро­дзі­лі ар­дэ­на­мі і ме­да­ля­мі. Люц­ко атры­маў па­дзя­ку Вяр­хоў­на­га Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­ча­га.

Сён­ня цес­ную су­вязь Ар­се­ній Ва­сіль­е­віч тры­мае з 12 му­зея­мі Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Бал­га­рыі, Юга­сла­віі і ін­шых кра­ін. Ін­фар­ма­цыя пра яго ўклю­ча­на ў экс­па­зі­цыі гэ­тых му­зе­яў.

Воль­га ФЯ­ДЗЯ­ШЫ­НА.

г. Слуцк

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.