Вы тут

Як са­ба­ка з мядз­ве­дзем па­сяб­ра­ваў


Са­ба­ка мо­жа быць сяб­рам не толь­кі ча­ла­ве­ка, але і... мядз­ве­дзя. Гэ­та не вы­дум­ка, а рэ­аль­ная гіс­то­рыя. У за­пар­ку Цэнт­ра эка­ла­гіч­на­га ту­рыз­му «Стань­ка­ва» аг­ра­кам­бі­на­та «Дзяр­жын­скі» ў ад­ным валь­е­ры ўжо больш за год жы­вуць вель­мі жва­вы ры­жы са­бач­ка і медз­ве­дзя­ня. Ан­фі­са і Ва­сі­лі­са — не­раз­луч­ныя сяб­роў­кі, га­то­выя ад­на за ад­ну, так бы мо­віць, у агонь і ва­ду...

Пра гіс­то­рыю іх зна­ём­ства і па­ча­так моц­най друж­бы рас­ка­заў за­гад­чык заа­пар­ка Мі­ха­іл Ту­ры­гін. Ва­сі­лі­су знай­шлі не­па­да­лёк ад Ба­ры­са­ва. Праз по­ле пра­яз­джа­лі два хлоп­цы. Не­ча­ка­на яны за­ўва­жы­лі, што па да­ро­зе ко­ціц­ца неш­та жы­вое. Пры­гле­дзе­лі­ся, ака­за­ла­ся, што гэ­та ма­лое медз­ве­дзя­ня. Не­вя­до­ма, як яно тут апы­ну­ла­ся. Мож­на толь­кі зда­гад­вац­ца, што яго ма­ці за­гі­ну­ла. Юна­кі ўзя­лі ма­лое на ру­кі, а яно за­пла­ка­ла, ні­бы дзі­ця. Па­шка­да­ва­лі не­ба­ра­ку — за­гі­не без да­па­мо­гі ча­ла­ве­ка. І за­бра­лі «не­маў­ля» да­моў, а за­тым па­тэ­ле­фа­на­ва­лі ў Ба­ры­саў­скую ра­ён­ную ін­спек­цыю пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя. Но­вую жы­хар­ку зга­дзі­лі­ся пры­няць у «Стань­ка­ва». Але медз­ве­дзя­ня ні­як не маг­ло пры­жыц­ца ў не­пры­выч­ным для яго ася­род­дзі. Уся­го па­ло­ха­ла­ся, ха­ва­ла­ся ў ку­це, ску­го­лі­ла, ад­маў­ля­ла­ся ад ежы. Спе­цы­я­ліс­ты вы­ра­шы­лі пад­ся­ліць да медз­ве­дзя­ня­ці «ква­та­ран­та» — шча­ня пры­клад­на ад­на­го з ім уз­рос­ту, каб той да­па­мог «дзі­кун­цы» па­зба­віц­ца комп­лек­саў, адап­та­вац­ца да но­вых умоў. Ан­фі­са вель­мі пры­яз­на па­ста­ві­ла­ся да чу­жын­кі. І ка­лі нех­та спра­ба­ваў сі­лай ці хіт­рас­цю вы­ма­ніць яе но­вую сяб­роў­ку, са­ба­ка брэ­хам ад­га­ня­ла на­хаб­ні­ка. А ўдзяч­ная Ва­сі­лі­са аб­ды­ма­ла сваю аба­рон­цу і аб­ліз­ва­ла. Праз ней­кі час мядз­ве­дзі­ца асмя­ле­ла, пе­ра­ста­ла па­ло­хац­ца лю­дзей і ўжо на­пе­ра­дзе са­бач­кі ім­ча­ла­ся да міс­кі з ежай. Ака­за­ла­ся, што і гус­ты ў сяб­ро­вак у мно­гім су­па­да­юць: абедз­ве лю­бяць хлеб, ка­шу, са­да­ві­ну. Кор­мяць жа Ва­сі­лі­су не сы­рым, а ва­ра­ным мя­сам, каб не абу­джаць звя­ры­ныя ін­стынк­ты. Акра­мя та­го, жы­вё­лі­не вель­мі да­спа­до­бы цу­кер­кі. Са­лод­кім час­ту­юць яе на­вед­ні­кі, асаб­лі­ва дзе­ці, якія па­доў­гу не ады­хо­дзяць ад ту­тэй­шых «зо­рак».

Без­умоў­на, за сяб­роў­ствам, зда­ва­ла­ся б, не­су­мя­шчаль­ных у пры­ро­дзе жы­вё­лін, со­чаць на­зі­раль­ні­кі, спе­цы­я­ліс­ты. І пры пер­шых тры­вож­ных сімп­то­мах у па­во­дзі­нах мядз­ве­дзі­цы іх рас­се­ляць. Але па­куль та­кой па­гро­зы ня­ма. Ва­сі­лі­са і Ан­фі­са ра­зам спяць, гу­ля­юць, за­баў­ля­юц­ца, кор­мяц­ца з ад­ной па­су­дзі­ны, а мядз­ве­дзі­ца на­ват імк­нец­ца за­цяг­нуць сяб­роў­ку на дрэ­ва. А ка­лі тая па­дае, не ра­зу­мее, як мож­на быць та­кой ня­зграб­най.

«Са­лод­кая па­рач­ка» жы­ве ў пра­стор­ным валь­е­ры з ба­сей­нам і до­мі­кам. Збу­да­ван­не тры­ва­лае, з глы­бо­кім фун­да­мен­там, каб не пад­ка­па­лі. Па сло­вах ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра аг­ра­кам­бі­на­та «Дзяр­жын­скі» Іо­сі­фа Па­ла­ча­ні­на,

каш­ту­юць та­кія «па­коі» больш, чым двух­па­ка­ё­вая ква­тэ­ра ў Мін­ску. Сё­лет­няй зі­мой Ва­сі­лі­са не за­лег­ла ў спяч­ку. А на­вош­та? Яна па­ста­ян­на на­корм­ле­ная, мае кла­пат­лі­вую сяб­роў­ку, з якой заў­сё­ды ці­ка­ва і ве­се­ла.

А на­огул у заа­пар­ку на­ліч­ва­ец­ца шмат жы­вёл (у тым лі­ку зуб­ры, ваў­кі, ка­зу­лі, але­ні, лі­сы, ла­мы, які), а так­са­ма 600 пту­шак роз­ных ві­даў.

У не­да­лё­кай бу­ду­чы­ні ў цэнт­ры ад­кры­ец­ца са­фа­ры-парк на пло­шчы звыш 300 гек­та­раў, дзе бу­дуць гу­ляць на во­лі шмат­лі­кія жы­вё­лы. Ця­пер яго тэ­ры­то­рыя ага­ро­джа­на спе­цы­яль­най сет­кай, там пра­клад­ва­юц­ца эка­ла­гіч­ныя сцеж­кі, ро­бяц­ца пля­цоў­кі, ад­куль на­вед­ні­кі змо­гуць на­зі­раць за па­во­дзі­на­мі жы­вёл у на­ту­раль­ных умо­вах пра­жы­ван­ня.

У цэнт­ры ўлад­ка­ва­ны і зо­ны ад­па­чын­ку, ат­рак­цы­ё­наў. І на­ват па­гра­ніч­ная за­ста­ва — як­раз на тым мес­цы, дзе пра­хо­дзі­ла мя­жа па­між СССР і Поль­шчай да 1939 го­да, а так­са­ма част­ка ўма­ца­ва­на­га ра­ё­на, так зва­най лі­ніі Ста­лі­на, і пар­ты­зан­скі ла­гер з зям­лян­ка­мі. Ту­рыс­ты не за­бы­ва­юць і сцеж­ку да 500-га­до­ва­га ду­ба, у рэ­зі­дэн­цыю Дзе­да Ма­ро­за. Да іх па­слуг — 5D-кі­на­тэ­атр. Яны мо­гуць па­ка­тац­ца ў ды­лі­жан­се ці вер­хам на по­ні, за­няц­ца эк­стрэ­маль­ны­мі ві­да­мі спор­ту, а ў ці­ры па­стра­ляць з пнеў­ма­ты­кі, элект­ро­ні­кі, ар­ба­ле­та, лу­ка. У цэнт­ры га­то­вы і да пры­ёму за­меж­ных ту­рыс­таў, што пры­едуць на чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі.

Да­рэ­чы, іні­цы­я­та­рам ства­рэн­ня Цэнт­ра эка­ла­гіч­на­га ту­рыз­му стаў та­га­час­ны кі­раў­нік аг­ра­кам­бі­на­та, а ця­пер гу­бер­на­тар Мін­скай воб­лас­ці Ся­мён Ша­пі­ра. «Стань­ка­ва» па­ча­лі бу­да­ваць у 2008 го­дзе. Пер­шыя на­вед­ні­кі тут з'я­ві­лі­ся ў 2011-м. Ле­тась цэнтр пры­няў звыш 110 тыс. ту­рыс­таў.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.