Top.Mail.Ru
213

Звыш 10,1 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалацілі ў Беларусі

Звыш 10,1 млн т збожжа з рапсам і кукурузай намалацілі ў Беларусі, паведаміла БелТА.


«Паводле аператыўных звестак на 27 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 10 139 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай», — расказалі ў прэс-службе.


У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай — 2505 тыс. т, Брэсцкай — 2032 тыс. т, Гродзенскай — 1972 тыс. т, Магілёўскай — 1325 тыс. т, Гомельскай — 1255 тыс. т, Віцебскай — 1050 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 93 % плошчаў, што складае 2151 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за леташнюю на 4,8 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 191 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 13 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 91 % плошчаў, што складае 927 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 857 тыс. т (99 % плана), сіласу — 18 281 тыс. т (88 % плана), травяных кармоў — 9229 тыс. т кармавых адзінак (92 % плана).

Цукровыя буракі ўбрана з 75 % плошчаў, або 80 тыс. га. Накапана 4125 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 38,4 ц/га.

Бульбы накапана 671 тыс. т.

Усяго гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 170 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 85 %.

Паднята зябліва на плошчы 430 тыс. га, што складае 30 % ад плана ў 1432 тыс. га. Зяблевая апрацоўка глебы вядзецца ва ўсіх рэгіёнах тэмпамі, якія апераджаюць леташнія.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю