Top.Mail.Ru

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на $39,7 млн за месяц

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на пачатак жніўня склалі $14,2 млрд, павялічыўшыся за ліпень на $39,7 млн. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на штотыднёвы макраагляд Еўразійскага банка развіцця.



На думку аналітыкаў, гэтаму садзейнічаў рост кошту рэзервовых актываў у замежнай валюце на $35,3 млн на фоне перавышэння прапанавання замежнай валюты над попытам.

«Аб’ём міжнародных рэзерваў па-ранейшаму адпавядае тром месяцам імпарту тавараў і паслуг, што адпавядае міжнароднаму крытэрыю дастатковасці рэзерваў», — дадалі эксперты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю