Вы тут

Цi выстаiць Венесуэла Ча­ве­са?


Ак­цыі пра­тэс­ту ў Ка­ра­ка­се і ста­лі­цах ве­не­су­эль­скіх шта­таў, за­явы апа­зі­цыі аб пра­ва­ка­цы­ях з бо­ку ўра­да, звест­кі пра ра­не­ных і за­бі­тых — за­раз стуж­кі на­він рэ­гу­ляр­на звяр­та­юц­ца да па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі ў Ве­не­су­э­ле, маў­ляў, яна бліз­кая да дзяр­жаў­на­га пе­ра­ва­ро­ту. На­коль­кі гэ­та праў­да, на су­стрэ­чы з жур­на­ліс­та­мі рас­ка­заў спа­дар Аме­ры­ка Ды­яс НУНЬ­ЕС, Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Ве­не­су­э­лы ў Бе­ла­ру­сі.

Дэ­ма­кра­тыя па-ве­не­су­эль­ску

Па­сол звяр­нуў асаб­лі­вую ўва­гу на той факт, што Ве­не­су­э­ла — дэ­ма­кра­тыч­ная дзяр­жа­ва, якая мае на мэ­це па­бу­до­ву са­цы­яль­на спра­вяд­лі­ва­га гра­мад­ства.

У 1999 го­дзе ў кра­і­не прай­шоў пер­шы ў яе гіс­то­рыі на­цы­я­наль­ны рэ­фе­рэн­дум, у вы­ні­ку бы­ла пры­ня­та но­вая кан­сты­ту­цыя, якая дзей­ні­чае і ця­пер. Па­вод­ле асноў­на­га за­ко­ну, у кра­і­не ўваж­лі­ва со­чаць за вы­ка­нан­нем пра­воў ка­рэн­на­га на­сель­ніц­тва, а так­са­ма са­цы­яль­ных пра­воў. Так, згод­на з кан­сты­ту­цы­яй, ін­дзейс­кія мо­вы з'яў­ля­юц­ца афі­цый­ны­мі мо­ва­мі дзяр­жа­вы, акра­мя та­го, за прад­стаў­ні­ка­мі ін­дзейс­кіх пля­мё­наў за­ма­ца­ва­на пра­ва на тэ­ры­то­рыі спрад­веч­на­га пра­жы­ван­ня. Так­са­ма ў Ве­не­су­э­ле ўве­дзе­на па­са­да ам­будс­ме­на — ча­ла­ве­ка, на яко­га ўскла­дзе­ны функ­цыі кант­ро­лю за тым, каб ор­га­ны вы­ка­наў­чай ула­ды і служ­бо­выя асо­бы пры­трым­лі­ва­лі­ся прын­цы­паў спра­вяд­лі­вас­ці і не па­ру­ша­лі сва­ёй дзей­нас­цю ін­та­рэ­саў асоб­ных са­цы­яль­ных груп.

У кан­сты­ту­цыі за­ма­ца­ва­на, што зме­на ўра­да ў Ве­не­су­э­ле ад­бы­ва­ец­ца праз дэ­ма­кра­тыч­ныя вы­ба­ры. Да­рэ­чы, з 1999 го­да ў кра­і­не ад­бы­ло­ся 17 вы­бар­чых кам­па­ній на­цы­я­наль­на­га і рэ­гі­я­наль­на­га ўзроў­няў, і толь­кі на ад­ной з іх пе­ра­маг­лі ця­пе­раш­нія апа­зі­цы­я­не­ры. Ад­нак, па сло­вах дып­ла­ма­та, дэ­ма­кра­тыя ў кра­і­не за­клю­ча­ец­ца не толь­кі ў сва­бод­ных вы­ба­рах. Так, цэн­зу­ра за­ба­ро­не­на на­цы­я­наль­най кан­сты­ту­цы­яй. Сва­бо­ду сло­ва рэ­гу­люе толь­кі ад­но па­ла­жэн­не — усе гра­ма­дзя­не ня­суць ад­каз­насць за свае вы­каз­ван­ні. Так­са­ма па­сол звяр­нуў­ся да та­го фак­та, што ў кра­і­не ня­ма па­лі­тыч­ных зня­во­ле­ных, праў­да, ёсць па­лі­ты­кі, асу­джа­ныя за пра­ва­па­ру­шэн­ні, якія ква­лі­фі­ку­юц­ца ў за­ка­на­даў­стве як за­бой­ствы, да­ка­за­ныя ў су­дзе вы­пад­кі ка­руп­цыі і ін­шыя зла­чын­ствы.

Ча­му ў краіне не­спа­кой­на?

«Ве­не­су­э­ла — смач­ны ка­ва­лак для не­ка­то­рых кра­ін, у пры­ват­нас­ці, для Злу­ча­ных Шта­таў, — за­явіў спа­дар Аме­ры­ка Ды­яс Нунь­ес. — З 1999 го­да яна з'яў­ля­ец­ца мі­шэн­ню змоў, мэ­та якіх — ад­хі­ліць ад ула­ды Уга Ча­ве­са, а ця­пер і яго пас­ля­доў­ні­ка — Ні­ка­ла­са Ма­ду­ру». Так, у 2002 го­дзе ў Ве­не­су­э­ле ад­бы­ла­ся спро­ба дзяр­жаў­на­га пе­ра­ва­ро­ту: ула­ду за­ха­пі­лі паў­стан­цы, а Уга Ча­ве­са ад­пра­ві­лі на ва­ен­ную ба­зу на вост­ра­ве Ар­чы­ла. «Ад­нак на­род вый­шаў на ву­лі­цы і ад­на­віў за­кон­ную ўла­ду за 47 га­дзін», — на­га­даў па­сол.

Па­сол па­ве­да­міў, што, рас­пра­ца­ва­ны Злу­ча­ны­мі Шта­та­мі сцэ­на­рый пра­ду­гледж­вае пра­ва­ка­цыю ма­са­вых пра­тэс­таў ся­род на­сель­ніц­тва Ве­не­су­э­лы. «Эка­на­міч­ная вай­на», на­кі­ра­ва­ная на ства­рэн­не пе­ра­бо­яў з па­стаў­ка­мі та­ва­раў пер­шай не­аб­ход­нас­ці і як вы­нік — па­да­ра­жан­не жыц­ця лю­дзей, з'яў­ля­ец­ца ад­ным з пад­раз­дзе­лаў гэ­та­га пла­на па зме­не ўла­ды ў Ве­не­су­э­ле, лі­чыць афі­цый­ны прад­стаў­нік гэ­тай кра­і­ны ў Бе­ла­ру­сі.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што эка­но­мі­ка Ба­лі­ва­ры­ян­скай рэс­пуб­лі­кі — ад­ной з са­мых ба­га­тых на ка­рыс­ныя вы­кап­ні кра­ін — цал­кам па­бу­да­ва­на на экс­пар­це наф­та­пра­дук­таў. Больш за тое, ка­ля 90% на­сель­ніц­тва жы­ве ў го­ра­дзе, а зна­чыць, вель­мі ма­ла за­ста­ец­ца лю­дзей, якія маг­лі б за­бяс­пе­чыць кра­і­ну пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня. Гэ­та пры­вя­ло да та­го, што Ве­не­су­э­ла вы­му­ша­на ім­пар­та­ваць пры­клад­на дзве трэ­ці пра­дук­таў. А адзін з асноў­ных па­стаў­шчы­коў хар­ча­ван­ня ў кра­і­ну — Злу­ча­ныя Шта­ты. Вось і атры­ма­ла­ся, што Ве­не­су­э­ла, та­кая ж ба­га­тая, як і дзяр­жа­вы Ара­вій­ска­га паў­вост­ра­ва, вы­му­ша­на па­ку­та­ваць ад не­да­хо­пу са­ма­га не­аб­ход­на­га.

