Улады Злучаных Штатаў Амерыкі спыняць спагнанне дадатковых пошлін на шэраг тавараў з 24 лютага, перадае БелТА.
«Пошліны, уведзеныя ў адпаведнасці з законам аб эканамічных паўнамоцтвах у выпадку міжнародных надзвычайных сітуацый (IEEPA) на падставе наступных прэзідэнцкіх указаў, уключаючы ўсе змяненні і папраўкі, перастануць дзейнічаць і больш не будуць спаганяцца з прадукцыі, увезенай для спажывання або знятай са склада для спажывання, з 00.00 па часе ўсходняга ўзбярэжжа (08.00 па мінскім часе) 24 лютага 2026 года», — гаворыцца ў заяве.
У апублікаваным службай пагранічнага і мытнага кантролю пераліку пазначаныя пошліны, якія Вярхоўны суд ЗША 20 лютага прызнаў незаконнымі.
У адказ на пастанову Вярхоўнага суда Трамп паведаміў, што ўвядзе пошліну сумай 10 % на ўвесь імпарт у ЗША і пакіне ў дзеянні тарыфы, якія датычацца «нацыянальнай бяспекі». Пазней амерыканскі прэзідэнт прыняў рашэнне павысіць глабальныя пошліны на імпарт у Злучаныя Штаты з 10 % да 15 %. Белы дом апублікаваў паведамленне, у якім адзначалася, што гэтая дадатковая пошліна ўступіць у сілу 24 лютага і будзе дзейнічаць на працягу 150 дзён