Вы тут

У Турцыю — тры разы па 30 дзён


У ніжнюю палату парламента для разгляду на трэцяй сесіі, якая адкрыецца 2 кастрычніка, паступіў законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Турцыяй аб адмене віз.

— Думаю, гэта для многіх беларускіх грамадзян рэзанансны законапраект, — сказала Галіна Філіповіч, дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, — бо ён дазволіць знаходзіцца на тэрыторыі Турэцкай Рэспублікі на працягу 30 дзён без афармлення візы. Усяго на працягу года можна будзе знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі 90 дзён.

1378333852787_5-49

Законапраект таксама дазволіць вырашыць і важныя дзяржаўныя пытанні, заўважыла дэпутат, бо сёння Беларусь зацікаўлена ў захаванні фінансавых пераваг ад удзелу ў Мытным саюзе, а паміж Казахстанам і Турцыяй, Расіяй і Турцыяй ужо існуюць бязвізавыя рэжымы. «Мы думаем , што гэта дазволіць больш актыўна прыцягнуць у Беларусь дзелавыя колы Турцыі, у прыватнасці, бізнесменаў, якія ўжо працуюць на тэрыторыі Расіі», — сказала Галіна Філіповіч.

У сваю чаргу дзелавая актыўнасць дзвюх краін прыцягне працоўныя рукі, у першую чаргу, у будаўнічую галіну Беларусі, спадзяюцца дэпутаты. Чакаецца таксама рост актыўнасці ў сферы студэнцкіх абменаў. Усё гэта дазволіць захаваць баланс інтарэсаў дзвюх краін пры прыняцці гэтага рашэння.

Бязвізавы рэжым не будзе распаўсюджаны на асоб, мэта знаходжання якіх у краіне будзе звязана з працаўладкаваннем, навучаннем, навуковай дзейнасцю, уз'яднаннем сям'і і пражываннем.

Распрацоўшчыкі законапраекта заклалі ў дакумент механізм, які павінен прадухіліць рост нелегальнай міграцыі. З гэтай мэтай адзін з артыкулаў Пагаднення прадугледжвае, што рашэнне ўступіць у сілу толькі тады, калі паміж Беларуссю і Турцыяй будуць заключаны дагаворы пра абавязковае прыняцце дэпартаваных грамадзян.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.