Вы тут

Зацягнутае чэмпiёнства


Нiчыя БАТЭ з «Шахцёрам», пройгрыш па булiтах мiнскага «Дынама» i вiкторыя валейбольнага «Нёмана» ў розыгрышы Кубка Беларусi па валейболе. Пра ўсё гэта i iншае чытайце ў чарговым спартыўным аглядзе «Звязды».

1. Барысаўскi БАТЭ iдзе насустрач чарговаму чэмпiёнству. Падапечныя Аляксандра Ермаковiча спадзявалiся менавiта ў гэтыя днi загадзя аформiць перамогу ў чэмпiянаце на хатнiм стадыёне. Карацей, зрабiць свята родным заўзятарам, якiя i так сёлета засталiся без еўракубкаў. I перадумовы для гэтага былi. Салiгорскi «Шахцёр», яшчэ адзiн з футбольных грандаў, апошнiм часам выглядае няўпэўнена, праўда, пакуль трымаецца за другое — сярэбранае — месца. Аднак матч пайшоў не так, як хацелi гэтага барысаўскiя гледачы. Гульня атрымалася багатай на галы i скончылася нiчыёй — 2:2. За «жоўта-блакiтных» трапнымi «стрэламi» адзначыўся Сяргей Крывец, у складзе «гарнякоў» двойчы вароты сапернiка паразiў Дзмiтрый Асiпенка. «У нас былi крыху iншыя планы, — пасля гульнi адзначыў у размове з карэспандэнтамi Аляксандр Ермаковiч. — Хацелася стаць чэмпiёнам датэрмiнова. Мы атрымалi другi мяч у свае вароты з-за страты канцэнтрацыi. Хочацца за гэта выбачыцца перад нашымi балельшчыкамi. У нас было жаданне парадаваць iх вынiкам матча з «Шахцёрам». На жаль, не атрымалася».

Дэбют у Аляксандра Ермаковiча на капiтанскiм мосцiку БАТЭ пакуль не суправаджаецца перамогамi. У мiнулым туры барысаўчане саступiлi гродзенскаму «Нёману», а цяпер вось не разабралiся з «Шахцёрам». Праўда, нягледзячы на гэта, няма сумневу у тым, што чарговая восень для БАТЭ зноў будзе залатой. У астатнiх сустрэчах 29-тура зафiксаваны наступныя вынiкi: «Гомель» — «Тарпеда-БелАЗ» — 1:2; «Дынама» (Мiнск) — «Нёман» (Гродна) — 1:2; «Мiнск» — «Белшына» (Бабруйск) — 2:3; «Дняпро» (Магiлёў) — «Славiя» (Мазыр) — 0:1; «Дынама» (Брэст) — «Нафтан» (Наваполацк) — 1:1.

2. Хакейнае «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лiзе не здолела на «Мiнск-Арэне» перайграць «Адмiрал» з Уладзiвастока. Беларусы амаль увесь час лiдзiравалi, але атрымалi на 48 хвiлiне крыўдны кiдок у свае вароты, i лiк стаў 3:3. Лёс сустрэчы вырашыла серыя булiтаў, у якой, дзякуючы аднаму трапнаму кiдку Нiкласа Бергфарса, вiкторыю атрымалi госцi. У вынiку беларусы паклалi ў скарбонку 1 бал, «Адмiрал» — 2. У Заходняй канферэнцыi мiнчане займаюць 13-ы радок i пераганяюць толькi адну каманду — брацiслаўскi «Слован».

3. Мужчынская зборная Беларусi па гандболе заняла 4-е, апошняе, месца на мiжнародным турнiры, якi праходзiў у Тунiсе. Спачатку падапечныя Юрыя Шаўцова мiнiмальна прайгралi тунiсцам (25:26), пасля падзялiлi балы з Бразiлiяй (30:30) i саступiлi зборнай Расii (27:31). Адзначым, што пераможцай спаборнiцтваў стала зборная гаспадароў, а нашы ўсходнiя суседзi фiнiшавалi толькi на 2-й пазiцыi.

4. Баскетбольны клуб «Цмокi-Мiнск» добра праявiў сябе ў чарговым паядынку Адзiнай лiгi ВТБ. Перамогi не заваяваў, але на роўных гуляў з выдатным маскоўскiм ЦСКА. Расiяне перайгралi беларусаў толькi ў чатыры балы (66:62). «Настрой на матч быў добры, — кажа Дональдас Кайрыс, галоўны трэнер «Цмокаў- Мiнск». — I у нас атрымалася навязаць ЦСКА сваю гульню. Дзейнiчалi кампактна, што дазволiла па балах блiзка трымацца ад сапернiка. Мы рэальна маглi перамагчы: нам няма чаго было губляць, а ў такой гульнi няма фаварыта. На жаль, нашы сапернiкi здолелi прыбавiць у вырашальны момант, мы — не». Пасля чатырох паядынкаў у групе «В» сталiчная дружына займае 5 месца з 10 удзельнiкаў. Свой наступны матч у мiжнародных спаборнiцтвах «Цмокi» правядуць ужо сёння. 5 лiстапада на сваёй пляцоўцы ў межах турнiру «Еўрачэлендж» яны прымуць румынскую каманду «Тыргу-Мурэш». Гульня пачнецца ў 19:00.

5. Жаночы клуб «Нёман-ГрГу» заваяваў Кубак Беларусi па валейболе. У фiнале, якi адбыўся ў Брэсце, дзяўчаты перамаглi «Жамчужыну Палесся» з Мазыра — 3:1. Вiншуем!

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.