Спа­дар Аме­ры­ка Ды­яс Нунь­ес зра­біў ак­цэнт на тым, што Злу­ча­ныя Шта­ты рэ­гу­ляр­на вы­дат­коў­ва­юць ве­лі­зар­ныя срод­кі на пра­вя­дзен­не гвал­тоў­ных ак­цый у Ве­не­су­э­ле. Так, у 2009 го­дзе яны вы­дзе­лі­лі на гэ­та 15 міль­ё­наў до­ла­раў. «А пе­рад прэ­зі­дэнц­кай кам­па­ні­яй 2012 го­да за­меж­нае фі­нан­са­ван­не тых сіл, якія вы­сту­па­юць су­праць ба­лі­ва­ры­ян­ска­га ўра­да, да­сяг­ну­ла 57 міль­ё­наў до­ла­раў, — пра­ін­фар­ма­ваў дып­ла­мат. — Па­вод­ле звес­так, аб­на­ро­да­ва­ных WіkіLeaks, та­кая су­ма бы­ла вы­дат­ка­ва­на з дак­лад­най мэ­тай — за­бяс­пе­чыць па­ра­жэн­не Уга Ча­ве­са на вы­ба­рах. Ад­нак та­ко­га не зда­ры­ла­ся».

Не так даў­но срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі па­ве­дам­ля­лі пра тое, што з Ве­не­су­э­лы вы­сла­ны не­ка­то­рыя аме­ры­кан­скія дып­ла­ма­ты. Ча­му так зда­ры­ла­ся? «Па­соль­ства ЗША рэ­гу­ляр­на па­ру­ша­ла не­ка­то­рыя па­ла­жэн­ні Вен­скай кан­вен­цыі аб дып­ла­ма­тыч­ных ста­сун­ках, — кан­ста­та­ваў ве­не­су­эль­скі дып­ла­мат. — Як вы­нік, тры су­пра­цоў­ні­кі кон­суль­скай служ­бы бы­лі вы­сла­ны з кра­і­ны. Пры­кры­ва­ючы­ся пад­ста­вай вы­ра­шэн­ня ві­за­вых пы­тан­няў для сту­дэн­таў, яны фі­нан­са­ва­лі і пры­ма­лі не­па­срэд­ны ўдзел у ар­га­ні­за­цыі «мяк­ка­га» дзяр­жаў­на­га пе­ра­ва­ро­ту».

Ме­ды­я­пад­ман

Асаб­лі­вую ўва­гу па­сол звяр­нуў на не­праў­дзі­васць і не­да­рэ­чнасць мно­гіх пуб­лі­ка­цый су­свет­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі пра па­дзеі ў Ве­не­су­э­ле. Каб не быць га­ла­слоў­ным, ён пры­вёў кан­крэт­ныя пры­кла­ды. Так, яшчэ ў чэр­ве­ні 2012 го­да ад­на з вя­ду­чых га­зет Іс­па­ніі на­дру­ка­ва­ла ар­ты­кул пад наз­вай «Гвалт пад пры­крыц­цём дзяр­жа­вы». На­ту­раль­на, ма­тэ­ры­ял меў ілюст­ра­цыю. Праў­да, з ак­цый пра­тэс­ту ў Егіп­це, якія ме­лі мес­ца ў 2011 го­дзе. Тым не менш, гэ­та не пе­ра­шко­дзі­ла су­пра­цоў­ні­кам рэ­дак­цыі зра­біць под­піс, што, маў­ляў, так здзе­ку­юц­ца з лю­дзей у Ве­не­су­э­ле. Так­са­ма не­ка­то­рыя га­зе­ты бра­лі фо­та­здым­кі з ак­цый пра­тэс­ту ў Чы­лі, з баль­ніц Ган­ду­ра­са для ілюст­ра­цыі ар­ты­ку­лаў пра сён­няш­нія па­дзеі ў Ба­лі­ва­ры­ян­скай рэс­пуб­лі­цы. І под­пі­сы да фо­та­здым­каў бы­лі ад­па­вед­ны­мі.

