Вы тут

Харчаванне пры цукровым дыябеце


Сучасная медыцына даўно адмовілася ад пункту гледжання, што хворыя на цукровы дыябет павінны прытрымлівацца галоднай дыеты. Раней пры цукровым дыябеце сістэма харчавання выключала з рацыёну вугляводы і рэкамендавала стравы, якія змяшчаюць тлушчы. Сучасныя даследаванні даказалі, што такі метад шкодны для здароўя.

Прафесар Венгерка распрацаваў новую дыету, якая паляпшае стан здароўя хворых на цукровы дыябет і больш зручная. Гэта немалаважны фактар, бо цукровы дыябет -- хранічнае захворванне, і таму дыета не павінна быць нясцерпнай і весці да знясілення арганізма хворага, а па магчымасці не адрознівацца ад харчавання здаровага чалавека.

Дыета пры цукровым дыябеце павінна быць дыферэнцыяванай; выкананне прызначэнняў урача, якія ўлічваюць цячэнне хваробы і яе характар, -- абавязковая ўмова паляпшэння стану хворага. Урач і толькі ўрач можа вызначыць неабходную колькасць асобных прадуктаў у сутачным рацыёне.

Ежа хворага на цукровы дыябет павінна змяшчаць неабходную колькасць паўнавартасных бялкоў, крыніцай якіх з'яўляюцца мяса, рыба, малако і яйкі. Бялкі неабходныя для пабудовы і аднаўлення клетак, але лішак іх тым не менш супрацьпаказаны.

Хворы на цукровы дыябет павінен атрымліваць штодня 1--2 г паўнавартаснага бялку на 1 кг вагі. Гэта норма не пастаянная і залежыць ад агульнай колькасці прадуктаў у сутачным рацыёне.

Характэрная асаблівасць дыеты -- абмежаванне тлушчаў падчас прыгатавання страў. Лепш за ўсё выкарыстоўваць сметанковае масла і рафінаваны соевы і сланечнікавы алей. Тым больш ён карысны людзям пажылым, якія да таго ж хварэюць і на атэрасклероз. Не варта смажыць, тушыць, запякаць прадукты на тлушчы, лепш варыць, тушыць і запякаць без тлушчу. Гэта датычыцца перш за ўсё мяса і рыбы.

Неабходна выключыць з рацыёну тлустыя гатункі мяса, рыбы, тлустыя сыры і неразведзенае малако. Рэкамендуюцца такія прадукты, як цяляціна, посная ялавічына, курыца, заяц, трус, шчупак, траска, судак, камбала, лешч, плотка, нятлустыя гатункі сыроў. Можна таксама ўключаць у рацыён нятлустыя кумпяк і вяндліну, а таксама нятлустую вэнджаную рыбу. У гэтай дыеце прадугледжваецца ўжыванне гародніны і садавіны без абмежавання пры кожным прыёме ежы. Алеем рэкамендуецца запраўляць сырыя салаты, бо тлушчы неабходныя для захавання вітамінаў, якія змяшчаюцца ў агародніне.

Дзённы рацыён дыябетыка прадугледжвае адносна вялікую колькасць вугляводаў: ад 200 да 250 г. Хворы на дыябет атрымлівае іх у збожжавых прадуктах і бульбе. Можна рэкамендаваць грубыя гатункі круп, а таксама жытні хлеб грубага памолу, бо яны больш пажыўныя. Але гэта толькі ў тых выпадках, калі цукровы дыябет не суправаджаецца страўнікава-кішэчнымі захворваннямі.

Урачы дазваляюць цукар і мёд толькі тым хворым, якія атрымліваюць інсулін, прычым не больш як 2 чайныя лыжкі падчас прыёму ежы пасля ўвядзення інсуліну. У некаторых выпадках дапускаюцца 3 і нават 4 чайныя лыжкі ў сутачным рацыёне.

Каб не ўзважваць пастаянна прадукты, можна карыстацца арыенціровачнымі данымі. Напрыклад, 1 сталовая лыжка, без верху, круп -- 20 г; каша з гэтых жа круп, 1 сталовая лыжка з верхам -- 25 г, 1 сталовая лыжка з верхам бульбянога пюрэ -- 70 г. Такія прадукты, як мяса, сыр і да т. п., варта ўзважваць па некалькі разоў, каб пераканацца ў тым, што колькі важыць. Неабходна памятаць, што 100 г нятлустага мяса можна замяніць 100 г тварагу, 2 чайныя лыжкі цукру -- 2 чайнымі лыжкамі мёду або 4 чайнымі лыжкамі джэму, варэння. Больш дакладныя звесткі аб вазе прадуктаў і іх каларыйнасці прыводзяцца ніжэй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.