Вы тут

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ НАШ ДЗЯДЗЬ­КА РЫ­ГОР


2 са­ка­ві­ка пас­ля цяж­кай пра­цяг­лай хва­ро­бы ва ўзрос­це 79 га­доў пай­шоў з жыц­ця На­род­ны па­эт Бе­ла­ру­сі Ры­гор Ба­ра­ду­лін. Сяб­ры і ўсе тыя, хто яго лю­біць, час­та на­зы­ва­лі паэ­та дзядзь­кам Ры­го­рам. І ён ні­ко­лі не пя­рэ­чыў. На­ад­ва­рот — гэ­та на­блі­жа­ла яго да бе­ла­ру­саў, да са­мо­га на­ро­да, дзе­ля яко­га Ба­ра­ду­лін ства­раў усё сваё жыц­цё. Па­эт пай­шоў з жыц­ця ў Да­ра­валь­ную ня­дзе­лю. З та­кі­мі людзь­мі, як Ба­ра­ду­лін, вы­пад­ко­вас­цяў не бы­вае.

Сы­шоў Ба­ра­ду­лін, сыш­ла цэ­лая эпо­ха… На­ўрад ці ў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры ёсць нех­та, хто ўмеў бы абы­хо­дзіц­ца са сло­вам так уме­ла, як гэ­та ра­біў Ры­гор Іва­на­віч. Гэ­та быў па­эт ад Бо­га, пе­ра­клад­чык ад Бо­га, да­след­чык сло­ва ад Бо­га. Вар­та ўзга­даць ха­ця б тое, што ў 2006 го­дзе кан­ды­да­ту­ра Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на бы­ла ся­род на­мі­нан­таў на Но­бе­леў­скую прэ­мію па лі­та­ра­ту­ры за збор­нік ма­лі­тоў­най паэ­зіі «Ксты». Ба­ра­ду­лін пе­ра­клаў на бе­ла­рус­кую мо­ву кні­гу паэ­зіі Па­пы Рым­ска­га Яна Паў­ла ІІ «Рым­скі трып­ціх», п'е­су «Вей, вет­рык!» Яна Рай­ні­са (1980), «Вет­ра­ліст» Габ­ры­е­лы Міст­раль (1986), тво­ры Шэкс­пі­ра, Не­ру­ды, Міц­ке­ві­ча, Ясе­ні­на, Фе­дэ­ры­ка Гар­сія Лор­кі ды ін­шых су­свет­на вя­до­мых паэ­таў. На­огул Ба­ра­ду­лін аў­тар больш за 70 збор­ні­каў паэ­зіі.

Ры­гор Ба­ра­ду­лін быў май­страм не­ча­ка­ных ме­та­фар і алі­тэ­ра­цый. Яго паэ­тыч­ны ра­док «лі­лею мля­вы плёс лю­ляе…» з'яў­ля­ец­ца ад­ным з са­мых са­ка­ві­тых пры­кла­даў алі­тэ­ра­цыі ў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. А яго «Паэ­ма» пра ка­хан­не («Мне ця­бе нестае/Тае…») з'яў­ля­ец­ца, на­пэў­на, са­май за­па­мі­наль­най, ары­гі­наль­най і трап­най паэ­май пра па­чуц­ці муж­чы­ны і жан­чы­ны.

Яго твор­чая і жыц­цё­вая энер­гія бы­ла на­столь­кі ўсё­аб­дым­ная, што цяж­ка знай­сці га­лі­ну лі­та­ра­ту­ры, у якой не пра­ца­ваў бы дзядзь­ка Ры­гор: паэ­зія, пе­ра­кла­ды, дзі­ця­чая лі­та­ра­ту­ра. Лі­та­раль­на не­каль­кі га­доў та­му вый­шла кні­га Ба­ра­ду­лі­на «Вы­паў грук у гро­ма з рук» — збор­нік вер­шаў, за­га­дак і ско­ра­га­во­рак для дзя­цей. Што мо­жа быць ле­пей, каб пры­ву­чыць дзі­ця да бе­ла­рус­кай мо­вы, чым ды­на­міч­ныя, вя­сё­лыя і дас­ціп­ныя вер­шы Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на!

А яго «Ву­шац­кі сло­ва­збор»! Яго да­сле­да­ван­ні мяс­цо­вай га­вор­кі (Ба­ра­ду­лін на­ра­дзіў­ся на Ушач­чы­не на ху­та­ры), з якой столь­кі слоў-зна­хо­дак ён па­зы­чыў для сва­іх вер­шаў. Яго да­лі­кат­нае стаў­лен­не да ма­ці, яе спе­ваў і жыц­цё­вай муд­рас­ці так­са­ма зай­ме­лі сваё ад­люст­ра­ван­не ў твор­час­ці паэ­та. «Чую, як ма­ма пес­ню пла­ча…»

Сяб­роў­ства з Ка­рат­ке­ві­чам і Бы­ка­вым — са­праўд­нае муж­чын­скае сяб­роў­ства са­праўд­ных твор­цаў. Пе­ра­піс­ка Ба­ра­ду­лі­на і Бы­ка­ва пе­ра­тва­ры­ла­ся ў кні­гу «Ка­лі ру­ка­юц­ца ду­шы…» І больш шчым­лі­вую пра­за­іч­на-паэ­тыч­ную сяб­роў­скую пе­ра­піс­ку цяж­ка знай­сці.

А сла­ву­тае па­чуц­цё гу­ма­ру дзядзь­кі Ры­го­ра на­столь­кі за­ра­жаль­нае і трап­нае, што яму ўда­ва­ла­ся пі­саць не­па­раў­наль­на дас­ціп­ныя вер­шы на зло­бу дня, жар­таў­лі­выя вер­шы пра му­жа ды жон­ку і на­ват сяб­роў­скія і не вель­мі эпі­гра­мы.

Цяж­ка па­ве­рыць у гэ­тую стра­ту, у тое, што дзядзь­ка Ры­гор больш не на­пі­ша шчым­лі­ва­га вер­ша пра Ра­дзі­му або ма­лі­тоў­на-шчы­ра­га пра ве­ру і ка­хан­не, або жар­таў­лі­ва­га — пра пеў­ня… Што мы мо­жам ця­пер толь­кі пе­ра­чыт­ваць паэ­та­ву спад­чы­ну і спра­ба­ваць зра­зу­мець, асэн­са­ваць, не за­быць…

Раз­ві­тан­не з На­род­ным паэ­там Бе­ла­ру­сі Ры­го­рам Іва­на­ві­чам Ба­ра­ду­лі­ным ад­бу­дзец­ца сён­ня, 4 са­ка­ві­ка, у Чыр­во­ным кас­цё­ле ў Мін­ску. Па­ха­ва­юць яго ў бе­ла­рус­кай вы­шы­ван­цы на Ушац­кіх мо­гіл­ках по­бач з ма­май. Так, як ён ха­цеў.

Фота Анатоля Клешчука

 

Рыгор Барадулін

Не­ба над ма­мі­най ха­тай

Да­га­рэ­ла ней­чая ду­ша —

Зніч­ка рас­сы­па­ец­ца імк­лі­ва...

Не ўтры­маў­шы зор­на­га каў­ша,

Зор­нае млы­нар рас­сы­паў млі­ва...

Па­ву­цін­ня зор­на­га ім­жа...

Зор­на­га ір­жы­шча ра­ба­цін­не...

Куф­ра змро­ку зор­ная ір­жа...

Зор­най ле­са­піль­ні пі­ла­він­не...

2

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.