Быў і смеш­ны ў не­ка­то­рым сэн­се прык­лад. Так, шмат­люд­ны хрэс­ны ход у го­нар свя­той Дзе­вы Ма­рыі (ве­не­су­эль­цы — вель­мі рэ­лі­гій­ная на­цыя) вы­да­лі... за ак­цыі пра­тэс­ту ў Ка­ра­ка­се. А фо­та­здым­кам з пе­кін­скай пло­шчы Цянь­ань­мэнь у 1989 го­дзе пра­ілюст­ра­ва­лі ма­тэ­ры­ял аб сён­няш­ніх пра­тэс­тах у Ве­не­су­э­ле.

Са­вет­ні­кі Па­соль­ства Ве­не­су­э­лы ад­зна­чы­лі, што яны ад­ра­зу ба­чаць не­да­рэ­чнасць та­кіх пуб­лі­ка­цый, бо ве­да­юць са­праўд­ную сі­ту­а­цыю ў ся­бе на ра­дзі­ме. Але лю­дзям з ін­шых кра­ін амаль не­маг­чы­ма пра­ве­рыць, што ад­бы­ва­ец­ца ў Ве­не­су­э­ле на­са­мрэч і хто ві­на­ва­ты ў гэ­тых па­дзе­ях, та­му час­та лжы­выя пуб­лі­ка­цыі ў СМІ не зна­хо­дзяць про­ці­ва­гі.

Бе­ла­ру­сам не­бяс­пе­ка не па­гра­жае

У Ве­не­су­э­ле пра­цуе пры­клад­на 1000 бе­ла­ру­саў. Ці па­гра­жае ім не­бяс­пе­ка? Спа­дар па­сол за­пэў­ніў, што бе­ла­ру­сы пра­цу­юць або за го­ра­дам, дзе ня­ма ак­цый пра­тэс­ту, або на доб­ра аба­ро­не­ных ар­мі­яй тэ­ры­то­ры­ях. Больш за тое, спа­дар Аме­ры­ка Ды­яс Нунь­ес ня­даў­на вяр­нуў­ся з Ве­не­су­э­лы і пад­крэс­ліў, што вы­ступ­лен­ні не ма­юць пад­трым­кі ся­род боль­шай част­кі на­сель­ніц­тва, бес­па­рад­кі ад­бы­ва­юц­ца ў квар­та­лах, дзе жы­ве элі­та і ся­рэд­ні клас. Дып­ла­мат аб­са­лют­на ўпэў­не­ны: Ве­не­су­э­ла змо­жа вы­ста­яць, і ў хут­кім ча­се сі­ту­а­цыя нар­ма­лі­зу­ец­ца.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў, па­сол за­кра­нуў і эка­на­міч­ныя ас­пек­ты бе­ла­рус­ка-ве­не­су­эль­ска­га су­пра­цоў­ніц­тва. Не­каль­кі га­доў та­му та­ва­ра­зва­рот па­між на­шы­мі кра­і­на­мі пе­ра­вы­сіў 1 міль­ярд до­ла­раў. З Ве­не­су­э­лай рэа­лі­зу­ец­ца шмат су­мес­ных пра­ек­таў у са­мых роз­ных га­лі­нах — ад бу­даў­ніц­тва, наф­та­зда­бы­чы і ва­ен­на­га су­пра­цоў­ніц­тва да сель­скай гас­па­дар­кі, на­ву­кі і аду­ка­цыі. Ад­нак за мі­ну­лы 2013 год, па па­пя­рэд­ніх звест­ках На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі, мы на­ганд­ля­ва­лі толь­кі на 53 міль­ё­ны до­ла­раў. Спа­дар па­сол на­зваў та­кую сі­ту­а­цыю не зу­сім звы­чай­най: «У ней­кай сту­пе­ні на яе паў­плы­ва­ла зме­на ўра­да, ад­нак, ня­хай у ліч­бах гэ­та пакуль не пра­яві­ла­ся, ідзе су­мес­ная пра­ца па ўсіх вы­бра­ных кі­рун­ках».

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.