У Беларусі ўзялі лепшае з савецкай эпохі і падвоілі свой патэнцыял. Пра гэта заявіў старшыня ЦК КПРФ, кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай Думе Расіі Генадзь Зюганаў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 10 жніўня ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.
«Вы (у Беларусі. — Заўв. БелТА) падвоілі свой савецкі патэнцыял. Ваша дасягненне ў тым, што на базе лепшага савецкай эпохі дадавалі, дадавалі, нічога не выкідваючы і рухаючыся наперад. Вось гэта робіць вам гонар», — падкрэсліў Генадзь Зюганаў, звяртаючыся да кіраўніка беларускай дзяржавы.