Вы тут

Cветлы храм ведаў


Навучэнцам, студэнтам, аспірантам і іх бацькам, педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь. Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём ведаў.

У нашай краіне гэта свята прыходзіць літаральна ў кожны дом, нікога не пакідаючы абыякавым. У юных сэрцах пануе хваляванне перад пачаткам новага вучнёўскага ці студэнцкага жыцця або ў чаканні сустрэчы з аднакашнікамі і любімымі педагогамі. А мы, дарослыя, з удзячнасцю ўзгадваем той час, калі ўпершыню пераступілі парог школы — светлага храма ведаў, дзе нас навучылі любіць Радзіму, паважаць бацьку і маці, даражыць сябрамі, імкнуцца да пазнання свету і самога сябе.

Беларусы заўсёды высока цанілі мудрасць і асвету і дзякуючы гэтаму стварылі адну з самых багатых еўрапейскіх культур, падараваўшы чалавецтву нямала выдатных навукоўцаў, мысліцеляў і дзеячаў мастацтва. Сёння, праводзячы карэнную мадэрнізацыю эканомікі на аснове найноўшых дасягненняў навукі, наша краіна робіць стаўку на розум, талент і высокае прафесійнае майстэрства грамадзян. Таму навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення з'яўляюцца найважнейшым кірункам нашай сацыяльнай палітыкі.

Мы змаглі захаваць усё лепшае, што дасталася нам ад Савецкага Саюза: агульнадаступную і бясплатную сярэднюю адукацыю, дзяржаўную сістэму падрыхтоўкі кадраў рабочых і служачых і праслаўленыя традыцыі айчыннай вышэйшай школы. Дзяржава ўсімі сіламі памнажае гэты патэнцыял, стварае максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі з улікам патрэбнасцяў часу.

Краіна цудоўна падрыхтавала ўсе ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Наперадзе ў вас — няпросты, але цікавы час, напоўнены адкрыццямі і радасцю працы.
Асаблівыя словы на дарогу адрасую тым, хто прыйдзе па веды ў класы і аўдыторыі. Першакласнікам жадаю ўдалага школьнага старту, будучым выпускнікам — вернага выбару жыццёвага шляху, а ўсёй шматлікай сям'і навучэнцаў, студэнтаў і аспірантаў — быць дапытлівымі і мэтанакіраванымі, сумленнымі і добрымі, смела імкнуцца да большага і ствараць на карысць Радзімы.

Звяртаючыся да вас, паважаныя настаўнікі і выкладчыкі, хачу падзякаваць за працу і вернасць прызванню. Няхай у вашых душах не згасаюць агонь педагагічнага таленту і прага спасціжэння новага, а лепшай узнагародай будзе ўдзячнасць вучняў.

Вам, дарагія бацькі, жадаю выхаваць сваіх дзяцей годнымі людзьмі, патрыётамі нашай Беларусі, каб вы маглі радавацца поспехам сыноў і дачок і заўсёды былі сагрэты іх любоўю.

Здароўя, высокіх дасягненняў у вучобе і працы, шчасця і цудоўнага настрою ўсім вам, дарагія сябры.

Са святам!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.