Вы тут

Залье паўсюдна, а потым і пахаладае...


У суботу тэрыторыя нашай краіны трапіць пад уплыў атмасферных франтоў, якія завіталі да нас з боку паўднёвага захаду Еўропы. Таму ў многіх раёнах чакаюцца дажджы, а максімальная тэмпература паветра ўдзень бу-дзе плюс 8—13 градусаў, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — да 15 цяпла, паведаміла рэдакцыі спе-цыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Прагназуецца, што ў нядзелю да нас завітае больш магутная зона вільготнасці. У сувязі з гэтым уначы месцамі, а раніцай і ўдзень амаль паўсюдна чакаюцца сапраўды моцныя дажджы. Тэмпература паветра на працягу сутак у нядзелю плюс 5—11 градусаў, па паўднёвым усходзе — 12—14 цяпла. У ноч на панядзелак па ўсёй тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у Віцебскай вобласці месцамі дажджы моцныя. Удзень невялікія дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах. Раніцай і ўначы дзе-нідзе туман. Крыху пасвяжэе. У ноч на панядзелак будзе 2—8 цяп-ла, пры праясненнях падмарозіць да мінус 2 градусаў. Удзень — плюс 3—9, а па Гомельскай вобласці да 11 цяп-ла. Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак і сераду атмасферны ціск будзе павялічвацца, таму непрацяглыя дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах Беларусі. Месцамі прагназуецца туман. Мі-німальная тэмпература паветра ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Удзень у аўторак плюс 3—9, у сераду — 2—8 цяп-ла, на поўдні краіны — да плюс 10 градусаў. Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.