Вы тут

Беларусбанк падлічыў грошы сваіх кліентаў


Валютныя ўклады насельніцтва тут складаюць больш за 3 млрд USD

Рэсурсная база банка за студзень-ліпень сёлета павялічылася на 12%, або на 16 трлн рублёў, і склала 145 трлн рублёў, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Беларусбанка.

Спецыялістамі было падлічана, што сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на пачатак жніўня склалі 44 трлн рублёў, у тым ліку: 18 трлн рублёў у беларускіх рублях, а ў замежнай валюце 3 млрд долараў у эквіваленце. Праз аблігацыі для фізічных асоб банкам было прыцягнута 989 млрд рублёў, у тым ліку: 26 млрд рублёў, 90 млн долараў і 14 млн еўра.

Сума прыцягнутых ад замежных банкаў і фінансавых кампаній замежных крэдытных рэсурсаў складае 1768 млн долараў. Крэдытны партфель складае 100 трлн рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам — 66 трлн рублёў, крэдыты фізічным асобам — 34 трлн рублёў, у тым ліку льготныя крэдыты ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

(№ № 13, 185, 195, 75, 368) — 30 трлн рублёў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем такіх картак у сетцы банка за ліпень гэтага года склала 24,8%. Усяго ў абарачэнні знаходзіцца больш за 5 млн плацежных картак адкрытага акцыянернага таварыства "АСБ Беларусбанк".

Па выніках працы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка куплена замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце на суму 1 314,3 млн, а прададзена
1 235,2 млн долараў.

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.