Вы тут

Дыеты пры цукровым дыябеце


Дыета, якая змяшчае 1500 калорый

Вугляводы -- 215 г; бялкі -- 60 г; тлушчы -- 45 г.

Цукар -- 15 г = 3 чайныя лыжкі без верху на працягу дня.

Цукар можна замяніць на: 15 г мёду = 3 чайныя лыжкі без верху;

20 г джэму або варэння = 4 чайныя лыжкі без верху.

Хлебабулачныя вырабы -- 150 г. Штодня можна з'ядаць на выбар:

3 невялікія булачкі па 40 г;

або 6 лустачак белага батона;

або 3 лустачкі белага або чорнага хлеба;

або 3 з паловай здобныя булачкі па 60 г;

або 60 г белага хлеба грубага памолу;

або 3 невялікія рагалікі па 50 г;

або паўтара абаранка;

або 6 сухарыкаў (90 г);

або 9 штук печыва (90 г);

або 4 кавалачкі перніка.

Крупы (усе гатункі, уключаючы рыс): 40 г = 2 сталовыя лыжкі без верху сухіх круп; 4 сталовыя лыжкі аўсяных шматкоў; 120 г гатовай кашы = 2 сталовыя лыжкі з верхам. Гэту порцыю круп можна замяніць на:

40 г макароны (2 сталовыя лыжкі) = 120 г адварной макароны (2 сталовыя лыжкі з верхам);

або 50 г хлебабулачных вырабаў = 1 маленькая булачка альбо 1 кавалачак хлеба;

або 40 г сухога гароху або фасолі = 2 лыжкі;

або 120 г бульбы = 2 сярэднія бульбіны;

або 40 г мукі = 4 сталовыя лыжкі без верху.

Бульба (сырая або адварная):

150 г = 2 1 /2 сярэдняй велічыні бульбіны;

або 2 з паловай сталовыя лыжкі з верхам пюрэ.

Агародніна (група А) -- 200 г. Штодня варта з'ядаць паказаную ў гэтай групе агародніну, асобна або змешваючы яе:

малады бурак з бацвіннем = 2 пучкі;

або цыкорыя (2 вялікія);

або свежыя грыбы;

або кабачок = 1/4 невялікага;

або цвятная капуста = 1 невялікая галоўка;

або кальрабі = 1 сярэдняя;

або агуркі свежыя = 2 сярэднія;

або салодкі перац = 3 вялікія;

або памідоры = 2 сярэднія;

або цыбуля-парэй = 1 вялікі або 2 маленькія;

або рэвень;

або радыска = 1 вялікі пучок;

або салата зялёная = 1 вялікая галоўка;

або шчаўе = 4 жменькі;

або стручковая фасоля;

або шпінат.

Агародніна (група Б) -- 200 г. Штодня варта есці агародніну гэтай групы паасобку або адвольна змешваючы яе:

брусельская капуста = 2 шклянкі;

або бурак = 3 штукі альбо 4 сталовыя лыжкі дзёртага;

або цыбуля = 2 цыбуліны;

або хрэн = 4 сталовыя лыжкі дзёртага хрэну;

або гарбуз;

або стручковая фасоля = 45 струкоў;

або зялёны гарошак = 1 1/3 шклянкі;

або капуста = 2 2/4 шклянкі нашаткаванай свежай = 1 шклянка квашанай = 4 сталовыя лыжкі адварной капусты;

або морква = 4 сярэднія морквіны альбо 4 лыжкі адварной;

або пятрушкі = 4 сярэднія карэньчыкі;

або сельдэрэй = 2 невялікія караняплоды або 1 вялікі;

або розныя карэнні = 1 пучок.

Садавіна, ягады -- 250 г. Штодня можна з'ядаць любую з пералічанай ніжэй садавіны, у асобнасці або адвольна змешваючы яе:

агрэст = 1 1/4 шклянкі;

або кавун (вага без лупіны) = 250 г;

або бананы (вага з лупінай) = 2 вялікія;

або персікі = 2 вялікія;

або лімоны (вага без лупіны) = 2 штукі;

або чарніцы = 2 шклянкі;

або чарэшня, вішня = 65 штук;

або яблыкі, грушы = 2 сярэднія штукі;

або ажына, маліна =1 1/2 шклянкі;

або дыня (вага без лупіны) = 250 г;

або абрыкосы = 6 штук;

або парэчкі розныя = 1 1/2 шклянкі;

або апельсіны = 1 вялікі або 2 маленькія;

або суніцы, клубніцы = 11/2 шклянкі;

або слівы = 5 вялікіх альбо 25 мірабелі;

або вінаград = 40 штук;

або журавіны = 2 1/2 шклянкі.

Малако -- 500 г (салодкае, сыракваша) = 2 шклянкі. Гэту порцыю можна замяніць на:

2 шклянкі ёгурту;

або 2 шклянкі кефіру;

або 2 шклянкі маслёнкі і 10 г сметанковага масла (2 чайныя лыжкі без верху);

або 60 г цвёрдага сыру (4 скрылікі);

або 60 г плаўленага сыру;

або 100 г тварагу або нятлустага клінковага сыру.

