Top.Mail.Ru

«Звязда». № 74 — 22 красавіка 1945 года

У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.

На фронце

Паводле звестак Савецкага інфармбюро, на працягу 21 красавіка Цэнтральная група нашых войск працягвала весці наступальныя баі на

захадзе ад рэк Одэр і Нейсе.

У выніку гэтых баёў нашы войскі на Дрэздзенскім напрамку занялі гарады Калау, Люкау, Ной-Вельцоў, Зенфтэнберг, Лаутаверк, Каменц, Бауцэн і вялі баі за Кёнігсбрук.

На захадзе ад Одэра нашы войскі занялі гарады Бернау, Вернойхен, Штраусберг, Альт-Ландсберг, Букаў, Мюнхеберг, Херцфельдэ, Эркнер і завязалі баі ў прыгарадах Берліна.

На тэрыторыі Аўстрыі, на поўначы ад Вены, войскі 2-га Украінскага фронту, прадаўжаючы наступленне, з баямі занялі населеныя пункты Райнталь, Катцэльсдорф, Шратэнберг, Хернбаумгартэн, Вільгельмсдорф, Фальбах, Міхльштэтэн, Клемент, Эрнстбрун, Обер Гензерндорф і чыгуначныя станцыі Грофскрут, Вельтэрскірхен, Наглерн. «Адначасова на тэрыторыі Чэхаславакіі, на паўднёвым захадзе ад Гадоніна, войскі фронта занялі горад Валтыцэ», — паведамляла «Звязда».

На другіх участках фронту прадаўжаліся баі мясцовага значэння і пошукі разведчыкаў.

За 20 красавіка на ўсіх франтах падбіта і знішчана 120 нямецкіх танкаў і самаходных гармат.

У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 103 самалёты праціўніка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю