Вы тут

Рэгулюем сваю вагу


Прычын атлусцення шмат, але магчыма сцвярджаць, што найбольш распаўсюджаная з іх -- багатае харчаванне. Пра празмерна багатае харчванне дакладна сведчыць пастаянны рост вагі. Пры лячэнні неабходна сістэматычна сачыць за ёй.

Лішак калорый, якія атрымліваюцца з ежай, нават у зусім здаровага чалавека можа выклікаць атлусценне. Кожныя 7,5 калорыі, не выкарыстаныя на натуральны абмен рэчываў і работу, непазбежна ператвараюцца ў 1 г тлушчавай тканкі.

Пакуль ваша вага не перавысіла 10% у адносінах да нармальнай вагі, якая адпавядае вашаму росту і ўзросту няма прычыны для панікі. Гэта яшчэ не тлустасць, а лішняя вага, і вярнуцца да нормы параўнальна няцяжка. Дастаткова абмежаваць ужыванне тлушчаў і мучных страў, здобы, бульбы і ласункаў. Але нельга не ўлічваць схільнасць да залішняй вагі. Калі ваша вага на 20% перавышае нармальную -- гэта ўжо тлустасць, атлусценне. Незалежна ад прычын, якія яго выклікалі, -- гэта фізічны недахоп. Лішняя вага не заўсёды з'яўляецца сімптомам захворвання. але садзейнічае яго ўзнікненню. Тлусты чалавек асуджаны на пастаянную дадатковую фізічную нагрузку, звязаную з лішняй вагой. Тлушчавая тканка нарастае не толькі пад скурай. але і на ўнутраных органах. Атлусценне абцяжарвае нармальную работу крывяноснай сістэмы, сэрца, печані, садзейнічае ўзнікненню склератычных бляшак.

Шаблонная фраза, што тлустыя жывуць менш, пацвярджаецца статыстыкай, аднак не трэба даверліва ставіцца да "цуда-дыет", таму што яны могуць прынесці арганізму вялікую шкоду. Кожны, хто пакутуе ад атлусцення, павінен перш за ўсё звярнуцца да ўрача. Толькі вопытны ўрач у стане вызначыць сапраўдную прычыну тлустасці, устанавіць парушэнні ў дзейнасці асобных органаў арганізма і прызначыць лячэнне, якое ліквідуе не толькі атлусценне, але яго прычыны і наступствы.

Толькі ўрач вызначыць методыку і тэмпы зніжэння вагі. Дылетантызм, парады знаёмых могуць прывесці да негатыўных эфектаў -- балючых адчуванняў у вобласці сэрца, запораў, пастаяннаму адчуванню стомленасці і шматлікаму іншаму. Дачасная завяданне і вяласць скуры, з'яўленне маршчын слабасць -- вось тыповыя наступствы непрадуманай барацьбы з тлустасцю.

Аднак і ўрач будзе бяссільным, калі чалавек, які вырашыў прывесці сваю вагу ў норму. не зробіць самых рашучых дзеянняў. Першая ўмова -- цвёрдае рашэнне дасягнуць мэты. Гэта рашэнне патрабуе ад чалавека настойлівасці, намаганняў, нават ахвяр. Набытыя з гадамі прывычкі ў харчаванні і ладзе жыцця будуць нас пастаянна збіваць з намечанага шляху і аслабляць змучаную суровым рэжымам волю.

Трэба засвоіць хоць бы асноўныя правілы рацыянальнага харчавання. Штодня пацыент павінен будзе мець справу з такімі паняццямі, як калорыі, тлушчы. вугляводы, бялкі, вітаміны і да т.п.

Каб зберагчы скуру і мускулы ад вяласці і дачаснага завядання (а гэта заўсёды спадарожнічае інтэнсіўнай страце вагі), неабходныя адпаведныя стану вашага здароўя і ўзросту фізічныя нагрузкі, пажадана на свежым паветры, шмат вады і мыла. Вады трэба шмат, і цёплай, і халоднай. Трэба апускаць у ваду ўсё цела, часта прымаць душ. І, нарэшце, нельга забываць пра касметычныя кабінета.

Асноўная задача дыеты пры атлусценні -- змяненне каларыйнага балансу. Гаворка ідзе пра тое, каб дасягнуць адмоўнага. Працэсы згарання павінны пераважаць над працэсамі засваення пажыўных рэчываў. Але пры значным дасягненні каларыйнасці дыета абавязана тым не менш змяшчаць усе неабходныя для нармальнага функцыянавання арганізма пажыўныя рэчывы.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі ўрача сутачная колькасць калорый трэба зменшыць да 60 або нават і да 40%.

Для здаровага чалавека неабходна 35 калорый на кожны кілаграм вагі. Асобы, якія прытрымліваюцца гэтай дыеты, павінны абмежаваць іх да 15--20 на ё кг. Каларыйнасць штодзённай ежы будзе вагацца ў межах 800--1600 калорый. Калі пацыент скіне вагу, можна яе ўзняць да 1600--2000 калорый.

Аб'ём страў павінен быць значным. Трэба напоўніць стрававальны тракт масай нізкакаларыйных прадуктаў, каб прагнаць пачуццё голаду. Прадукты, якія змяшчаюць мала калорый, але з вялікай масай -- гэта гародніна і садавіна. Таму ўключаем іх у рацыён абавязкова, у залежнасці ад сезону. Зімой -- свежую і квашаную капусту, рэпу, моркву, сельдэрэй, цыбулю-парэй, цыкорый, яблыкі, замарожаныя гародніну і садавіну, розныя кансервы, летам і восенню -- капусту. агуркі. лісцевую салату, шпінат, стручковую фасолю, памідоры, радыску -- словам, усю гародніну з вялікай колькасцю клятчаткі.

Карысная і садавіна, але нельга забываць пра сахарыды, якія ў ёй змяшчаюцца. Каларыйнасць іх павінна быць улічана ў агульнай колькасці калорый, прадугледжаных сутачным рацыёнам. Каларыйнасць садавіны ў сярэднім 15--81 калорыя.

Высокакаларыйная садавіна (у 100 г):

бананы  -- 105 калорый,

чорныя парэчкі  -- 84 калорыі,

маліна    -- 63 калорыі,

вінаград  -- 73 і больш калорый у залежнасці ад гатунку.

Нізкакаларыйная садавіна (у 100 г):

кавуны  -- 28 калорый,

лімоны  -- 46 калорый,

дыні   -- 29 калорый,

апельсіны   -- 51 калорыя.

З гародніны, сырой і варанай, гатуем салаты, дадаючы ў іх крыху расліннага алею, пажадана соевага або аліўкавага. Трэба адмовіцца ад запраўкі гародніны тлушчамі. можна запраўляць гатовую страву невялікай колькасцю сметанковага масла або смятаны, але лепш масла дадаваць не да страў з гародніны.

Прадуктам расліннага паходжання адводзіцца асаблівая роля. Мінеральныя рэчывы і вітаміны, асабліва вітаміны С, правітамін А (карацін) і вітаміны групы В, якія ўваходзяць у іх склад, забяспечваюць найбольш поўнае засваенне бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, ашчалачваюць арганізм і захоўваюць яго ад лішкаў кіслот.

Колькасць прадуктаў, якія дастаўляюць арганізму паўнацэнны бялок, не можа быць меншай за фізіялагічную норму -- ваганні дапускаюцца толькі ў межах 1--1,3 г бялка на 1 кг вагі цела (гл. табліцу на стар. 20--24), гэта значыць складаюць 80--150 г у сутачным рацыёне.

Недахват паўнацэннага бялка небяспечная для арганізма. Пры кожным прыёме ежы павінен быць адзін з пералічаных ніжэй прадуктаў -- крыніц паўнацэннага бялка: тварог  або нятлусты тварожны сыр, яйкі, нятлустыя сарты мяса (ялавічына, цяляціна, курыца), нятлустыя сарты рыбы (траска, марскі акунь, шчупак, судак, плотка, лешч), нятлустая вяндліна (кумпяк, рулет), а таксама малако.

