Паводле інфармацыі партала, грашовыя сродкі ад продажу нафты захоўваюцца на банкаўскіх рахунках, падкантрольных ураду ЗША. Асноўны рахунак знаходзіцца ў Катары. Па словах крыніцы, Катар — нейтральнае месца, дзе сродкі могуць захоўвацца без рызыкі канфіскацыі.
Астатняя частка даходу ад продажу венесуэльскай нафты захоўваецца на рахунках Мінфіна ЗША. Згодна з указам амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, апублікаваным на сайце Белага дома, атрыманыя ад продажу венесуэльскай нафты сродкі на рахунках Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў будуць абароненыя ад судовых спагнанняў.
Паводле інфармацыі ТАСС, Дональд Трамп 6 студзеня заявіў, што ўлады Венесуэлы перададуць Злучаным Штатам ад 30 млн да 50 млн бараляў нафты для продажу, а кантраляваць даходы ад гэтай транзакцыі будзе ён. Пазней Трамп удакладніў, што Венесуэла будзе закупляць толькі прадукцыю ЗША на сродкі, якія рэспубліка атрымае ад новай здзелкі па продажы сваёй нафты.