Вы тут

3,5 кнігі на аднаго жыхара ў год


У Беларусі на аднаго жыхара ў год выдаецца па 3,5 кнігі, паведаміла 13 жніўня ў Гродне першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма кнігавыдання ўздымалася на пасяджэнні круглага стала ў рэдакцыі газеты "Гродзенская праўда"

з удзелам прадстаўнікоў Беларускага саюза журналістаў і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.

Як паведаміла Лілія Ананіч, у год у Беларусі выдаецца амаль 11 тыс. назваў кніг, якія выходзяць амаль 35-мільённым тыражом. Паказчык параўнальны з Расійскай Федэрацыяй, ва Украіне ён некалькі ніжэйшы. У гэтым адлюстроўваецца вялікая дзяржаўная падтрымка кнігавыдання ў Беларусі, лічыць першы намеснік міністра.

У краіне ў поўным аб'ёме прафінансаваны выпуск усіх падручнікаў для дзяцей, якія пойдуць у школу. За бюджэтныя сродкі выпускаюцца кнігі з шрыфтам Брайля — як вучэбнага характару, так і мастацкая літаратура. Аказваецца падтрымка літаратарам.

Мінулы год у Беларусі быў аб'яўлены Годам кнігі, што таксама дало дадатковыя магчымасці для развіцця кнігавыдання, прыняты рашэнні па падтрымцы таленавітых аўтараў, моладзі. Сёння ў Беларусі дзяржпадтрымка дастатковая для таго, каб выдаць добры, якасны прадукт, лічыць Лілія Ананіч. Вынік — перамогі Беларусі на міжнародных выстаўках кніжнай прадукцыі, у якіх краіна імкнецца актыўна ўдзельнічаць, дадала яна.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.