Вы тут

Мiнiмальны спажывецкi бюд­жэт па­вя­лі­ча­ны


У кра­і­не ўста­ноў­ле­ны но­выя па­ме­ры мі­ні­маль­ных спа­жы­вец­кіх бюд­жэ­таў (МСБ) у цэ­нах снеж­ня мі­ну­ла­га го­да. З пер­ша­га лю­та­га для роз­ных ка­тэ­го­рый на­сель­ніц­тва яны па­вя­лі­чац­ца на 6,7-9,2 %.

Мі­ні­маль­ны спа­жы­вец­кі бюд­жэт на ад­на­го ча­ла­ве­ка:

Пра­ца­здоль­нае на­сель­ніц­тва — 2 289 690 руб.

Пен­сі­я­не­ры — 1 788 880 руб.

Сту­дэн­ты — 1 776 580 руб.

Дзе­ці ва ўзрос­це да трох га­доў — 1 400 350 руб.

Дзе­ці ва ўзрос­це ад трох да шас­ці га­доў — 1 707 640 руб.

Дзе­ці ва ўзрос­це ад шас­ці да ва­сям­нац­ца­ці га­доў — 1 968 230 руб.

Сям'я з ча­ты­рох ча­ла­век — 1 780 680 руб.

Ма­ла­дая сям'я з трох ча­ла­век — 1 900 470 руб.

На­га­да­ем, што мі­ні­маль­ны спа­жы­вец­кі бюд­жэт уяў­ляе са­бой рас­хо­ды на на­быц­цё на­бо­ру спа­жы­вец­кіх та­ва­раў і па­слуг для за­да­валь­нен­ня асноў­ных фі­зі­я­ла­гіч­ных і са­цы­яль­на-куль­тур­ных па­трэб­нас­цяў ча­ла­ве­ка. Так, па сло­вах спе­цы­я­ліс­таў, асноў­ныя ар­ты­ку­лы рас­хо­даў МСБ сям'і з ча­ты­рох ча­ла­век у цэ­нах снеж­ня 2013 го­да на­ступ­ныя: пра­дук­ты хар­ча­ван­ня — 53,2%, адзен­не, бя­ліз­на, абу­так — 21,3%, жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі — 5,7%, бы­та­выя па­слу­гі, транс­парт, су­вязь — 6,6%, мэб­ля, прад­ме­ты куль­тур­на-бы­та­во­га і гас­па­дар­ча­га пры­зна­чэн­ня — 7,8%, прад­ме­ты са­ні­та­рыі і гі­гі­е­ны, ле­кі — 2,1%, куль­тур­ныя ме­ра­пры­ем­ствы і ад­па­чы­нак — 1,6%, уз­но­сы і пла­ця­жы — 1,7%.

У су­вя­зі з па­ве­лі­чэн­нем бюд­жэ­ту пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му ў ся­рэд­нім на ду­шу на­сель­ніц­тва ў лю­тым бу­дуць пе­ра­раз­лі­ча­ны мі­ні­маль­ныя і са­цы­яль­ныя пен­сіі, над­баў­кі, павышэнні і да­пла­ты да пен­сій.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.