Top.Mail.Ru

Звыш 8,7 млн тон збожжа намалацілі ў Беларусі

Звыш 8,7 млн т збожжа намалацілі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі.



«Паводле аператыўных звестак на 1 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 735 тыс. тон збожжа разам з рапсам», — расказалі ў ведамстве.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская — 888 тыс. т, Гомельская — 1 036 тыс. т, Магілёўская — 1 199 тыс. т, Брэсцкая — 1 672 тыс. т, Гродзенская — 1 728 тыс. т, Мінская — 2 214 тыс. т.

  1. Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 95% плошчаў, што складае 2 294 тыс. га. сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй леташняй на 8,5 ц/га.
  2. Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 625 тыс. т — 89% ад плана.
  3. Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 11 тыс. га, або 1% запланаванага.
  4. Выцераблена лёну на 46 тыс. га, што складае 96% запланаваных плошчаў.
  5. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 3% плошчаў, што складае 25 тыс. га. 
  6. Нарыхтавана сена 415 тыс. т — 58% плана, сенажу — 12 млн 737 тыс. т — 91% плана, у тым ліку ў палімернай упакоўцы 422 тыс. т.
  7. Травяных кармоў нарыхтавана 4 млн 25 тыс. т — 40% плана.
  8. Бульбы ў краіне накапана ўжо больш за 54 тыс. т. сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 57,3 ц/га.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю