Вы тут

На варце эканамічных інтарэсаў краіны


Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам — Днём мытніка.

Сваёй добрасумленнай працай вы ўносіце дастойны ўклад у фарміраванне бюджэту краіны, спыненне трансгранічнай злачыннасці, умацаванне нацыянальнай бяспекі і забеспячэнне эканамічнай незалежнасці рэспублікі.

У сучасных умовах на мытную службу ўскладаюцца новыя задачы па практычнай рэалізацыі міждзяржаўных інтэграцыйных праектаў, забеспячэнні інтарэсаў нашай дзяржавы ў рамках функцыянавання Мытнага саюза.

Упэўнены, што высокатэхналагічная сістэма ажыццяўлення мытнага кантролю і прафесіяналізм супрацоўнікаў дадуць магчымасць вам і ў далейшым правільна і аператыўна вырашаць адказныя дзяржаўныя задачы па абароне эканамічных інтарэсаў краіны.

Жадаю ўсяму асабоваму складу, ветэранам мытных органаў і членам іх сем'яў моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і далейшай плённай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.