Top.Mail.Ru
164

Звыш 10,2 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі

У Беларусі намалацілі звыш 10,2 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай, паведаміла БелТА.


«Паводле аператыўных даных на 29 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 10 205 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай вобласці — 2522 тыс. т, у Брэсцкай — 2050 тыс. т, у Гродзенскай — 1981 тыс. т, у Магілёўскай — 1328 тыс. т, у Гомельскай — 1271 тыс. т, у Віцебскай — 1053 тыс. т», —расказалі ў прэс-службе. 


Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 93 % плошчаў, што складае 2161 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за леташнюю на 4,9 ц/га. Нарыхтавана льнотрасты 193 тыс. т, ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 13 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 94 % плошчаў, што складае 952 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 875 тыс. т (99 % плана), сіласу — 18 560 тыс. т (90 % плана), травяных кармоў — 9331 тыс. т кармавых адзінак (93 % плана).

Цукровыя буракі ўбраны з 78 % плошчаў, або 83 тыс. га. Накапана 4309 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 38,1 ц/га. Бульбы накапана 672 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 173 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 85 %.

Паднята зябліва на плошчы 493 тыс. га, што складае 34 % ад плана ў 1432 тыс. га. Зяблевая апрацоўка глебы вядзецца ва ўсіх рэгіёнах тэмпамі, якія апярэджваюць леташнія.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю