На фронце
Паводле звестак Савецкага iнфармбюро, «2 мая войскi 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем маршала Савецкага Саюза Жукава пасля ўпартых вулiчных баёў завяршылi разгром берлiнскай групы нямецкiх войск i ў гэты дзень поўнасцю авалодалi сталiцай Германii — горадам Берлiн — цэнтрам нямецкага iмперыялiзму i ачагом нямецкай агрэсii. Берлiнскi гарнiзон, якi абараняў горад, 2 мая ў 15 гадзiн спынiў супрацiўленне, склаў зброю i здаўся ў палон», — паведамляла наша газета. Да 21 гадзiны нашымi войскамi было ўзята ў палон у Берлiне больш за 70 тысяч нямецкiх салдат i афiцэраў.
На паўднёвым усходзе ад Берлiна войскi 1-га Беларускага i 1-га Украiнскага франтоў завяршылi лiквiдацыю акружанай групы нямецкiх войск. Савецкае iнфармбюро паведамляла: «За час баёў з 24 красавiка па
2 мая ў гэтым раёне нашы войскi захапiлi ў палон больш 120 тысяч нямецкiх салдат i афiцэраў».
На паўночным захадзе ад Берлiна войскi 1-га Беларускага фронту, прадаўжаючы наступленне, у гэты дзень з баямi занялi гарады Ной-Рупiн, Пiрытц, Вустэрхаўзен, Нойштат, Фербелiн, Фрызак.
Войскi 2-га Беларускага фронту, развiваючы наступленне, авалодалi гарадамi Расток, Варнемюндэ — буйнымi партамi i важнымi ваенна-марскiмi базамi немцаў на Балтыйскiм моры.
Войскi 4-га Украiнскага фронту, прадаўжаючы наступленне ў паласе Заходнiх Карпат.
У тыле
З хуткасцю маланкi абляцела прадпрыемствы, установы i калгасы Магiлёўшчыны вестка аб узняццi Сцяга Перамогi над Берлiнам. Паўсюдна праходзiлi мiтынгi ў сувязi з Першамайскiм загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Маршала Савецкага Саюза Iосiфа Сталiна.
«Звязда» пiсала, што шматлюдна было на Магiлёўскiм чыгуначным вузле: «У гiстарычнай перамозе войск Чырвонай Армii над гiтлераўскай Германiяй чыгуначнiкi бачаць вынiкi i сваёй самаадданай працы.
З дня ў дзень машынiсты, вагонарамонтнiкi, стрэлачнiкi, прадстаўнiкi служб пуцей павышаюць прадукцыйнасць працы».
Напрыклад, брыгада машынiста таварыша Качмарова перайшла працаваць па кальцавым метадзе. «Яе прыкладу паследавала 8 паравозных брыгад дэпо. У красавiку месяцу ўсе гэтыя брыгады давялi сярэднесутачны прабег паяздоў да
500 кiламетраў», — паведамляла наша газета ў гэты дзень.
На паравозныя брыгады раўнялiся i астатнiя чыгуначнiкi. Змена аглядальнiкаў вагонаў таварыша Шульгоўскага месячнае заданне выканала на 405 працэнтаў.
Лепшая дзяжурная па станцыi Зiнаiда Левусiк казала: «У адказ на гiстарычныя поспехi Чырвонай Армii мы абавязваемся прадоўжыць сацыялiстычнае спаборнiцтва, дастойна сустрэць гадавiну Дня чыгуначнiка i выканаць майскi план на пяць дзён раней тэрмiну».
Гэта прапанова была аднадушна падтрымана чыгуначнiкамi ўсяго вузла.