У сувязі з абмежаваннем каларыйнасці змяншаецца дзённая норма тлушчу, у дыеце, якая апісваецца, яна складае 0,4--0,5 г на 1 кг вагу, або 25--30 г. Включаць зусім тлушчы з дыеты нельга, але гэта павінна быць толькі раслінны (соевы або сланечнікавы) алей, а таксама смятана. Сметанковае масла раім дадаваць пакрыху толькі ў гатовыя стравы, не падвяргаючы яго кулінарнай апрацоўцы. Нельга смажыць, тушыць і печ з дабаўленнем тлушчаў. Гэта перш за ўсё адносіцца да страў з мяса і рыбы, а таксама птушкі і яек. Запякаць лепш у духоўцы або ў "цуда-печы". Разнастаяць меню мяса, запечанае ў пергаменце або фользе, а таксама біфштэкс па-татарску. Варыць мяса цэлым кавалкам, біточкі і катлеты рэкамендуюцца ў канцэнтраваным адвары агародніны. Гэта адносіцца і да страў з рыбы. З мяса і рыбы можна гатаваць таксама заліўное.

Яйкі варым усмятку, укрутую або "ў мяшочак", добра яечня або амлет на пары.

Неабходна абмежаваць да 1--2 г на 1 кг вагі цела колькасць вугляводаў, у дзённым рацыёне дапускаецца толькі 80--150 г. Такім чынам, дзённая порцыя хлеба не павінна перавышаць 100--120 г, лепш тосты з ржанога або пшанічнага хлеба, але грубага памолу. Трэба адмовіцца ад пірагоў, пірожных, тартоў, пернікаў, арэхаў, міндаля, шакаладу, какавы, крэмаў і іншых дэсертаў, халвы, джэмаў і варэння. Усе пералічаныя прадукты адрозніваюцца высокай каларыйнасцю. Напрыклад, у 100 г халвы -- 529 калорый, малочнага шакаладу -- 574 калорыі, джэму -- 264 калорыі, міндаля -- 640 калорый, а 100 г яблык -- гэта толькі 57 калорый. Вялізная розніца! Таму ласункі раім замяніць свежымі або печанымі яблыкамі.

У сувязі з тым, што цукар з дыеты амаль цалкам выключаецца, падаём несалодкія напіткі: малако, прастаквашу, ёгурт, маслёнку або сыроватку з зяленівам пятрушкі і кропу, а таксама сокі з садавіны і гародніны, мінеральную ваду і газаваную ваду, несалодкі чай. Абмяжоўваць прыём напіткаў не абавязкова, не варта, аднак, піць у час яды, лепш выпіць што-небудзь перад прыёмам ежы.

Перш з дыеты зусім выключаліся супы. Гэта тлумачылася тым, што ў польскай кухні пераважалі наварыстыя і тлустыя супы і баршчы. Яны і цяпер выключаюцца. Але час ад часу можна з'есці талерку супу з гародніны з кавалачкам свежага сметанковага масла. Як правіла, у гэтай дыеце супы замяняюцца напіткамі з гародніны і малочнымі.

Стравы для тлустых, але зусім здаровых людзей можна саліць на смак. Але ў тых выпадках, калі атлусценне суправаджаецца сардэчна-сасудзістай недастатковасцю або ацёкамі, урач можа параіць абмежаваць соль, а таксама вострыя прыправы, такія як чорны і чырвоны перац, гарчыцу, воцат. Дазваляецца выкарыстоўваць карыцу, кмін, кроп. Палепшыць смак стравы можна лімонным сокам, экстрактам шыпшыны, зяленівам пятрушкі, кропу, цыбулі. Гэтыя прыправы павялічваюць і пажыўную каштоўнасць прадуктаў.

Найлепшых вынікаў можна дабіцца ў тым выпадку, калі сутачны рацыён дзеліцца на 4--5 прыёмаў ежы заўсёды ў адзін і той жа час.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.