Мяса -- 100 г = кавалак сырога ялавічнага мяса. Ялавічнае мяса можна замяніць наступнымі прадуктамі:

100 г цяляціны;

або 120 г нятлустай свініны;

або 100 г кураціны альбо індычыны;

або 80 г нятлустай вяндліны альбо рулету;

або 100 г ялавічнай каўбасы;

або 80 г сасісак, сардэлек;

або 80 г запечанага мяса;

або 80 г нятлустага адварнога мяса;

або 100 г печані;

або 100 г нырак, сэрца, языка;

або 120 г селядца;

або 100 г карпа альбо адварной рыбы;

або 100 г нятлустага тварожнага сыру;

або 60 г цвёрдага сыру;

або 100 г кураняці і 10 г тлушчу;

або 120 г ляшча, камбалы, плоткі і 10 г тлушчу;

або 120 г судака, шчупака і 10 г тлушчу;

або 120 г філе траскі (альбо марскога акуня) і 10 г тлушчу.

Увага: да некаторых прадуктаў дадаецца тлушч, таму што яны змяшчаюць тлушчу менш, чым астатнія прадукты гэтай групы. Гэта дадатковая порцыя тлушчу.

Яйкі -- 50 г мяса (або 2 разы па 25 г мяса) можна замяніць двума яйкамі (або 2 разы на дзень па адным яйку).

Тварог -- 50 г (нятлусты тварожны сыр). Гэту порцыю ў сутачным рацыёне можна замяніць наступнымі прадуктамі:

1 шклянкай малака альбо сыраквашы;

або 1 шклянкай кефіру;

або 1 шклянкай ёгурту;

або 30 г цвёрдага сыру (2 скрылікі);

або 30 г плаўленага сыру.

Сметанковае масла -- 10 г = 2 чайныя лыжкі без верху. Гэту порцыю масла ў сутачным рацыёне можна замяніць на:

10 г маргарыну = 2 чайныя лыжкі без верху;

або 10 г топленага сала = 2 чайныя лыжкі без верху;

або 10 г маянэзу = 2 чайныя лыжкі;

або 10 г сала;

або 20 г бекону альбо грудзінкі;

або 10 г густой (20%) смятаны = 2 сталовыя лыжкі.

Алей -- 7,5 г = 2 чайныя лыжкі аліўкавага, соевага, сланечнікавага або кукурузнага алею.

 

Дыета, якая змяшчае 2600 калорый

Вугляводы -- 380 г; бялкі -- 100 г, тлушчы -- 75 г.

Цукар -- 30 г = 6 чайных лыжак без верху (сутачны рацыён).

Можна цукар замяніць на:

30 г мёду = 6 чайных лыжак без верху;

або 35 г джэму = 7 чайных лыжак без верху.

Хлебабулачныя вырабы -- 300 г. Штодня можна з'есці па выбары:

6 невялікіх булачак па 40 г;

або 12 лустачак белага альбо жытняга хлеба;

або 60 г пшанічнага хлеба грубага памолу;

або 3 булачкі па 50 г; альбо 7 з паловай здобных булачак па 60 г;

або 3 вялікія рагалікі;

або 6 маленькіх рагалікаў;

або 7 1/2 кавалачка перніка;

або 180 г сухарыкаў = 12 штук;

або 180 г печыва = 18 штук.

Крупы -- (усіх гатункаў, уключаючы рыс):

60 г = 3 сталовыя лыжкі без верху сухіх круп;

6 сталовых лыжак без верху аўсяных шматкоў;

180 г зваранай кашы = 3 сталовыя лыжкі з верхам.

Крупу можна замяніць на:

60 г макароны = 3 сталовыя лыжкі без верху сухой макароны = 180 г адварной макароны = 3 сталовыя лыжкі з верхам;

або 75 г хлебабулачных вырабаў =1 1/2 лустачкі хлеба;

або 3 лустачкі батона;

або 1 1/2 невялікай булачкі па 60 г;

або 60 г сухога гароху або фасолі = 3 сталовыя лыжкі;

або 180 г бульбы = 3 сярэдняй велічыні адварныя бульбіны альбо 3 сталовыя лыжкі пюрэ;

або 60 г мукі = 6 сталовых лыжак без верху.

Бульба (сырая або адварная):

360 г = 6 сярэдняй велічыні клубняў;

або 6 сталовых лыжак пюрэ.

Агародніна (група А) -- 300 г. Штодня можна з'ядаць па выбары розную агародніну, пералічаную ў гэтай групе, у асобнасці або змешваючы яе:

малады бурак з бацвіннем = 3 пучкі;

або цыкорыя = 3 вялікія штукі;

або свежыя грыбы;

або кабачок = 1/4 невялікага кабачка;

або цвятная капуста = 1 сярэдняя галоўка;

або кальрабі = 1 вялікая або 2 маленькія;

або агуркі свежыя = 2 сярэдніх памераў;

або салодкі перац = 4 струкі;

або памідоры = 3 сярэдняй велічыні;

або цыбуля-парэй = 2 вялікія галоўкі;

або рэвень;

або радыска = 1 1/2 пучка;

або зялёная салата;

або шчаўе = 6 жмень;

або шпінат;

або спаржа.

