Вы тут

"Серабро" юнай беларускі ў Іспаніі


Спявачка з Віцебска Віўен Сабі стала пераможцам міжнароднага конкурсу "ОРUS-2013", які прайшоў у Іспаніі.

1373983201918_5-17

— Не паспела Віўен атрымаць перамогу ў казахстанскім Кастанаі на фестывалі "Залаты мікрафон" у красавіку, дзе адным з прызоў быў грант на ўдзел у "ОРUS-2013", як новая ўзнагарода папоўніла яе прызавую скарбонку. І на гэты раз салістка заваявала сімпатыі журы ў Іспаніі і там пакарыла сваім мастацтвам публіку. Іспанскі фестываль прайшоў у курортным горадзе Ларэт дэ Мар (Каталонія). У ім бралі ўдзел выканаўцы з Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Расіі і іншых краін.

Віўен стала першай выканаўцай, якая прадставіла там Беларусь, — паведамілі ў "Цэнтры культуры "Віцебск". — Віўен Сабі заняла 2-е месца ў іспанскім конкурсе ў сярэдняўзроставай падгрупе. Гэта стала яшчэ адной прыступкай у паспяховай сольнай кар'еры. Ужо дакладна вядомы наступны "пункт выступлення" дзяўчынкі — гэта Латвія. Бо ў выніку перамогі ў конкурсе "ОРUS-2013" Віўен атрымала не толькі дыплом лаўрэата і памятныя прызы, але і грант на ўдзел у міжнародным моладзевым фестывалі папулярнай музыкі і аўтарскай песні "Рыжская сімфонія", які пройдзе з 4 па 8 снежня.

Хочацца спадзявацца, што пераможнае шэсце юнай салісткі па міжнародных музычных конкурсах прывядзе Віўен Сабі да таго, пра што яна ўжо даўно марыць, — удзелу ў міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск", які праводзіцца ў рамках "Славянскага базару". Пажадаем ёй поспехаў!

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.