Вы тут

Бізнес-кааперацыя... на фестывалі


У Віцебску падчас чарговага міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" адбудзецца міжнародная выстава-кірмаш "Малы бізнес у фестывальным Віцебску". Сёлета яна пройдзе ў 13 раз.

— Кірмаш — выдатная магчымасць для жыхароў і гасцей горада пазнаёміцца з прадукцыяй фірмаў-вытворцаў з розных рэгіёнаўБеларусі

, а таксама з Расіі. Мерапрыемства пройдзе з 10 па 17 ліпеня на трох пляцоўках: у культурна-гістарычным комплексе "Залатое кольца горада Віцебска "Дзвіна", каля канцэртнай залы "Віцебск" — адной са сцэнічных пляцовак "базару", а таксама напешаходнай вуліцы Суворава, — паведамілі ў арганізацыйным камітэце. — У выставе возьмуць удзел каля 40 прадпрыемстваў з розных сфер вытворчасці тавараў народнага спажывання. Прадпрыемствы прадставяць жаночае адзенне, вырабы з футры, абутак, хатні тэкстыль, крышталь, галантарэйныя вырабы і іншае.

Для ўстанаўлення кааперацыі паміж айчыннымі і замежнымі прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу ў Віцебскім гарвыканкаме адбудзецца бізнес-канферэнцыя "Дзяржаўная падтрымка прадпрымальніцтва. Дасягненні і метады далейшага развіцця інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва". На мерапрыемства таксама запрошаны прадстаўнікі адміністрацыі Маскоўскага раёна Санкт-Пецярбурга, Маскоўскай гандлёва-прамысловай палаты, дзяржаўнага фонду прадпрымальніцтва Калужскай вобласці, Смаленска.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.