Агародніна (група В) -- 300 г. Штодня можна есці па выбары розную агародніну, пералічаную ў гэтай групе, у асобнасці або змешваючы яе:

брусельская капуста = 2 шклянкі;

або бурак = 5 невялікіх клубняў альбо 6 лыжак дзёртага;

або цыбуля = 3 сярэднія галоўкі;

або хрэн = 6 сталовых лыжак дзёртага хрэну;

або гарбуз;

або стручковая фасоля = 70 струкоў;

або зялёны гарошак = 2 шклянкі;

або капуста = 4 шклянкі нашаткаванай свежай капусты = 1 1/2 шклянкі квашанай = 6 сталовых лыжак адварной капусты;

або морква = 6 сярэдніх морквін = 6 лыжак адварной надзёртай;

або пятрушка = 6 сярэдняй велічыні караняплодаў;

або сельдэрэй = 3 невялікія караняплоды або 2 большыя;

або карэнні розныя = 1 вялікі пучок.

Садавіна, ягады -- 400 г. Штодня можна есці па выбары садавіну, пералічаную ніжэй, у асобнасці або змешваючы яе:

агрэст = 2 шклянкі;

кавун (вага без лупіны);

або персікі = 4 штукі;

або бананы = 4 сярэдняй велічыні (вага з лупінай);

або лімоны = 4 штукі (вага без лупіны);

або чарніцы = 2 2/3 шклянкі;

або чарэшня, вішня =100 штук;

або яблыкі, грушы = 4 сярэдняй велічыні;

або ажына, маліна = 2 3/4 шклянкі;

або дыня (вага без лупіны);

або абрыкосы = 10 штук;

або парэчкі = 2 2/3 шклянкі;

або апельсіны = 2 вялікія (вага без лупіны);

або суніцы, клубніцы = 3 3/4 шклянкі;

або слівы = 8 вялікіх альбо 40 мірабелі;

або вінаград = каля 65 ягад;

або журавіны = 4 шклянкі.

Малако -- 500 г (салодкае, сыракваша) = 2 шклянкі. Гэту порцыю малака можна замяніць на:

2 шклянкі ёгурту;

або 2 шклянкі кефіру;

або 2 шклянкі маслёнкі і 10 г сметанковага масла (2 чайныя лыжкі);

або 60 г цвёрдага сыру;

або 60 г плаўленага сыру;

або 100 г нятлустага тварагу альбо тварожнага сыру.

Мяса -- 200 г = кавалак сырога ялавічнага мяса. Ялавічыну можна замяніць на наступныя прадукты (мяса і рыба без косці):

200 г цяляціны;

або 240 г нятлустай свіной выразкі;

або 200 г кураціны альбо індычыны;

або 160 г нятлустага кумпяка альбо рулету;

або 160 г ялавічнай каўбасы;

або 160 г нятлустага адварнога мяса;

або 160 г сардэлек, сасісак;

або 200 г печані;

або 200 г нырак, сэрца, языка;

або 240 г селядца;

або 200 г карпа альбо іншай адварной рыбы;

або 120 г цвёрдага сыру;

або 200 г кураняці і 10 г тлушчу;

або 160 г філейнай выразкі;

або 240 г траскі альбо марскога акуня і 10 г тлушчу;

або 140 ляшча, камбалы, плоткі, ліня і 10 г тлушчу;

або 240 г судака, шчупака і 10 г тлушчу.

Увага: да некаторых прадуктаў дадаём тлушч, бо яны змяшчаюць тлушчу менш, чым астатнія прадукты гэтай жа групы. Гэта дадатковая порцыя тлушчу.

Яйкі -- 50 г мяса (або 2 разы па 25 г мяса) можна замяніць на 2 яйкі (або 2 разы па 1 яйку).

Тварог -- 75 г (нятлусты тварожны сыр). Гэту порцыю сыру ў сутачным рацыёне можна замяніць на наступныя прадукты:

1 1/2 шклянкі малака альбо сыраквашы;

або 1 1/2 шклянкі ёгурту;

або 1 1/2 шклянкі кефіру;

або 45 г цвёрдага сыру;

або 45 г плаўленага сыру.

Сметанковае масла -- 25 г = 5 чайных лыжак без верху. Гэту колькасць масла на працягу дня можна замяніць на:

25 г маргарыну = 5 чайных лыжак без верху;

або 25 г топленага сала = 5 чайных лыжак без верху;

або 25 г маянэзу = 5 чайных лыжак;

або 25 г свінога сала;

або 50 г бекону альбо грудзінкі;

або 250 г смятаны (10%) = 10 сталовых лыжак;

або 125 г смятаны (20%) = 5 сталовых лыжак.

Алей -- 10 г = 1 сталовая лыжка любога алею (кукурузнага, аліўкавага, сланечнікавага, соевага).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.